Tag Archives: хімія

Хімія неметалаў

Мы на занятках у профільным 11 хіміка­біялагічным класе ліцэя № 2 Мінска ў настаўніка хіміі фіналіста мінулагодняга рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года” Дзмітрыя Юр’евіча Коўзуна. Мэта сённяшняй пары ўрокаў — абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме “Хімічныя элементы неметалы”. Дзмітрый Юр’евіч Коўзун родам з Жодзіна, скончыў сярэднюю школу № 5. У 9 класе прыняў удзел у алімпіядзе па хіміі і з ... Падрабязней »

Бачыць хімію вакол сябе, а не толькі ў падручніку

Неяк у адной з газет Генры Форда назвалі невукам. Форд не ўтойваў, што быў самавукам і нават ганарыўся гэтым фактам, але тым не менш падаў на газету ў суд. Падчас пасяджэння адвакат пачаў задаваць яму пытанні з праграмы сярэдняй школы. Форд не адказаў правільна ні на адно з іх, але не разгубіўся і заўважыў: “У тых, хто сядзіць у гэтай зале, ... Падрабязней »

ІКТ на ўроках хіміі, ці Шлях да ўзаемаразумення паміж вучнямі і настаўнікам

Вольга Лаўрэнцьеўна Амельяновіч выкладае хімію ў навагрудскай гімназіі № 1 Гродзенскай вобласці. На сваіх уроках яна актыўна і паспяхова выкарыстоўвае інтэрактыўныя камунікацыйныя тэхналогіі. А заўсёды быць на сувязі з вучнямі ёй дапамагае ўласны блог. Як паказаў час, складаныя тэмы і сам прадмет становяцца больш блізкімі і зразумелымі, калі размаўляць з дзецьмі новага пакалення на адной мове і будаваць адукацыйны працэс ... Падрабязней »

Нясумныя дамашнія хімічныя эксперыменты

Хімія — дзівосная і цікавая навука. Многія з’явы ў нашым жыцці можна растлумачыць з пункту гледжання хіміі, а кожны навучэнец у школе любіць выконваць практычныя і лабараторныя работы. Менавіта хімічны эксперымент дазваляе школьніку пазнаёміцца з характарыстыкай рэчываў і хімічнымі працэсамі. А яго практычная значнасць заключаецца ў глыбокай зацікаўленасці навучэнцаў у вывучэнні прадмета “Хімія”. Разам з тым некаторыя хімічныя “цуды” могуць ... Падрабязней »

Вучыць на пазітыве

Вучыць дзяцей не думкам, а думаць — такім прынцыпам кіруецца ў сваёй рабоце настаўніца хіміі і біялогіі сярэдняй школы № 3 Крупак Мінскай вобласці Алена Леанідаўна Мішына. Педагагічны такт і паслядоўнасць у прыняцці рашэнняў дазваляюць педагогу дабівацца разумення з боку навучэнцаў, стымулююць іх цікавасць, даюць магчымасць актыўна ўключацца ў работу. Настаўніца паспяхова рыхтуе сваіх выхаванцаў да алімпіяд і навукова-практычных канферэнцый, ... Падрабязней »

Цяжка не значыць немагчыма

Урокі хіміі ад Ліліі Казак Настаўніца хіміі сярэдняй школы № 22 Мінска выдатнік адукацыі Лілія Францаўна Казак за сваю педагагічную дзейнасць падрыхтавала не адзін дзясятак пераможцаў гарадскіх і рэспубліканскіх алімпіяд па хіміі, а таксама пяць пераможцаў міжнародных спаборніцтваў. Яна стаяла ля вытокаў стварэння ў школе гарадскога рэсурснага цэнтра па хіміі, кіруе навуковым таварыствам навучэнцаў. Пры яе ўдзеле ва ўстанове праводзяцца ... Падрабязней »

Ключавыя кампетэнцыі фарміруюцца ў вопыце ўласнай дзейнасці

Рыхтуючыся да чарговага ўрока, кожны раз задаю сабе пытанне: што важней для маіх вучняў — зразумець хімічныя законы ці, спасцігнуўшы хімію, узбагаціць сябе, усвядоміць сваё месца ў гэтым вялізным свеце? Веды засвоены, але ці дапамаглі яны вучню адчуць сябе больш надзейна ў жыцці, ці падахвоцілі да творчасці, актыўнага іх прымянення? Яшчэ Арыстоцель заўважыў, што “…розум заключаецца не толькі ў ведах, ... Падрабязней »

Актыўнае навучанне для пазнавальнай дзейнасці

На сучасным этапе развіцця школьнай адукацыі праблема актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў набывае асабліва важнае значэнне ў сувязі з высокімі тэмпамі развіцця і ўдасканалення навукі і тэхнікі, патрэбай грамадства ў людзях адукаваных, здольных хутка арыентавацца ў акалічнасцях. Выкананне такіх задач становіцца магчымым толькі ва ўмовах актыўнага навучання, якое стымулюе разумовую дзейнасць навучэнцаў. Актыўнае навучанне, якое ажыццяўляецца з дапамогай актыўных метадаў, спрыяе ... Падрабязней »

Урок фарміравання ўменняў

Марына Валянцінаўна Юр’ева — настаўніца біялогіі і хіміі гімназіі № 5 Віцебска. Яна чалавек мэтанакіраваны, паслядоўны ў сваіх словах і дзеяннях, удумлівы і глыбокі. Педагог са зместам, адметнай метадычнай фактурай і вельмі моцным характарам. А каб дадаць атрыманаму партрэту лёгкасці, скажу, што Марына Валянцінаўна здольна на авантуры і адразу адгукаецца на ўсё новае ў методыцы і педагогіцы. Інакш яе двайны ўдзел у ... Падрабязней »

Наталля Роўбель: “Кожны ўрок планую як унікальны”

“Шмат гадоў я выкладаю хімію школьнікам, таму з упэўненасцю магу сказаць, што гэта вельмі цяжкі для іх прадмет. Дзеці пачынаюць вывучаць яго ў 7 класе, і многім не хапае псіхалагічнай сталасці для асваення гэтага курса, — гаворыць настаўніца хіміі гімназіі № 19 Мінска, кандыдат біялагічных навук, метадыст НІА Наталля Міхайлаўна Роўбель. — Чаму і як павінен вучыць настаўнік, каб дзецям ... Падрабязней »