Tag Archives: Баранавічы

Гарызонты баранавіцкіх гімназістаў

Некалькі гадоў назад па тэлебачанні маю ўвагу прыцягнула перадача пра юных талентаў нашай краіны. У эфіры ўдзельнічалі старшакласнікі гімназіі № 5 Баранавіч. Яны наведвалі гурток “Юны даследчык”, дзе заняткі праводзіць настаўнік фізікі Андрэй Канстанцінавіч Любас. Мяне як былога настаўніка фізікі і матэматыкі зацікавіла гэта. Тады дырэктар згаданай установы адукацыі Таццяна Шастак (цяпер яна ўзначальвае гарадское ўпраўленне па адукацыі) гаварыла аб А.К.Любасу, ... Падрабязней »

Адаптыўная адукацыйная мадэль “Всезнайка”, або З чаго пачынаецца дарога ў 5 клас?

У жыцці дзіцяці, якое пераходзіць з пачатковай школы ў 5 клас, адбываюцца вялікія змены. Першая з іх звязана са своеасаблівым заканчэннем дзяцінства, другая — з новай сістэмай навучання: класны кіраўнік, настаўнікі-прадметнікі, якія выкладаюць дысцыпліны ў розных кабінетах, і трэцяя звязана, магчыма, нават з новым класным калектывам. Многія пяцікласнікі ганарацца тым, што сталі старэйшымі і хутка прывыкаюць да новых умоў навучання, ... Падрабязней »

На адной хвалі з вучнямі пакалення Z

Напэўна, няма ў нашай краіне педагога-замежніка, які б да сённяшняга дня не ведаў імя настаўніцы англійскай мовы гімназіі № 5 Баранавіч Брэсцкай вобласці Вольгі Аляксандраўны Банкевіч. Педагогам назапашаны вопыт работы па выкарыстанні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у вучэбным працэсе, распрацаваны класіфікацыі сэрвісаў Web 2.0 па этапах урока і ўзроставых асаблівасцях навучэнцаў, па кампанентным складзе камунікатыўнай кампетэнцыі. Настаўніца актыўна супрацоўнічае з Акадэміяй паслядыпломнай ... Падрабязней »

Медыяадукацыя праз урокі англійскай мовы

У сучаснай школе адным з найважнейшых прыярытэтаў у навучанні замежнай мове з’яўляецца фарміраванне полікультурнай асобы навучэнцаў праз авалоданне імі іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнцыяй. Ствараючы ўмовы для іншамоўных зносін, неабходна прымаць пад увагу асобу вучня, яго індывідуальныя асаблівасці: характар, тэмперамент, здольнасці і пазнавальныя патрэбы. Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі даюць магчымасць аптымізаваць і значна разнастаіць працэс навучання, падстроіць яго пад індывідуальныя асаблівасці і запыты кожнага ... Падрабязней »

Беглае чытанне — перадумова поспеху

Дзеці прыходзяць у школу з розным узроўнем падрыхтоўкі: не ведаюць усіх літар; ведаюць літары, але не ўмеюць чытаць; слаба чытаюць і не чытаюць. Фарміраванне навыку беглага чытання пачынаю з правядзення дыягностыкі ў першыя дні дзіцяці ў школе, вынікі якой дапамагаюць паспяхова выбудаваць усю сістэму работы. Улічваючы ўзровень падрыхтоўкі навучэнцаў, вынікі псіхалагічнай дыягностыкі, выбіраю спецыяльныя практыкаванні, накіраваныя на фарміраванне навыку бегласці ... Падрабязней »

Не трэба баяцца новаўвядзенняў

Сёння складана ўявіць вучэбны працэс без якога-небудзь гаджэта: тэлефона, планшэта, камп’ютара, тэлевізара. Здавалася б, для паспяховага навучання ёсць усё, але прэзентацыямі здзівіць становіцца ўсё складаней, мабільныя тэлефоны і планшэты ёсць не ва ўсіх, загружанасць камп’ютарных класаў не дазваляе правесці тэст-апытанне ў анлайн-рэжыме на патрэбным уроку, педагогі сутыкаюцца з цяжкасцямі ў складанні інтэрактыўных заданняў. З’яўляючыся маладым спецыялістам, я стараюся ісці ў ... Падрабязней »

Правіла ВППЗ,

або Як арганізаваць вучэбны працэс па фізіцы з дзецьмі, якія адчуваюць цяжкасці ў навучанні Як паказвае педагагічны вопыт, у школе заўсёды ёсць дзеці, якія адчуваюць цяжкасці ў навучанні. Галоўная задача настаўніка-прадметніка заключаецца не столькі ў тым, каб дапамагчы такім вучням асвоіць вучэбны матэрыял, а ў тым, каб знайсці механізмы ўключэння іх у адукацыйны працэс з улікам магчымасцей і здольнасцей дзяцей. ... Падрабязней »

Майстэрства палемікі

Сучасныя дасягненні навукі і эфектыўны педагагічны вопыт паказваюць, што сёння выкарыстанне тэхналогіі “Дэбаты” як на ўроках, так і ў пазаўрочнай дзейнасці з’яўляецца найбольш мэтазгодным. Працуючы над рэалізацыяй інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання грамадзянскіх кампетэнцый удзельнікаў адукацыйнага працэсу на аснове сістэмнай арганізацыі ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці” мяне цікавілі розныя пытанні: што хочуць вучні ад вучэбнай дзейнасці, чым дзецям цікава займацца, якія ... Падрабязней »

Даследчы ўрок працоўнага навучання

Грамадству патрэбны людзі, якія не толькі разбіраюцца ў рашэнні тыповых задач, але і ўмеюць выкарыстоўваць свае веды ў нестандартных сітуацыях, якія патрабуюць праяўлення творчых здольнасцей, ва ўмовах нявызначанасці. На сваіх уроках я імкнуся падрыхтаваць навучэнцаў да даследчай дзейнасці на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, што дапаможа потым і ў прафесійнай дзейнасці. Мэта маёй работы — павышаць творчую актыўнасць навучэнцаў на ... Падрабязней »

Таямніца экслібрыса

На гэты раз мы пабывалі на адкрытым уроку настаўніцы выяўленчага мастацтва сярэдняй школы № 17 Баранавіч Брэсцкай вобласці Святланы Мікалаеўны Шкурко, лаўрэата Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь-2014”. Святлана Мікалаеўна праводзіла ўрок у 5 класе па тэме “Эскіз экслібрыса для дамашняй бібліятэкі”. Шчыра кажучы, ехала ў камандзіроўку з вялікай цікавасцю, бо звычайна ўрокі выяўленчага мастацтва з’яўляюцца аднымі з ... Падрабязней »