Зыходзячы са сваёй прафесійнай практыкі і ўласнага жыццёвага вопыту, хачу пагадзіцца са словамі вядомага дыдакта Д.Дзідро “Чалавек перастае думаць, калі перастае чытаць”. Думаю, што сёння, калі аб’ём інфармацыі, якую мы ўспрымаем, павялічваецца з кожным днём, пытанне фарміравання чытацкай пісьменнасці набывае яшчэ большую актуальнасць. Прычым гэтая здольнасць фарміруецца з ранняга дзяцінства. Са стратай у многіх сем’ях традыцыі чытання дзецям, сумеснага сямейнага ... Падрабязней »
Tag Archives: Мінск
З натхненнем па жыцці
З настаўніцай рускай мовы і літаратуры гімназіі № 40 Мінска Ірынай Яўгенаўнай Жданеняй мне пашчасціла пазнаёміцца гадоў сем назад. Натхнёная і творчая, апантаная любімай працай, Ірына Яўгенаўна перадае захопленасць мовай і літаратурай сваім выхаванцам. Педагог з 2012 года з’яўляецца рэдактарам гімназічнага часопіса “Натхненне”, яна — уладальнік гранта Мінгарвыканкама за распрацоўку адукацыйнага праекта “Школьны часопіс як сродак фарміравання творчай асобы”. Пра тое, ... Падрабязней »
Калі гаджэты дапамагаюць вучыцца
Педагагічны стаж І.П.Ціханавецкай без малога 30 гадоў. У яе скарбонцы — перамогі ў шматлікіх конкурсах і фестывалях. Так, у 2015 годзе настаўніца стала ўладальніцай гран-пры Міжнароднага конкурсу “Бурштынавая сава”, пераможцай Рэспубліканскага конкурсу “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт” з распрацоўкай вэб-квеста “Падарожжа Нязнайкі ў нязведаную галактыку Інтэрнэт” і інш. Педагагічнае крэда І.П.Ціханавецкай — навучаючыся сама, вучу іншых. Педагог пераканана, што сённяшнія вучні не павінны ... Падрабязней »
Творчая маўленчая размінка як спосаб матывацыі вучняў
Перад сучасным настаўнікам замежнай мовы на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі ўзнікае шмат задач. Як ва ўмовах 45 мінут рэалiзаваць задачу па развіцці асобы, яе здольнасцей і творчага патэнцыялу, неабходных для актыўнай дзейнасці, сацыяльнага самавызначэння? Як матываваць дзіця да вывучэння складаных лексiчных адзiнак, зваротаў i спецыфiчных граматычных канструкцый французскай мовы, не адыходзячы ад патрабаванняў вучэбнай праграмы? Як настаўніца французскай мовы ... Падрабязней »
PRES -формула для аргументаванага выказвання
Навучанне школьнікаў замежнай мове сёння будуецца ў адпаведнасці з прынцыпамі камунікатыўна-кагнітыўнага асобасна арыентаванага падыходу, які з’яўляецца вядучым у сучаснай айчыннай методыцы. Вынікам яго рэалізацыі становіцца дасягненне генеральнай мэты моўнай адукацыі ў нашай краіне — фарміраванне полікультурнай шматмоўнай асобы, здольнай да міжкультурных зносін. Замежная мова неабходна ў першую чаргу для таго, каб мець зносіны. Стварэнне атмасферы зносін на ўроку зараз не чарговая мода, а ... Падрабязней »
Універсальнага падыходу не бывае
Як арганізаваць дыферэнцыраванае навучанне? Настаўніца матэматыкі сярэдняй школы № 157 Мінска імя А.С.Бурдзейнага, фіналістка Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь — 2017”, член клуба настаўнікаў Мінска “Вялікі перапынак” Таццяна Іванаўна Рычак запрасіла да сябе на ўрок у 8 клас па тэме “Сярэдняя лінія трохвугольніка”. Нягледзячы на тое, што заняткі пачыналіся ў 8 гадзін раніцы, ніхто з вучняў не спазніўся, ... Падрабязней »
Жыццёвая геаграфія Ірыны Мажарскай
Зрабіць макет вулкана і прадугледзець змяненні клімата на нашай планеце з лёгкасцю могуць выхаванцы настаўніцы геаграфіі сталічнай гімназіі № 25 Ірыны Пятроўны Мажарскай. Педагог добра ведае, чым зачапіць вучняў на ўроку, як авалодаць іх увагай і заахвоціць да далейшай прадукцыйнай дзейнасці. Пра педагагічныя аксіёмы, сакрэты матывацыі і патэнцыял практыка-арыентаваных заданняў наша гутарка з І.П.МАЖАРСКАЙ. — Ірына Пятроўна, што паўплывала на ... Падрабязней »
Пазнавальная цікавасць — праз візуалізацыю
Настаўніцай Святлана Уладзіміраўна Здаранкова стала найперш дзякуючы сваім бацькам, якія змаглі разгледзець патрэбны патэнцыял. Але ж усвядомленае жаданне быць настаўніцай прыйшло да яе ва ўніверсітэце, калі на першай педагагічнай практыцы ў сярэдняй школе № 30 Мінска пазнаёмілася з яркім і захопленым педагогам кіраўніком практыкі Ганнай Георгіеўнай Ясковіч. Тады Святлана Уладзіміраўна ўсвядоміла, што хоча быць менавіта педагогам, што вучыць дзяцей фізіцы ... Падрабязней »
Цяжка не значыць немагчыма
Урокі хіміі ад Ліліі Казак Настаўніца хіміі сярэдняй школы № 22 Мінска выдатнік адукацыі Лілія Францаўна Казак за сваю педагагічную дзейнасць падрыхтавала не адзін дзясятак пераможцаў гарадскіх і рэспубліканскіх алімпіяд па хіміі, а таксама пяць пераможцаў міжнародных спаборніцтваў. Яна стаяла ля вытокаў стварэння ў школе гарадскога рэсурснага цэнтра па хіміі, кіруе навуковым таварыствам навучэнцаў. Пры яе ўдзеле ва ўстанове праводзяцца ... Падрабязней »
Як правільна параўноўваць працэнты
Нягледзячы на тое, што ў многіх прадметных часопісах працэнтам прысвечаны шэраг артыкулаў, па-ранейшаму даволі часта сустракаецца няправільнае выкарыстанне іх на практыцы. Паспрабуем яшчэ раз расказаць пра галоўныя асаблівасці працэнтаў. Падрабязней »