Актыўнае авалоданне мовай немагчыма без трывалых маўленчых навыкаў. Вусная беларуская мова цесна звязана з пісьмовай, паколькі фанетычны прынцып правапісу з’яўляецца вядучым у нашай арфаграфіі. Таму недаацэнка работы па развіцці ў вучняў навыкаў літаратурнага вымаўлення прыводзіць да паяўлення ў іх мове шматлікіх памылак, якія абавязкова потым пранікнуць у пісьмо, ператвараючыся з арфаэпічных у арфаграфічныя. Генетычная блізкасць дзвюх дзяржаўных моў стварае пэўныя ... Падрабязней »