Пра суполку педагогаў-альхоўцаў ведае шмат настаўнікаў. А вось пра групу “БіяХіПсі”, якая ўзнікла ў метадычным летніку ў Альхоўцы i існуе ўжо другі год, — толькі наведвальнікі летніка. Працуючы ў рамках тэмы аўтарскіх курсаў М.І.Запрудскага “Праектнае навучанне як механізм забеспячэння якасці адукацыі вучняў”, творчая група ў складзе 4 біёлагаў, 1 хіміка і 1 педагога-псіхолага распрацавала ўрок для дарослых, у рамках якога прадэманстравала магчымаць арганізацыі праектнай дзейнасці вучняў на ўроку. Такая форма метадычнай работы з’яўляецца сучаснай, эфектыўнай і запатрабаванай. Гэты артыкул будзе цікавы шырокаму колу аўдыторыі: па-першае, усім, хто хоча больш даведацца пра магчымасці арганізацыі праектнай дзейнасці на ўроку; па-другое, настаўнікам медыцынскай падрыхтоўкі, таму што матэрыял прысвечаны тэме “Аптэчка неадкладнай дапамогі”; па-трэцяе, кожнаму, хто цікавіцца тэмай здароўя і яго падтрымання.
З тегами: вучань праектная дзейнасць урок