Архіў катэгорыі : Педагагічная майстэрня

Аб развіцці арфаграфічнай пільнасці навучэнцаў на ўроках рускай мовы

Праблема фарміравання арфаграфічнай пісьменнасці ў навучэнцаў — адна з вечных у методыцы выкладання рускай мовы ў школе. Цяжкасці, якія мучаць дзяцей у авалоданні правапісам, для некаторых з іх так і застаюцца непераадольнымі. Часта веданне правіл не ратуе ад памылак. Аналізуючы праверачныя работы, адзначаю, што пры знаёмстве з новай арфаграмай вучань асабліва ўважліва правярае словы на адпаведнае правіла і дапускае памылкі ... Падрабязней »

Як зрабіць урок літаратуры праблемным

Мяне, як і кожнага настаўніка, часта хвалюе пытанне: як пабудаваць урок найбольш рацыянальна для развіцця вучэбных уменняў? Часта, заходзячы ў клас, марыш аб тым, каб стаць тым адзіным і непаўторным Настаўнікам, які заўсёды ўсё ведае і лепш за ўсіх усё ўмее, на ўроках якога няма суму і руціннай работы. Але, рэальна ацаніўшы сітуацыю, разумееш, што на ўсе планы не хапае ... Падрабязней »

Без манатоннасці і суму

Асновай адукацыйнага працэсу з’яўляецца ўрок. Якасць адукацыі залежыць ад якасці кожнага ўрока: прадумвання ўсіх этапаў пры яго падрыхтоўцы, выкарыстання форм, метадаў, сродкаў дасягнення пастаўленых мэт і задач, узроўню прафесіяналізму настаўніка. Эфектыўна арганізаваць дзейнасць навучэнцаў на ўроку дапамагаюць сучасныя адукацыйныя тэхналогіі. Мой педагагічны стаж — 35 гадоў, і на сваіх уроках я выкарыстоўваю элементы інфармацыйна-камунікацыйных, здароўезберагальных, гульнявых, ТРКМ, ТРВЗ-тэхналогіі, даследчую дзейнасць, ... Падрабязней »

Англійская мова з Тwіtter і Google

Сёння навучанне замежнай мове ў школе мае на мэце развіццё камунікатыўнай кампетэнцыі навучэнцаў — авалоданне замежнай мовай як сродкам зносін. А ці могуць інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі садзейнічаць гэтаму? Настаўніца англійскай мовы гімназіі № 7 Мінска Людміла Міхайлаўна Міхайлава ніколькі ў гэтым не сумняваецца і ў практыцы сваёй работы выкарыстоўвае сродкі дыстанцыйнага навучання як на ўроках, так і для арганізацыі самастойнай работы ... Падрабязней »

Вынік без выдаткаў

Ці заўсёды паспяховыя вучні становяцца паспяховымі людзьмі? Я думаю, што і вы задумваліся над гэтым пытаннем. Мы жывём у ХХІ стагоддзі. Змянілася ўспрыманне свету, ідзе змена акцэнтаў у развіцці навукі, грамадства, і ў выніку гэтага адбываецца пераацэнка каштоўнасцей. Неабходнасць жыць у гэтым складаным і неадназначным свеце ставіць перад маладымі людзьмі праблему пошукаў сябе адначасова ў розных відах дзейнасці, у розных ... Падрабязней »

Школа — маё жыццё, а дзеці — мая радасць

Кожнае дзіця таленавітае па-свойму. Неабходна толькі дапамагчы яму раскрыць сябе, паказаць усе свае магчымасці. Таму стаўлю перад сабой мэту ўбачыць у дзіцяці ўсё самае лепшае, што ў ім ёсць, даць імпульс да самаўдасканалення праз развіццё, выхаванне, творчасць. Я пераканана, што асновай паспяховага развіцця асобы з’яўляецца пазнавальная цікавасць. Яна выступае як каштоўны матыў вучэбнай дзейнасці школьніка. У першыя гады навучання ў ... Падрабязней »

Падмурак для старту ў вялікі свет

«Школа — гэта тая стыхія, дзе мне лёгка і свабодна. І весела! — гаворыць настаўніца пачатковых класаў гімназіі № 4 Фрунзенскага раёна Мінска Наталля Пятроўна Краўцова. — І мне вельмі хочацца, каб дзеці, сыходзячы пасля 11 класа з гімназіі, не адчувалі за плячыма груз ведаў, які цягне іх да зямлі, а адчувалі пэўны падмурак, з якога ім лёгка, весела і ... Падрабязней »

Вучымся чытаць са складовай табліцай

Ідэя ўкаранення новых падыходаў да навучання з’явілася ў мяне пасля двухтыднёвых курсаў па развіццёвай тэхналогіі М.А.Зайцава. Мэта развіццёвага навучання — даць дзецям шырокую карціну свету, навучыць самастойна здабываць веды, выкарыстоўваць іх на практыцы, не баяцца памыліцца, знаходзіць шляхі вырашэння праблем. Важна цалкам адысці ад стэрэатыпаў традыцыйнай сістэмы, што даволі складана. Настаўнік у гэтым працэсе выступае ў ролі каардынатара, дарадцы. Вывучыўшы ... Падрабязней »

Незвычайныя ўрокі роднай мовы

Сапраўдным урокам для мяне заўсёды быў урок, на якім на ўсё і на ўсіх хапала часу. Галоўная каштоўнасць урока — гэта час. Усім вядома ісціна — дзеці малодшага ўзросту любяць вучыцца, але даволі часта дарослыя забываюць: дзеці любяць вучыцца добра і выдатна! Мяне, як і многіх настаўнікаў, хвалююць “слабыя” вучні. Вельмі часта даводзіцца займацца з імі дадаткова пасля ўрокаў. Але ... Падрабязней »

Майстэрства правільна пісаць

Як і многіх настаўнікаў-філолагаў, мяне хвалюе праблема непісьменнасці навучэнцаў, іх няўменне бачыць арфаграмы. Фарміраванне арфаграфічнай пільнасці — адна з галоўных задач урокаў беларускай і рускай моў, бо з ёю звязана набыццё навучэнцамі арфаграфічнага навыку. А таму адной з важных мэт сваёй дзейнасці бачу фарміраванне арфаграфічных навыкаў школьнікаў праз развіццё арфаграфічнай пільнасці. Арфаграфічная пільнасць — гэта ўменне бачыць арфаграмы: тыя выпадкі ... Падрабязней »