Напрыканцы навучальнага года, калі ўсе вучні, іх бацькі і педагогі мараць аб цёплым сонейку і адпачынку, аб прыгодах і вандроўках, мы завіталі ў сярэднюю школу № 9 Кобрына ў 3 клас на ўрок выяўленчага мастацтва па тэме “Веснавы луг”, які павінна была правесці настаўніца пачатковых класаў Наталля Мікалаеўна Гапанюк — фіналістка рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года — 2014”. Жыве ўсюды прыгажосць ... Падрабязней »
Мы — у культурна-гістарычнай прасторы горада
На выпускным экзамене за курс сярэдняй школы правяраецца засваенне навучэнцамі зместу вучэбнага прадмета “Гісторыя Беларусі” са старажытных часоў да нашых дзён. Усякі экзамен ёсць выпрабаванне. Як дапамагчы выпускнікам падрыхтавацца да паспяховай здачы гісторыі? Лічу, што для перадэкзаменацыйнага паўтарэння можна выкарыстоўваць інтэрактыўны праект з элементамі квеста, робячы акцэнт на краязнаўчым матэрыяле, на ўпляценні яго ў агульную канву гісторыі нашай дзяржавы. У ... Падрабязней »
Для матывацыі і самастойнасці — займальныя задачы
Для падтрымання і развіцця цікавасці да матэматыкі варта ўключаць у працэс навучання займальныя задачы, без якіх, на думку М.І.Лабачэўскага, выкладанне не бывае паспяховым, паколькі займальнасць — неабходны сродак, які ўзбуджае і падтрымлівае ўвагу. Рашэнне займальных задач вызначае развіццё высокага ўзроўню матывацыі да вучэбнай дзейнасці, актывізацыі пазнавальных інтарэсаў навучэнцаў. Галоўны фактар займальнасці — гэта далучэнне навучэнцаў да творчага пошуку, актывізацыі іх самастойнай даследчай ... Падрабязней »
Даследчы ўрок працоўнага навучання
Грамадству патрэбны людзі, якія не толькі разбіраюцца ў рашэнні тыповых задач, але і ўмеюць выкарыстоўваць свае веды ў нестандартных сітуацыях, якія патрабуюць праяўлення творчых здольнасцей, ва ўмовах нявызначанасці. На сваіх уроках я імкнуся падрыхтаваць навучэнцаў да даследчай дзейнасці на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, што дапаможа потым і ў прафесійнай дзейнасці. Мэта маёй работы — павышаць творчую актыўнасць навучэнцаў на ... Падрабязней »
Клубу “Крыштальны журавель” споўнілася 10!
Дзесяць гадоў “жураўлі” няспынна і нястомна кружаць у небе педагагічнай супольнасці нашай краіны. 55 разоў яны “прызямляліся” ў самых розных школах і раёнах. І вось першы сур’ёзны юбілей. Дзеля ўшанавання клубаўцаў госці сабраліся ў актавай зале Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Першымі на сцэну падымаюцца, як іх пяшчотна называюць “жураўлі”, тата і мама — начальнік цэнтра развіццёвых педагагічных тэхналогій АПА Іван Фёдараў ... Падрабязней »
Расправіць крылы і ўзляцець да зорак
Напярэдадні свайго 10-гадовага юбілею члены клуба “Крыштальны журавель” правялі рэспубліканскі семінар-акцыю “Настаўнік года” — Цэнтральнаму раёну Мінска”, які адбыўся ў сценах сталічнай гімназіі № 24. На сустрэчу з пераможцамі і лаўрэатамі конкурсу педагагічнага майстэрства розных гадоў прыйшлі кіраўнікі і настаўнікі ўстаноў адукацыі Цэнтральнага раёна. Гэты выязны семінар стаў 55-м мерапрыемствам, якое за час дзейнасці клуба правялі “жураўлі” пад кіраўніцтвам начальніка ... Падрабязней »
У атмасферы сяброўства і адчуванні пляча
Свой юбілей “жураўлі” адзначалі ў актыўным дзеянні. Гэта лад жыцця клубаўцаў, і было б дзіўна, калі б яны сабраліся ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, каб толькі паслухаць дыфірамбы ў свой адрас. Такі расклад быў у прынцыпе немагчымы, таму юбілейны ранак пачаўся з працы — члены клуба “Крыштальны журавель” для арганізатараў і ўдзельнікаў конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь — 2017” праводзілі ... Падрабязней »
Творчыя прыёмы на ўроках англійскай мовы
Прычынай перагрузкі сучаснага школьніка з’яўляецца не змест асобных прадметаў, а адсутнасць у дзіцяці цікавасці да таго, чым яно займаецца ў школе. Неабходна ствараць умовы для актыўнага, дзейснага пражывання дзіцяці на ўроку. На ўроках англійскай мовы, асабліва ў пачатковай школе, паэтычная мова мае перавагу перад прозай — нават там, дзе гаворка ідзе пра матэрыяльныя прадметы і дзеянні. Вершы, рыфмоўкі, песні, інсцэніроўкі ... Падрабязней »
Прафесійны рэсурс — у рэгіянальных адукацыйных праграмах
Настаўнік замежнай мовы сутыкаецца з шэрагам праблем, якія звязаны з засваеннем вучнямі мовы. Гэта ў першую чаргу праблема камунікатыўнага ядра, стварэнне ўмоў, неабходных і дастатковых для авалодвання навучэнцамі замежнай мовай і пераадольвання камунікатыўных, псіхалагічных бар’ераў пры яе засваенні, выбар стратэгій навучэнца, якія заснаваны на ідэі авалодвання мовай перш за ўсё як актыўнай дзейнасці вучня, адэкватнай яго матывам, інтарэсам, індывідуальным асаблівасцям, ... Падрабязней »
Руская мова, выхаваная на літаратуры
“Сучасны ўрок рускай мовы павінен выхоўваць дзіцячую патрэбу ў чытанні”, — упэўнена настаўніца рускай мовы і літаратуры, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 51 Гомеля, метадыст, член клуба “Крыштальны журавель” Вольга Аляксандраўна Кіслова, якая запрасіла мяне на свой урок. Я пераканалася, што гэтай настаўніцы ўдаецца гарманічна спалучаць літаратурны кампанент і цікавасць вучняў падчас звычайнага ўрока рускай мовы. Урок Вольга Аляксандраўна ... Падрабязней »