З 2005 па 2007 год Трабская сярэдняя школа з’яўлялася інавацыйнай пляцоўкай абласнога ўзроўню па рэалізацыі сацыяльна- педагагічнага праекта “Этнашкола “Панямонне”. З 1 верасня 2005 года рашэннем Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта ў школе адкрыты клас з фальклорна-тэатральным кірункам, што дазволіла выхоўваць падрастаючае пакаленне на аснове духоўных традыцый беларускага народа. Сёння ў школе выкладаюцца такія прадметы, як “Мастацтва вуснага слова”, “Фальклорны танец”, ... Падрабязней »
Хуткая дапамога для атэстуемых
Гімназія № 1 Іўя з 2009/2010 навучальнага года вызначана рэсурсным цэнтрам па арганізацыі і правядзенні атэстацыі педагагічных кадраў. Перыяд атэстацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі — напружаная пара перш за ўсё для атэстуемых, таму мы дапамагаем педагагічным работнікам раёна падрыхтавацца да гэтага выпрабавання. Метадычнае суправаджэнне атэстацыі педагагічных работнікаў у нашай гімназіі арыентавана на наступныя аспекты: — стварэнне сістэмы дыферэнцыраваных сэрвісных ... Падрабязней »
На шляху да адзінай інфармацыйна-адукацыйнай прасторы
Гімназія № 1 Дзятлава Гродзенскай вобласці добра вядома педагогам краіны. Найперш тым, што ўзгадавала ў сваім калектыве пераможцу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь-2011” настаўніцу англійскай мовы Інесу Уладзіміраўну Зубрыліну. Сёння педагогі гімназіі дзеляцца вопытам выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе, асаблівасцямі арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці гімназістаў, сакрэтамі фарміравання арфаграфічнай пісьменнасці навучэнцаў. Прыярытэтны напрамак развіцця Дзятлаўскай гімназіі — інфарматызацыя ... Падрабязней »
Па слядах памылак
Руская мова лічыцца адным з самых цяжкіх школьных прадметаў. З аднаго боку, веданне роднай мовы даецца дзіцяці з дзяцінства, яно авалодвае ёю гэтак жа натуральна, як дыхае і расце. З іншага боку, гэта складаная дысцыпліна, якая патрабуе вялікай працы. Навучанне рускай мове павінна трымацца на трох кітах: мовазнаўстве, псіхалогіі, методыцы. Галоўная ўвага настаўніка павінна быць засяроджана на фарміраванні арфаграфічнай і ... Падрабязней »
Англійская мова — праз інтэрнэт
Праблема актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў на ўсіх этапах развіцця адукацыі была і застаецца адной з актуальных, бо з ёй настаўнік сутыкаецца штодзённа. І праяўленне гэтай праблемы мы бачым у пастаянным зніжэнні творчай актыўнасці і пазнавальнай цікавасці школьнікаў. Цікавасць да англійскай мовы, жаданне авалодаць ёй, карыстацца на практыцы для вырашэння камунікатыўных задач залежыць у большай ступені ад таго, якая тэхналогія выкарыстоўваецца, ... Падрабязней »
Чым шкодны мабільны тэлефон?
У самым простым разуменні біялогія — навука пра жыццё і развіццё жывых цел. Вывучэнне ў школе прадмета “Біялогія” на вярбальным узроўні не дае правільнага ўяўлення аб аб’ектах і з’явах, якія вывучаюцца. Метад праектаў дазваляе дапоўніць вучэбную дзейнасць і паказаць практычную значнасць біялагічных аб’ектаў і з’яў. Нягледзячы на тое, што даследаванне носіць вучэбны характар, пры яго арганізацыі выкарыстоўваюцца агульнапрынятыя ў навуцы ... Падрабязней »
І геаграфія стане любімым прадметам
Выніковасць любога працэсу навучання ў многім залежыць ад методыкі кантролю ведаў. Кантроль неабходны пры любой сістэме навучання і любой арганізацыі вучэбнага працэсу. Гэта сродак кіравання вучэбнай дзейнасцю. Але для таго, каб разам з функцыяй праверкі рэалізоўваліся функцыі навучання, неабходна стварыць пэўныя ўмовы, самая важная з якіх — аб’ектыўнасць праверкі ведаў. Сёння ў школьнай практыцы праверкі ведаў школьнікаў склаліся дзве асноўныя ... Падрабязней »
Ад фантастычных да эмпірычных
Работа над навуковай праблемай развівае інтэлектуальныя і асобасныя якасці навучэнцаў. А менавіта: здольнасць да генерацыі самастойных ідэй; лагічнасць і доказнасць меркаванняў; уменне абагульняць, вылучаць галоўнае, фармуляваць; уменне абараняць і аргументаваць уласную пазіцыю; мэтанакіраванасць і настойлівасць у дасягненні мэты; памяркоўнасць да іншай думкі; адэкватную самаацэнку і шэраг іншых якасцей. З гэтай мэтай у 2002 годзе ў нашай гімназіі № 174 Мінска ... Падрабязней »
Да “мудрых шчупакоў”: веданне англійскай мовы — абавязковае
“Кожны дзень навучэнцы прыходзяць да мяне на заняткі з жаданнем дзяліцца сваімі думкамі і праблемамі, спасцігаць свет і месца сваёй радзімы ў ім, — гаворыць настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 1 Шчучына Таццяна Чаславаўна Бадзюкова. — Кожны з іх праяўляе свае здольнасці да прадмета па-рознаму: хтосьці вучыцца пераважна на ўроках, хтосьці дэманструе веды на пасяджэннях клуба інтэлектуальных гульняў “Мудры ... Падрабязней »
Пазнанне лічбамі
Не абавязкова быць настаўнікам матэматыкі, каб зразумець, што першасныя навыкі аднімання, складання, дзялення і множання немагчыма засвоіць без гульні. Канечне, гульня на ўроку — гэта не забаўка ў чыстым выглядзе, але разнастайныя задачы і практыкаванні займальнага характару, якія патрабуюць праяўлення знаходлівасці, кемлівасці, арыгінальнасці мыслення, умення крытычна ацаніць умовы або пастаноўку пытання, дзецям вельмі падабаюцца. А калі ў працэсе такой гульні ... Падрабязней »