“Магчыма, з ліку маіх вучняў вучонымі стануць адзінкі. Ды і, далучаючы дзяцей да даследчай работы, не стаўлю я сабе такой задачы, а вось сфарміраваць у іх зацікаўленыя, неабыякавыя адносіны да навакольнага свету, імкненне яго спазнаваць і асвойваць, вызначаць сваё месца ў ім, па магчымасці пазітыўна ўплываць на ход падзей — гэта лічу вельмі важным”, — гаворыць настаўніца інфарматыкі ліцэя № ... Падрабязней »
Tag Archives: настаўніца
Кіраванне пазнавальнай дзейнасцю
Вучэбная дзейнасць па-сапраўднаму развіццёвай і асобасна значнай стане тады, калі будзе звязана з вырашэннем праблем у выніку актыўнай сумеснай або самастойнай дзейнасці. Сучасны ўрок нельга ўявіць без выкарыстання актыўных метадаў навучання, якія прадугледжваюць разнастайнасць відаў, форм і спосабаў дзейнасці, сярод якіх важнае месца займаюць праблемна-пошукавыя, што ствараюць сітуацыі для самастойнага пошуку і свабоднага выбару, практычныя, наглядныя. Немагчымы сучасны ўрок і ... Падрабязней »
Калі ўдача і няўдача адна на ўсіх
Узровень супрацоўніцтва ў адукацыйным працэсе — актуальная праблема для педагогаў, якія працуюць з высокаматываванымі навучэнцамі. Пры ўсіх формах арганізацыі адукацыйнага працэсу вялікае значэнне мае характар адносін паміж яго ўдзельнікамі: настаўнікам і навучэнцамі, паміж самімі навучэнцамі. Станоўчы характар гэтых адносін стымулюе пазнавальную дзейнасць навучэнцаў, павышае яе выніковасць. Практыка паказвае, што заняткі ў рознаўзроставых групах праходзяць у нязмушанай атмасферы, цікава, навучэнцы адчуваюць ... Падрабязней »
Для развіцця крытычнага мыслення — праблемныя пытанні, заданні, сітуацыі
Узровень развіцця разумовых здольнасцей вызначае ўменне правільна мысліць, дабівацца поспехаў у вырашэнні праблем, таму трэба навучыць не толькі разумець, але і мысліць. Для гэтага неабходна развіваць разумовыя здольнасці вучняў. Гэтае развіццё забяспечвае магчымасць самастойна авалодваць ведамі. Але такая дзейнасць павінна быць матываванай, таму неабходна, каб вучні разумелі карыснасць сваёй вучэбнай работы і маглі асэнсаваць матывы сваёй дзейнасці. Усе гэтыя складнікі ... Падрабязней »
Камунікацыя з камп’ютарнай падтрымкай
Больш за 15 гадоў настаўніца англійскай мовы гімназіі № 30 Мінска Людміла Васільеўна Брацун выкарыстоўвае ў практыцы работы інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі. Яны дазваляюць педагогу скараціць часавыя выдаткі на падрыхтоўку да заняткаў, павысіць шчыльнасць урока, павялічыць уздзеянне на розныя каналы ўспрымання і апрацоўкі інфармацыі, узбагаціць нагляднасць, якая забяспечвае ўсвядомленасць і асэнсаванасць вучэбнага матэрыялу, што ўспрымаецца дзецьмі. У метадычнай скарбонцы педагога больш за ... Падрабязней »
Стварыць сітуацыю моўных зносін
Як педагога, які любіць сваю справу, мяне заўсёды хвалявала пытанне: як падрыхтаваць навучэнцаў да міжкультурнай камунікацыі на ўзроўні, неабходным для паспяховага выкарыстання замежнай мовы ў будучым у сферы выбранай прафесійнай дзейнасці і якія метады пры гэтым выкарыстоўваць? Пераканана, што толькі сістэмная работа дазволіць навучэнцам дасягнуць узроўню валодання мовай у адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбнай праграмы. Пачынаючы вывучаць замежную мову ў 3 ... Падрабязней »
Таямніца экслібрыса
На гэты раз мы пабывалі на адкрытым уроку настаўніцы выяўленчага мастацтва сярэдняй школы № 17 Баранавіч Брэсцкай вобласці Святланы Мікалаеўны Шкурко, лаўрэата Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь-2014”. Святлана Мікалаеўна праводзіла ўрок у 5 класе па тэме “Эскіз экслібрыса для дамашняй бібліятэкі”. Шчыра кажучы, ехала ў камандзіроўку з вялікай цікавасцю, бо звычайна ўрокі выяўленчага мастацтва з’яўляюцца аднымі з ... Падрабязней »
Камунікатыўная граматыка
На ўроках замежнай мовы самымі нелюбімымі для вучняў з’яўляюцца граматычныя тэмы. Яны, як правіла, выклікаюць у дзяцей вялікія цяжкасці. Ды і ўрокі па граматыцы, па прызнанні саміх школьнікаў, чамусьці праходзяць сумна і нецікава. Пра тое, як зрабіць працэс фарміравання граматычных навыкаў нямецкай мовы цікавым і яркім, а сам моўны матэрыял прадставіць наглядна і зразумела, наш карэспандэнт гутарыць з настаўніцай нямецкай ... Падрабязней »
Ты ў адказе за яго, ён — за цябе, або Навучанне ў супрацоўніцтве
Як зацікавіць школьнікаў матэматыкай? Як зрабіць так, каб дзецям хацелася спяшацца на ўрок? Як сфарміраваць адказнае стаўленне навучэнцаў да вучэбнай работы? Сістэма маіх урокаў накіравана перш за ўсё на тое, каб мае вучні сумесна са мною “тварылі” ўрокі, працавалі б з поўнай аддачай сіл. Асноўная ідэя майго вопыту — вучыць матэматыцы трэба так, каб дзіцяці было цікава. Школьнік павінен захацець ... Падрабязней »
Ліра-эпічныя творы: паслядоўнасць і сістэматычнасць
Беларуская літаратура — гэта дысцыпліна, якая паслядоўна і сістэматычна далучае вучняў да мастацтва. Літаратура ў школе — сродак эстэтычнага спасціжэння жыцця, яго маральных норм і каштоўнасцей. Урок літаратуры — гэта працэс жыццепазнання, скіраваны на выпрацоўку крытычнага і мадэлюючага мыслення. На гэтай аснове адбываецца фарміраванне асобы з глыбока гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым высокакультурным пачуццём нацыянальнай і асабістай ... Падрабязней »