Практыка-арыентаваныя заданні на ўроках фізікі Сучаснае жыццё вызначае свае прыярытэты: не простае веданне фактаў, не ўменні як такія, а здольнасць карыстацца набытым, не аб’ём інфармацыі, а ўменне атрымліваць яе і мадэляваць; не спажывальніцтва, а стварэнне і супрацоўніцтва. Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Педагагічная майстэрня
Матэматычная размінка
Адна з найважнейшых задач навучання школьнікаў матэматыцы — фарміраванне ў іх вылічальных навыкаў, асновай якіх з’яўляецца асэнсаванае і трывалае засваенне прыёмаў вусных і пісьмовых вылічэнняў. Добра развітыя навыкі вуснага лічэння — адна з умоў паспяховага навучання вучняў у старшых класах. Не сакрэт, што ў дзяцей з трывалымі вылічальнымі навыкамі менш праблем з матэматыкай. Але было б памылкай вырашаць гэтую задачу ... Падрабязней »
Незначительных героев не бывает!
Анализ эпического произведения через прием театрализации Постижение авторской идеи — главная цель анализа художественного текста и одно из главных умений для читателя. Для достижения этой цели использую прием театрализации эпического произведения малой и средней форм. Театральная деятельность — один из самых эффективных способов воздействия на учащихся, в котором полно и наиболее ярко проявляется принцип обучения “учить играя”. С 5 класса использую ... Падрабязней »
На адной хвалі з вучнямі пакалення Z
Напэўна, няма ў нашай краіне педагога-замежніка, які б да сённяшняга дня не ведаў імя настаўніцы англійскай мовы гімназіі № 5 Баранавіч Брэсцкай вобласці Вольгі Аляксандраўны Банкевіч. Педагогам назапашаны вопыт работы па выкарыстанні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у вучэбным працэсе, распрацаваны класіфікацыі сэрвісаў Web 2.0 па этапах урока і ўзроставых асаблівасцях навучэнцаў, па кампанентным складзе камунікатыўнай кампетэнцыі. Настаўніца актыўна супрацоўнічае з Акадэміяй паслядыпломнай ... Падрабязней »
Сучасныя тэхналогіі + творчая дзейнасць + супрацоўніцтва
З настаўніцай пачатковых класаў сярэдняй школы № 7 Ваўкавыска Марынай Маршалак мне пашчасціла пазнаёміцца на ІІІ Міжнародным фестывалі прафесійнага майстэрства педагогаў “Пазнанне ў сутворчасці”. Марына Антонаўна праводзіла для калег майстар-клас па выкарыстанні тэхналогіі вэб-квеста ў рабоце з малодшымі школьнікамі. Вялікая зацікаўленасць настаўніцы, апантанасць любімай справай, майстэрства і прафесіяналізм, энергія і жыццесцвярджальнасць перадаліся аўдыторыі, якая пакідала мерапрыемства з жаданнем прымяніць убачанае ў ... Падрабязней »
Магія фізікі — у дзеянні
На ўрок да настаўніцы фізікі сярэдняй школы № 9 Бабруйска Святланы Здаранковай захацелася трапіць пасля нашага з ёй інтэрв’ю ў красавіку. Тады пра сваё выкладанне яна расказвала грунтоўна, свабодна апелюючы метадычнымі паняццямі і тэрмінамі. Святлана Уладзіміраўна з тых педагогаў, якія заўсёды імкнуцца быць на адной хвалі са сваімі вучнямі. Злавіць гэтую хвалю ўдалося і мне, пабываўшы на ўроку фізікі ў 8 ... Падрабязней »
Правесці нестандартны ўрок геаграфіі
У рамках Міжнароднай навуковапрактычнай канферэнцыі “Сучасныя кірункі развіцця фізічнай геаграфіі: навуковыя і адукацыйныя аспекты ў мэтах устойлівага развіцця”, прымеркаванай да 85годдзя факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ і 65годдзя ГА “Беларускае геаграфічнае таварыства”, прайшла педагагічная майстэрня з удзелам настаўнікаў геаграфіі агульнаадукацыйных устаноў. Педагогі абмеркавалі шляхі павышэння эфектыўнасці выкладання свайго прадмета. “Па прычыне вялікага аб’ёму вучэбнага матэрыялу па курсе геаграфіі ў сярэдняй ... Падрабязней »
PRES -формула для аргументаванага выказвання
Навучанне школьнікаў замежнай мове сёння будуецца ў адпаведнасці з прынцыпамі камунікатыўна-кагнітыўнага асобасна арыентаванага падыходу, які з’яўляецца вядучым у сучаснай айчыннай методыцы. Вынікам яго рэалізацыі становіцца дасягненне генеральнай мэты моўнай адукацыі ў нашай краіне — фарміраванне полікультурнай шматмоўнай асобы, здольнай да міжкультурных зносін. Замежная мова неабходна ў першую чаргу для таго, каб мець зносіны. Стварэнне атмасферы зносін на ўроку зараз не чарговая мода, а ... Падрабязней »
Для арыентацыі на педпрафесію — новыя фарматы дзейнасці
У межах Міжнароднага навуковага сімпозіума “Бесперапынная педагагічная адукацыя — гарант будучыні” ў БДПУ імя Максіма Танка адбылася ІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Педагагічныя класы: вопыт і перспектывы”. Яе мэта — абагульненне вопыту работы профільных класаў і груп педагагічнай накіраванасці ў Беларусі і за яе межамі, вызначэнне перспектыў педагагічнай прафілізацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, рэктар ... Падрабязней »
Астравок Германіі ў Беларусі
Для павышэння цікавасці да вывучэння замежнай мовы важна стварыць адпаведныя ўмовы. Калі чалавеку прыемна і камфортна знаходзіцца ў месцы, дзе ён працуе, то ён захоча гэтым займацца і далей. Мне ўдалося стварыць маленькі ўтульны куток — кабінет замежнай мовы, наведваючы які вучань праяўляе вялікае жаданне вывучаць мову Гётэ. Кабінет аформлены маляўніча і ярка. Рабочыя сталы размешчаны літарай “П” — гэта ... Падрабязней »