У сувязі з камп’ютарызацыяй адукацыі і асаблівасцямі ўспрымання цэнтэніялаў ва ўжытак паступова ўваходзіць гейміфікацыя. Гэта адна з самых эфектыўных методык навучання, у аснову якой пакладзены элемент гульні. Вэб-інструменты, дзякуючы мыльтымедыйнаму фармату інфармацыі, дазваляюць зрабіць гульню больш займальнай і, як вынік, палепшыць засваенне і запамінанне матэрыялаў урока, а таксама павысіць цікавасць да прадмета. Адным з найбольш мэтазгодных і эрганамічных спосабаў укаранення ... Падрабязней »
Tag Archives: Гродна
Выбраць адзенне для старажытнага чалавека Уку…
…дапамаглі выхаванцы Алесі Кнігі Трапіць на заняткі да Алесі Мікалаеўны Кнігі, самай юнай удзельніцы і фіналісткі Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года — 2017” у намінацыі “Выхавальнік дашкольнай адукацыі”, аказалася вельмі проста. На прапанову стаць гераіняй рэпартажу педагог пагадзілася адразу: “Я вельмі рада такой магчымасці! Калі вам будзе зручней прыехаць?” Алеся Мікалаеўна — выхавальнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дашкольнага ... Падрабязней »
Арганізацыя ўзаемаабмену заданнямі на ўроках матэматыкі ва ўмовах стратавай дыферэнцыяцыі
Індывідуальная, парная, групавая формы арганізацыі вучэбных заняткаў — традыцыйныя. Ніводная з гэтых форм не з’яўляецца калектыўнай. Калектыўная форма арганізацыі працэсу навучання гэта толькі работа ў парах зменнага складу. Яна з’яўляецца асноўнай у страце высокага ўзроўню на ІІІ ступені навучання. У рабоце з навучэнцамі са страты высокага ўзроўню я імкнуся вырашаць наступныя задачы: навучанне тэхналогіі пошуку новых ведаў, стымуляванне работы з дадатковымі ... Падрабязней »
Двайны эфект
Настаўнік геаграфіі і гісторыі сярэдняй школы № 18 Гродна Яўген Котусеў мае невялікі стаж работы (5 гадоў), але дастатковы, каб лічыцца дарослым педагогам. Хаця насамрэч ён даўно вырас. І тое, што праводзіў майстар-клас на апошнім рэспубликанскім калядным фестывалі педагагічнага майстэрства, які праходзіў у канцы мінулага года на базе АПА, — яркае таго пацвярджэнне. Яўген Мікалаевіч дзяліўся з калегамі сваім вопытам ... Падрабязней »
Разнастайная біялогія
Адметнай рысай сучаснай цывілізацыі з’яўляецца нарастаючая хуткасць колькасных і якасных змен. У нашы дні кожнаму дзіцяці, падлетку, даросламу неабходна ўменне самастойна набываць новыя веды, працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі. Для фарміравання ўмення арыентавацца ва ўсёй разнастайнасці інфармацыі навучэнцам дапамагаюць факультатыўныя заняткі. Факультатыўныя заняткі — гэта форма арганізацыі вучэбных заняткаў у пазаўрочны час, накіраваная на пашырэнне, паглыбленне і карэкцыю ведаў вучняў ... Падрабязней »
Ты ў адказе за яго, ён — за цябе, або Навучанне ў супрацоўніцтве
Як зацікавіць школьнікаў матэматыкай? Як зрабіць так, каб дзецям хацелася спяшацца на ўрок? Як сфарміраваць адказнае стаўленне навучэнцаў да вучэбнай работы? Сістэма маіх урокаў накіравана перш за ўсё на тое, каб мае вучні сумесна са мною “тварылі” ўрокі, працавалі б з поўнай аддачай сіл. Асноўная ідэя майго вопыту — вучыць матэматыцы трэба так, каб дзіцяці было цікава. Школьнік павінен захацець ... Падрабязней »