Tag Archives: нямецкая мова

Анлайн-дошка padlet у навучанні нямецкай мове

Цяперашняе пакаленне школьнікаў можна назваць па-сапраўднаму лічбавым пакаленнем. Задача настаўніка — захапіць дзіця, зрабіць так, каб яно само хацела атрымліваць новыя веды, не баялася цяжкасцей, упэўнена ішло да пастаўленай мэты. Немагчыма ўявіць сабе сучасны працэс навучання без новых інфармацыйных тэхналогій, якія робяць яго больш простым, цікавым і займальным. Для вырашэння гэтай задачы адным з эфектыўных сродкаў, на мой погляд, з’яўляецца ... Падрабязней »

Указы каралевы Граматыкі

Пры пошуку і распрацоўцы спосабаў інтэнсіфікацыі працэсу фарміравання граматычных навыкаў нямецкай мовы на І ступені адукацыі мы зыходзілі з таго, што ў навучэнцаў малодшага школьнага ўзросту ярка выяўлена, наглядна-вобразнае мысленне, творчае ўяўленне, здольнасць да пераймання і г.д. У 2014 годзе мой вопыт работы па тэме “Інтэнсіфікацыя працэсу фарміравання граматычных навыкаў з выкарыстаннем граматычных гісторый” быў адзначаны прэміяй Мінгарвыканкама. Падрабязней »

Матывацыя праз драматызацыю

Школа сёння імкліва мяняецца. Важна не столькі даць дзіцяці як мага большы багаж ведаў, колькі забяспечыць яго агульнакультурнае, асобаснае і пазнавальнае развіццё, узброіць уменнем вучыцца, сістэматычна працаваць над фарміраваннем унутранай матывацыі да навучання. Вывучэнне нямецкай мовы ў школе — нялёгкая праца, вынікі якой залежаць ад па­трэб вучняў, іх матывацыі. У пачатку навучання нямецкай мове матывацыя ў школьнікаў даволі высокая, яны ... Падрабязней »

Астравок Германіі ў Беларусі

Для павышэння цікавасці да вывучэння замежнай мовы важна стварыць адпаведныя ўмовы. Калі чалавеку прыемна і камфортна знаходзіцца ў месцы, дзе ён працуе, то ён захоча гэтым займацца і далей. Мне ўдалося стварыць маленькі ўтульны куток — кабінет замежнай мовы, наведваючы які вучань праяўляе вялікае жаданне вывучаць мову Гётэ. Кабінет аформлены маляўніча і ярка. Рабочыя сталы размешчаны літарай “П” — гэта ... Падрабязней »

Складнікі настаўніцкага шчасця

Калі мы, выпускнікі педагагічных універсітэтаў, прыходзім у школу на сваё першае месца работы, то заўсёды думаем, што гэта ненадоўга, спадзяёмся на прэстыжныя пасады ў будучыні, марым аб цікавым, насычаным падзеямі жыцці. У выніку маладым педагогам застаецца невялікі выбар: або застацца і захоплена працаваць з маладым пакаленнем, заражаючы іх прагай пазнання свету, або не працаваць у школе зусім. Каб чароўная кветка ... Падрабязней »

У чаканні Каляд

Шчыра кажучы, яшчэ за тыдзень да выхаду нашага “Партфоліа”, думала, што матэрыял у рубрыку “Рэпартаж з урока” не атрымаецца. Настаўнікі, якім я тэлефанавала, гаварылі аб сваёй загружанасці ў канцы чвэрці, аб правядзенні ўрокаў кантролю, на якіх асабліва няма чаго паказваць, аб выстаўленні адзнак і падрыхтоўцы справаздачнай дакументацыі адміністрацыі — адным словам, запрашалі мяне да сябе на ўрокі толькі пасля Новага ... Падрабязней »

Стварыць сітуацыю моўных зносін

Як педагога, які любіць сваю справу, мяне заўсёды хвалявала пытанне: як падрыхтаваць навучэнцаў да міжкультурнай камунікацыі на ўзроўні, неабходным для паспяховага выкарыстання замежнай мовы ў будучым у сферы выбранай прафесійнай дзейнасці і якія метады пры гэтым выкарыстоўваць? Пераканана, што толькі сістэмная работа дазволіць навучэнцам дасягнуць узроўню валодання мовай у адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбнай праграмы. Пачынаючы вывучаць замежную мову ў 3 ... Падрабязней »

“Літаратура пра дурняў” або “дурная літаратура”…

Для правядзення цікавых і пазнавальных урокаў нямецкай мовы, а таксама пазакласных і факультатыўных заняткаў нам, настаўнікам, вельмі часта не хапае інфармацыі. Я, напрыклад, вырашыла запоўніць гэтыя прабелы і пачала з “літаратуры пра дурняў і нямецкага шванка”. Як ні дзіўна, замежную мову сучасныя школьнікі вучаць з куды большай цікавасцю, чым родную. Для вывучэння замежнай мовы існуе шмат паспяховых методык, але я ... Падрабязней »

Камунікатыўная граматыка

На ўроках замежнай мовы самымі нелюбімымі для вучняў з’яўляюцца граматычныя тэмы. Яны, як правіла, выклікаюць у дзяцей вялікія цяжкасці. Ды і ўрокі па граматыцы, па прызнанні саміх школьнікаў, чамусьці праходзяць сумна і нецікава. Пра тое, як зрабіць працэс фарміравання граматычных навыкаў нямецкай мовы цікавым і яркім, а сам моўны матэрыял прадставіць наглядна і зразумела, наш карэспандэнт гутарыць з настаўніцай нямецкай ... Падрабязней »