Архіў катэгорыі : Рознае партфолiо

Падмурак для старту ў вялікі свет

«Школа — гэта тая стыхія, дзе мне лёгка і свабодна. І весела! — гаворыць настаўніца пачатковых класаў гімназіі № 4 Фрунзенскага раёна Мінска Наталля Пятроўна Краўцова. — І мне вельмі хочацца, каб дзеці, сыходзячы пасля 11 класа з гімназіі, не адчувалі за плячыма груз ведаў, які цягне іх да зямлі, а адчувалі пэўны падмурак, з якога ім лёгка, весела і ... Падрабязней »

Паспяховы настаўнік — паспяховы вучань

Паспяховасць — гэта якасная ацэнка вынікаў дзейнасці, якая складаецца з аб’ектыўнай выніковасці і суб’ектыўных адносін да гэтых вынікаў самога чалавека. Адной з задач пачатковай адукацыі з’яўляецца фарміраванне ўстаноўкі і забеспячэнне ўмоў для дасягнення дзіцем поспеху ў навучанні, пераадолення ім розных комплексаў і страхаў. Важным педагагічным фактарам, які ўплывае на фарміраванне паспяховасці або непаспяховасці вучня, з’яўляецца стыль зносін і навучання першай ... Падрабязней »

Вучымся чытаць са складовай табліцай

Ідэя ўкаранення новых падыходаў да навучання з’явілася ў мяне пасля двухтыднёвых курсаў па развіццёвай тэхналогіі М.А.Зайцава. Мэта развіццёвага навучання — даць дзецям шырокую карціну свету, навучыць самастойна здабываць веды, выкарыстоўваць іх на практыцы, не баяцца памыліцца, знаходзіць шляхі вырашэння праблем. Важна цалкам адысці ад стэрэатыпаў традыцыйнай сістэмы, што даволі складана. Настаўнік у гэтым працэсе выступае ў ролі каардынатара, дарадцы. Вывучыўшы ... Падрабязней »

Сэрца, рукі і крылы экзаменацыйнага поспеху

Вясеннія пачуцці многіх юнакоў і дзяўчат нашай краіны звязаны не толькі з рамантычным хваляваннем, але і з экзаменацыйным. Як правіла, нашы эмоцыі застаюцца ў межах нашага арганізма і амаль не ўплываюць на навакольны свет. А вось сам арганізм атрымлівае шмат праблем, калі залішне і часта непакоіцца: дрыжыкі, напружанне, раздражненне, шалёнае сэрцабіцце. Галавакружэнне, задышка, слабасць, стомленасць, няздоль-насць засяродзіцца, бяссонніца — гэта толькі ... Падрабязней »

Незвычайныя ўрокі роднай мовы

Сапраўдным урокам для мяне заўсёды быў урок, на якім на ўсё і на ўсіх хапала часу. Галоўная каштоўнасць урока — гэта час. Усім вядома ісціна — дзеці малодшага ўзросту любяць вучыцца, але даволі часта дарослыя забываюць: дзеці любяць вучыцца добра і выдатна! Мяне, як і многіх настаўнікаў, хвалююць “слабыя” вучні. Вельмі часта даводзіцца займацца з імі дадаткова пасля ўрокаў. Але ... Падрабязней »

Касмічныя даследаванні гімназістаў

Нягледзячы на тое, што вучоны свет пастаянна вывучае яго, увесь час агучвае шматлікія гіпотэзы і тэорыі ўзнікнення сусвету, расказвае пра структуры і мадэлі сусвету, таямніц і загадак космасу менш не становіцца. Космас па-ранейшаму бударажыць розум усяго чалавецтва, і сёння, у Дзень касманаўтыкі, напэўна, кожны з нас яшчэ раз паглядзіць на неба: а раптам вачам адкрыецца частка той таямніцы, якая схавана ... Падрабязней »

Ва ўзаемадзеянні з прыродай

Праблема развіцця пазнавальнага інтарэсу навучэнцаў да вывучэння вучэбных прадметаў не губляе сваёй актуальнасці і сёння. У эпоху імклівага прагрэсу і век камп’ютарызацыі дзеці перастаюць заўважаць навакольны свет. Навучыць дзіця бачыць прыгажосць роднай прыроды, берагчы і любіць яе — адна з задач настаўніка геаграфіі. Менавіта геаграфія накіравана на развіццё інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу моладзі, падрыхтоўку навучэнцаў да рознабаковай дзейнасці ў геаграфічным ... Падрабязней »

Майстэрства правільна пісаць

Як і многіх настаўнікаў-філолагаў, мяне хвалюе праблема непісьменнасці навучэнцаў, іх няўменне бачыць арфаграмы. Фарміраванне арфаграфічнай пільнасці — адна з галоўных задач урокаў беларускай і рускай моў, бо з ёю звязана набыццё навучэнцамі арфаграфічнага навыку. А таму адной з важных мэт сваёй дзейнасці бачу фарміраванне арфаграфічных навыкаў школьнікаў праз развіццё арфаграфічнай пільнасці. Арфаграфічная пільнасць — гэта ўменне бачыць арфаграмы: тыя выпадкі ... Падрабязней »

“А ты спроси у педсовета, во сколько лет свела с ума Ромео юная Джульетта?”

Вясна зноў увайшла ў наша жыццё. Гэта самая галоўная і радасная для ўсіх навіна, якую мы адчуваем душой і целам. Вясна то набірае сілу, то адступае, але дае надзею на тое, што сур’ёзна возьме ўладу ў свае рукі сеансамі яркага сонейка і ледзь улоўнымі водарамі ў паветры. Вясна можа дабавіць педагогам, мамам, бацькам падлеткаў клопатаў і хваляванняў. Яны з’явяцца, калі ... Падрабязней »

Дзяліцца сваім шчасцем з іншымі

Шматлікія прафесійныя дасягненні настаўніца біялогіі гімназіі № 1 Іўя Гродзенскай вобласці Інга Рычардаўна Гушча, пра якую ўжо пісала наша газета, звязвае з поспехамі сваіх вучняў — найперш перамогамі выхаванцаў на розных этапах рэспубліканскай алімпіяды і высокімі вынікамі на цэнтралізаваным тэсціраванні. Як удаецца педагогу дасягаць такіх поспехаў, як прывіваецца інтарэс у навучэнцаў да біялогіі і якая сістэма работы склалася ў настаўніцы ... Падрабязней »