Tag Archives: Курманаўскі дзіцячы сад — сярэдняя школа

Геаграфія насельніцтва

Вывучэннем насельніцтва займаецца навука дэмаграфія, якая з’яўляецца часткай школьнага курса геаграфіі. Геаграфія насельніцтва займае важнае месца ў эканамічнай геаграфіі ў параўнанні з такімі яе часткамі, як геаграфія прамысловасці, сельскай гаспадаркі або транспарту. Насельніцтва як прадукцыйная сіла, як сукупнасць спажыўцоў звязана з усімі галінамі гаспадаркі, яно ўдзельнічае ва ўсіх з’явах і працэсах, што вывучаюцца эканамічнай геаграфіяй. Акрамя таго, яно мае асаблівасці, ... Падрабязней »

Праблемнае навучанне ў дапамогу настаўніку

Праблемнае навучанне рэалізоўваецца праз вырашэнне праблемных задач і паслядоўна створаных у вучэбных мэтах праблемных сітуацый. Яно развівае разумовыя здольнасці навучэнцаў, цікавасць да навукі, творчыя сілы. Акрамя таго, праблемнае навучанне выпрацоўвае навыкі творчага засваення і прымянення ведаў. Метад праблемнага навучання ўключае часткова-пошукавы і даследчы метады, якія могуць спалучацца з класічнымі тлумачальна-ілюстрацыйным і рэпрадуктыўным. Пры выкарыстанні тэхналогіі праблемнага навучання дзейнасць навучэнцаў стымулюецца ... Падрабязней »

Нямецкая мова з краязнаўчым кампанентам

Эфектыўнасць моўнай дзейнасці навучэнцаў шмат у чым вызначаецца наяўнасцю ў школьнікаў цікавасці і матывацыі да вывучэння замежнай мовы. Галоўнай мэтай навучання замежным мовам на сучасным этапе з’яўляецца фарміраванне здольнасці і магчымасці ажыццяўляць рэальныя зносіны. Краязнаўчы матэрыял з’яўляецца сродкам навучання і выхавання, ён набліжае іншамоўную камунікацыю да асабістага вопыту навучэнцаў і дазваляе ім у вучэбнай гутарцы аперыраваць звесткамі і фактамі са ... Падрабязней »

Для матывацыі і самастойнасці — займальныя задачы

Для падтрымання і развіцця цікавасці да матэматыкі варта ўключаць у працэс навучання займальныя задачы, без якіх, на думку М.І.Лабачэўскага, выкладанне не бывае паспяховым, паколькі займальнасць — неабходны сродак, які ўзбуджае і падтрымлівае ўвагу. Рашэнне займальных задач вызначае развіццё высокага ўзроўню матывацыі да вучэбнай дзейнасці, актывізацыі пазнавальных інтарэсаў навучэнцаў. Галоўны фактар займальнасці — гэта далучэнне навучэнцаў да творчага пошуку, актывізацыі іх самастойнай даследчай ... Падрабязней »

Гісторыя Старажытнага свету на прыкладзе Старажытнага Егіпта

Вывучэнне гісторыі ў школе з’яўляецца адным з самых займальных і цікавых працэсаў, бо што можа быць цікавейшым, чым даведвацца, як жылі людзі тысячы гадоў назад, як фарміраваліся іх уяўленні пра свет, побыт, дзяржаву — іншымі словамі, як яны сталі тымі, кім ёсць зараз. Яшчэ старажытныя грэкі гаварылі: гісторыя — настаўніца жыцця, бо, калі людзі не ведаюць свайго мінулага, у іх ... Падрабязней »

Гісторыя з улікам асабістых заканамернасцей развіцця вучня

Сёння нельга быць педагагічна падрыхтаваным спецыялістам без вывучэння шырокага спектра адукацыйных тэхналогій. Настаўніку неабходна арыентавацца ў разнастайнасці інавацыйных тэхналогій і напрамкаў. Найчасцей педагогі прымяняюць тэхналогіі развіццёвага навучання, якія найбольш поўна былі абгрунтаваны Л.С.Выгоцкім. Менавіта гэты вучоны вызначыў, што галоўнае ў працэсе навучання і выхавання — гэта развіццё. У працэсе псіхічнага развіцця вучня навучанне з’яўляецца вядучай рухальнай сілай. Пад развіццёвым навучаннем ... Падрабязней »

Ліра-эпічныя творы: паслядоўнасць і сістэматычнасць

Беларуская літаратура — гэта дысцыпліна, якая паслядоўна і сістэматычна далучае вучняў да мастацтва. Літаратура ў школе — сродак эстэтычнага спасціжэння жыцця, яго маральных норм і каштоўнасцей. Урок літаратуры — гэта працэс жыццепазнання, скіраваны на выпрацоўку крытычнага і мадэлюючага мыслення. На гэтай аснове адбываецца фарміраванне асобы з глыбока гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым высокакультурным пачуццём нацыянальнай і асабістай ... Падрабязней »