Архіў катэгорыі : Практыкум

Як узбагаціць слоўнікавую скарбонку?

Навучанне грамаце — надзвычай адказны і важны перыяд, таму што ад таго, якім чынам адбудзецца знаёмства вучняў з беларускай мовай, залежыць іх стаўленне да вывучэння мовы ў далейшым. Працэс фарміравання арфаграфічных навыкаў патрабуе вялікіх намаганняў як з боку настаўніка, так і з боку вучняў. Для кожнага педагога паўстаюць пытанні, з дапамогай якіх сродкаў забяспечыць паступальны рух у выпрацоўцы трывалых арфаграфічных ... Падрабязней »

Англійская з камфортам

Настаўніца англійскай мовы гімназіі № 2 Магілёва Кацярына Дзмітрыеўна Ляшчэвіч на маю просьбу наведаць яе ўрок адрэагавала вельмі спакойна і згадзілася адразу. Упэўненасці ва ўдалым выбары настаўніка надала і папярэдняя размова з дырэктарам гімназіі Уладзімірам Іванавічам Фешчанкам, які ветліва запрашаў наведаць сваю ўстанову. І вось, нягледзячы на пахмурнае, халоднае надвор’е, мяне цёпла сустракалі ў гімназіі № 2 Магілёва. Да пачатку ... Падрабязней »

Гісторыя з улікам асабістых заканамернасцей развіцця вучня

Сёння нельга быць педагагічна падрыхтаваным спецыялістам без вывучэння шырокага спектра адукацыйных тэхналогій. Настаўніку неабходна арыентавацца ў разнастайнасці інавацыйных тэхналогій і напрамкаў. Найчасцей педагогі прымяняюць тэхналогіі развіццёвага навучання, якія найбольш поўна былі абгрунтаваны Л.С.Выгоцкім. Менавіта гэты вучоны вызначыў, што галоўнае ў працэсе навучання і выхавання — гэта развіццё. У працэсе псіхічнага развіцця вучня навучанне з’яўляецца вядучай рухальнай сілай. Пад развіццёвым навучаннем ... Падрабязней »

Здзіўленне плюс дапытлівасць роўна цікавасць

Гульня для малодшых школьнікаў працягвае заставацца адным з галоўных сродкаў і ўмоў развіцця інтэлекту. Яна параджае радасць і бадзёрасць, натхняе дзяцей, узбагачае ўражаннямі, дапамагае пазбягаць надакучлівай павучальнасці, стварае ў дзіцячым калектыве атмасферу дружалюбнасці. У гульнях для школьнікаў не павінна быць шэрасці і аднастайнасці. Гульня павінна пастаянна папаўняць веды, быць сродкам усебаковага развіцця дзіцяці, яго здольнасцей, выклікаць станоўчыя эмоцыі, напаўняць жыццё ... Падрабязней »

У майстэрні першай дапамогі

У 2012 годзе ў сярэдняй школе № 2 Мінска быў адкрыты Міжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі моладзі Фрунзенскага раёна і майстэрня першай дапамогі, у якой дзяўчынкі пачалі асвойваць навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі. Ужо праз год школа пры падтрымцы Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа прыняла ўдзел у праекце па навучанні насельніцтва правілам аказання першай дапамогі ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый. У 2014 ... Падрабязней »

Дэбютны ўрок

Гэты артыкул у першую чаргу адрасаваны настаўнікам, якія 1 верасня ўпершыню правядуць свае першыя цалкам самастойныя ўрокі. Побач з вамі, калегі, не будзе ні метадыста, ні настаўніка, якія апякалі вас як студэнта-практыканта. Ад таго, якім будзе першы ўрок, вельмі многае залежыць, бо ён — індыкатар прафесіяналізму, умення годна выглядаць і адэкватна рэагаваць на выклікі з боку вучняў. Ад першага ўрока ... Падрабязней »

Навука для чамучак

Навошта ў школе ўніверсітэт? Летась гомельскія малодшыя школьнікі сталі наведваць універсітэт. У пачатку XXI стагоддзя ў Германіі пры Цюбінгенскім універсітэце з’явіўся першы Kinder-Uni. Журналісты мясцовай газеты звярнуліся да прафесараў з тымі пытаннямі, якія задаюць дзеці. І паступова асобныя лекцыі і заняткі выраслі ў сур’ёзную адукацыйную праграму. Сёння дзіцячыя ўніверсітэты існуюць у 43 краінах свету, у 2011 годзе створана Еўрапейская асацыяцыя ... Падрабязней »

Не ўпусціць час

Работу па падрыхтоўцы вучняў да ЦТ праводжу даўно. Методыка выпрацоўвалася шляхам аналізу памылак, удасканальвання педагагічных прыёмаў, вывучэння навінак метадычнай літаратуры, знаёмства з вопытам іншых педагогаў. Нельга сказаць, што гэта нейкі алгарытм, схема. Усё мяняецца з часам, з’яўляецца штосьці новае. Трэба ўлічваць і псіхалагічны стан вучня, і асаблівасці яго характару, і адносіны бацькоў з дзіцем, і шмат чаго іншага. Падрыхтоўку да ... Падрабязней »

Ты ў адказе за яго, ён — за цябе, або Навучанне ў супрацоўніцтве

Як зацікавіць школьнікаў матэматыкай? Як зрабіць так, каб дзецям хацелася спяшацца на ўрок? Як сфарміраваць адказнае стаўленне навучэнцаў да вучэбнай работы? Сістэма маіх урокаў накіравана перш за ўсё на тое, каб мае вучні сумесна са мною “тварылі” ўрокі, працавалі б з поўнай аддачай сіл. Асноўная ідэя майго вопыту — вучыць матэматыцы трэба так, каб дзіцяці было цікава. Школьнік павінен захацець ... Падрабязней »

Сітуацыя поспеху стварае матывацыю

Кожны настаўнік хоча, каб яго вучні добра вучыліся, з цікавасцю і жаданнем займаліся ў школе. У гэтым зацікаўлены і бацькі навучэнцаў. Але часам і настаўнікам, і бацькам прыходзіцца з жалем канстатаваць: “не хоча вучыцца”, “мог бы выдатна займацца, а жадання няма”. У гэтых выпадках мы сустракаемся з тым, што ў вучня не сфарміраваліся патрэбы ў ведах, няма цікавасці да навучання. ... Падрабязней »