Фарміраванне трывалых арфаграфічных навыкаў — адна з найважнейшых задач навучання беларускай мове. Правільнае пісьмо забяспечвае дакладнасць выказвання думак, узаемаразуменне людзей у пісьмовых зносінах. Ад ступені сфарміраванасці навыкаў правапісу залежыць арфаграфічная і маўленчая пісьменнасць школьніка, яго здольнасць засвойваць родную мову ў пісьмовай форме. Большасць вучняў хоць і ведаюць правілы, аднак пішуць з памылкамі. У чым жа прычына гэтага? У няўменні навучэнца ... Падрабязней »
Tag Archives: арфаграфія
Думаць і размаўляць на роднай мове
Актыўнае авалоданне мовай немагчыма без трывалых маўленчых навыкаў. Вусная беларуская мова цесна звязана з пісьмовай, паколькі фанетычны прынцып правапісу з’яўляецца вядучым у нашай арфаграфіі. Таму недаацэнка работы па развіцці ў вучняў навыкаў літаратурнага вымаўлення прыводзіць да паяўлення ў іх мове шматлікіх памылак, якія абавязкова потым пранікнуць у пісьмо, ператвараючыся з арфаэпічных у арфаграфічныя. Генетычная блізкасць дзвюх дзяржаўных моў стварае пэўныя ... Падрабязней »
Як узбагаціць слоўнікавую скарбонку?
Навучанне грамаце — надзвычай адказны і важны перыяд, таму што ад таго, якім чынам адбудзецца знаёмства вучняў з беларускай мовай, залежыць іх стаўленне да вывучэння мовы ў далейшым. Працэс фарміравання арфаграфічных навыкаў патрабуе вялікіх намаганняў як з боку настаўніка, так і з боку вучняў. Для кожнага педагога паўстаюць пытанні, з дапамогай якіх сродкаў забяспечыць паступальны рух у выпрацоўцы трывалых арфаграфічных ... Падрабязней »