У Юрацішкаўскім яслях-садзе — сярэдняй школе Іўеўскага раёна пры фарміраванні даследчай кампетэнцыі вучняў на вучэбных і факультатыўных занятках, а таксама ў пазакласнай рабоце актыўна выкарыстоўваюцца магчымасці школьнага краязнаўчага музея “Вытокі”. Школьны музей цесна звязаны з усім адукацыйным працэсам установы адукацыі, ён стварае спрыяльныя ўмовы для індывідуальнай і калектыўнай дзейнасці навучэнцаў, дапамагае развіваць у іх уменне самастойна папаўняць свае веды, арыентавацца ... Падрабязней »
Tag Archives: Юрацішкаўскі яслі-сад — сярэдняя школа
Дыялог з тэкстам
Валодаць уменнямі і навыкамі работы з тэкстам — значыць умець вылучыць канцэпт тэксту, разумець фактуальную і падтэкставую інфармацыю, вучыць складаць эпізоды да апавяданняў і апавяданні, умець прагназаваць, разумець сістэмы поглядаў аўтара, а гэта і ёсць фарміраванне важных інтэлектуальных здольнасцей: думаць, разважаць, абагульняць. У практыцы навучання актуальнасць праблемы разумення навучэнцамі прачытанага тэксту асабліва вялікая. Настаўнікі старшых класаў гавораць, што многія школьнікі ... Падрабязней »
Спартыўны ўрок
З 9 па 25 лютага ў Паўднёвай Карэі праходзіць зімовая Алімпіяда. Прапаную матэрыялы для правядзення ўрока беларускай мовы з выкарыстаннем спартыўнай лексікі. Гэтыя заданні можна выкарыстоўваць пры вывучэнні ўсіх раздзелаў беларускай мовы з улікам індывідуальных магчымасцей вучняў. Яны ажыўляюць урок, выклікаюць цікавасць, даюць магчымасць уключыць у маўленчы працэс максімальную колькасць дзяцей, а галоўнае, спрыяюць актыўнаму папаўненню слоўнікавага запасу вучняў. Народная ... Падрабязней »
Камандная гульня,
або Як павысіць матывацыю да фізічнай актыўнасці? За апошняе дзесяцігоддзе знізіўся ўзровень фізічнага развіцця дзяцей. Не сакрэт, што дзеці большую частку часу праводзяць у нерухомым становішчы (за партай у школе, каля тэлевізара і камп’ютара дома). Гэта павялічвае статычную нагрузку на пэўныя мышцы і выклікае іх стамленне. Зніжаецца сіла і працаздольнасць мускулатуры, што выклікае пагаршэнне здароўя дзіцяці, затрымку ўзроставага развіцця хуткасці, ... Падрабязней »
Адчуваць хараство беларускага слова
На думку настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Юрацішкаўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці Ноны Уладзіміраўны Сілюк, поспех урока ў многім залежыць ад агульнай атмасферы ў класе, ад падрыхтаванасці вучняў і іх жадання здабываць веды, ад настаўніка, яго прафесіяналізму, майстэрства. “Кожны ўрок павінен быць добра прадуманым і адпавядаць узроўню класа. А гэта значыць, што настаўнік мусіць быць і ... Падрабязней »