Архіў катэгорыі : Метадычная скарбонка

“Літаратура пра дурняў” або “дурная літаратура”…

Для правядзення цікавых і пазнавальных урокаў нямецкай мовы, а таксама пазакласных і факультатыўных заняткаў нам, настаўнікам, вельмі часта не хапае інфармацыі. Я, напрыклад, вырашыла запоўніць гэтыя прабелы і пачала з “літаратуры пра дурняў і нямецкага шванка”. Як ні дзіўна, замежную мову сучасныя школьнікі вучаць з куды большай цікавасцю, чым родную. Для вывучэння замежнай мовы існуе шмат паспяховых методык, але я ... Падрабязней »

Па інтэрактыўнай мадэлі навучання

Настаўніца фізікі гімназіі № 192 Мінска Людміла Валер’еўна Каралёва лічыць, што фізіка — гэта філасофія розуму, прыгажосці і трыумфу прыроды, што фізіка пабуджае да творчасці. Таму ў сваёй педагагічнай дзейнасці педагог стварае ўмовы для развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў праз уключэнне іх у працэс мадэлявання заканамернасцей і з’яў прыроды. Для гэтага яна выкарыстоўвае праектны і даследчы метады, групавыя формы работы, інфармацыйна-камунікацыйныя ... Падрабязней »

Кувертная картка Алены Дубанос

А сёння запрашаем на ўрок да настаўніцы працоўнага навучання сярэдняй школы № 7 Ваўкавыска Алены Аляксандраўны Дубанос, якая з лёгкасцю пагадзілася падзяліцца сакрэтамі свайго педагагічнага майстэрства. Ужо ў класе, на пачатку ўрока, аказалася, што статус госці быў не толькі ў мяне, але і ў настаўніцы. Тэмай урока ў 6 класе стала “Падрыхтоўка да прыёму гасцей”. Але калі я старалася быць ... Падрабязней »

З улікам асаблівасцей адукацыйнай прасторы і кадраў

Структура метадычнай службы Асіповіцкага раёна сфарміравана з улікам спецыфікі адукацыйнай прасторы і асаблівасцей кадравага патэнцыялу ўстаноў адукацыі раёна. Праз дыягностыку прафмайстэрства Эфектыўным інструментам узаемадзеяння метадычнай службы і педагагічных работнікаў раёна, які забяспечвае адзіную адкрытую метадычную прастору, своечасовае прадастаўленне ўдзельнікам адукацыйнага працэсу педагагічна значнай інфармацыі, з’яўляецца сайт аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. А раздзел сайта “Раённы вучэбна-метадычны кабінет” прадастаўляе інфармацыю ... Падрабязней »

Навучанне з пераходам “на яблыкі”

Як угледзець вучнёўскія здольнасці? Ці існуе хімічная адоранасць? З чаго складаецца сістэма работы з таленавітымі дзецьмі? Гэтыя і іншыя пытанні сталі прадметам гутаркі з настаўнікам-метадыстам, настаўнікам хіміі гімназіі № 1 Віцебска Русланам Валянцінавічам Шклейнікам. Рыхтаваць школьнікаў да алімпіяд Руслан Валянцінавіч пачаў практычна адразу пасля прыходу ў школу і дасягнуў у гэтай няпростай справе выдатных поспехаў. — Руслан Валянцінавіч, давайце знаёміцца. ... Падрабязней »

Камунікатыўная граматыка

На ўроках замежнай мовы самымі нелюбімымі для вучняў з’яўляюцца граматычныя тэмы. Яны, як правіла, выклікаюць у дзяцей вялікія цяжкасці. Ды і ўрокі па граматыцы, па прызнанні саміх школьнікаў, чамусьці праходзяць сумна і нецікава. Пра тое, як зрабіць працэс фарміравання граматычных навыкаў нямецкай мовы цікавым і яркім, а сам моўны матэрыял прадставіць наглядна і зразумела, наш карэспандэнт гутарыць з настаўніцай нямецкай ... Падрабязней »

Сацыякультурнае развіццё ў літаратурнай творчасці

Пяты год вучні Бароўскай сярэдняй школы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ўдзельнічаюць у рабоце міжнароднага праекта “Літаратурная творчасць у сістэме сацыякультурнага развіцця асобы школьнікаў 7—12 гадоў”. Кіруе праектам і работай экспертнай камісіі доктар педагагічных навук прафесар Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Галіна Уладзіміраўна Варганава. Мэтай праекта з’яўляецца шматаспектнае фарміраванне навыкаў чытання і пісьма школьнікаў 7—12 гадоў на аснове ўключэння ў ... Падрабязней »

Само слова гаворыць

Павышэнню інтарэсу да прадметаў “Беларуская мова” і “Літаратурнае чытанне”, паглыбленню іх зместу, актывізацыі пазнавальнай дзейнасці, інтэлектуальнаму і духоўнаму развіццю вучняў садзейнічаюць факультатыўныя заняткі “Роднае слова”, якія ствараюць умовы для вывучэння беларускай мовы школьнікамі ў цеснай узаемасувязі вучэбных і факультатыўных заняткаў, забяспечваюць ім магчымасць лепш засвойваць мову, чытаць і размаўляць на ёй, дапамагаюць настаўніку больш поўна рэалізоўваць выхаваўчыя, адукацыйныя і развіццёвыя ... Падрабязней »

Тактыка — настаўніка, тэхніка — вучняў

Дзіўная рэч — журналісцкі настрой. Ён мяняецца штодня, нават штогадзіну, але ўсё ж мае свае заканамернасці, на якія ўплываюць героі нашых інтэрв’ю. Такая думка мільганула ў галаве, калі набліжалася да 3-й школы Вілейкі. Баючыся спазніцца, ішла вельмі хутка, а месцамі мая хада пераходзіла ў разрад спартыўнай. Так я спяшалася на ўрок да Таццяны Леанідаўны Жук, настаўніцы фізічнай культуры і здароўя ... Падрабязней »

Ліра-эпічныя творы: паслядоўнасць і сістэматычнасць

Беларуская літаратура — гэта дысцыпліна, якая паслядоўна і сістэматычна далучае вучняў да мастацтва. Літаратура ў школе — сродак эстэтычнага спасціжэння жыцця, яго маральных норм і каштоўнасцей. Урок літаратуры — гэта працэс жыццепазнання, скіраваны на выпрацоўку крытычнага і мадэлюючага мыслення. На гэтай аснове адбываецца фарміраванне асобы з глыбока гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым высокакультурным пачуццём нацыянальнай і асабістай ... Падрабязней »