Tag Archives: сярэдняя школа № 7

Урок англійскай мовы для пакалення Z

Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на ўроках англійскай мовы прыносіць педагогу задавальненне ад выкладання, радасць ад вынікаў сваёй працы і, што немалаважна, робіць працэс навучання займальным для вучняў. Як паказвае асабісты вопыт, на кожным этапе заняткаў ёсць месца інфармацыйна-камунікацыйным тэхналогіям. Сучаснае грамадства немагчыма ўявіць без гаджэтаў. Кожны дзень інфармацыйныя тэхналогіі ўдасканальваюцца, з’яўляюцца новыя праграмы і дадаткі, якія аказваюць уплыў на ўсе сферы ... Падрабязней »

Падарожжа ў Каралеўства герояў Дыснея

Апошнім часам усё часцей уздымаецца пытанне аб прымяненні новых тэхналогій пры вывучэнні замежных моў, якія б дазволілі актывізаваць вучэбна-пазнавальную дзейнасць навучэнцаў. Укараненне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, у прыватнасці Web-сэрвісаў, у працэс навучання з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў у методыцы навучання замежным мовам. Web-сэрвісы дазваляюць далучаць навучэнцаў да дыялогу, павышаюць цікавасць да навучання, узбагачаюць вучэбны працэс разнастайнымі найноўшымі метадамі навучання. Сістэматычнае прымяненне Web-сэрвісаў ... Падрабязней »

Сучасныя тэхналогіі + творчая дзейнасць + супрацоўніцтва

З настаўніцай пачатковых класаў сярэдняй школы № 7 Ваўкавыска Марынай Маршалак мне пашчасціла пазнаёміцца на ІІІ Міжнародным  фестывалі прафесійнага  майстэрства  педагогаў “Пазнанне  ў сутворчасці”. Марына  Антонаўна праводзіла  для  калег  майстар-клас  па  выкарыстанні  тэхналогіі  вэб-квеста  ў  рабоце  з малодшымі  школьнікамі. Вялікая  зацікаўленасць  настаўніцы, апантанасць  любімай справай, майстэрства  і  прафесіяналізм, энергія  і  жыццесцвярджальнасць  перадаліся аўдыторыі,  якая  пакідала  мерапрыемства з жаданнем прымяніць убачанае  ў  ... Падрабязней »

Арганізацыя ўзаемаабмену заданнямі на ўроках матэматыкі ва ўмовах стратавай дыферэнцыяцыі

Індывідуальная, парная, групавая формы арганізацыі вучэбных заняткаў — традыцыйныя. Ніводная з гэтых форм не з’яўляецца калектыўнай. Калектыўная форма арганізацыі працэсу навучання гэта толькі работа ў парах зменнага складу. Яна з’яўляецца асноўнай у страце высокага ўзроўню на ІІІ ступені навучання. У рабоце з навучэнцамі са страты высокага ўзроў­ню я імкнуся вырашаць наступныя задачы: навучанне тэхналогіі пошуку новых ведаў, стымуляванне работы з дадатковымі ... Падрабязней »

Кувертная картка Алены Дубанос

А сёння запрашаем на ўрок да настаўніцы працоўнага навучання сярэдняй школы № 7 Ваўкавыска Алены Аляксандраўны Дубанос, якая з лёгкасцю пагадзілася падзяліцца сакрэтамі свайго педагагічнага майстэрства. Ужо ў класе, на пачатку ўрока, аказалася, што статус госці быў не толькі ў мяне, але і ў настаўніцы. Тэмай урока ў 6 класе стала “Падрыхтоўка да прыёму гасцей”. Але калі я старалася быць ... Падрабязней »