Tag Archives: настаўнік

Як змагацца з ГРУБАСЦЮ?!

ДЫЯЛОГ З ЧЫТАЧОМ Нават самы прафесійны, ураўнаважаны, добры педагог хоць аднойчы сутыкаўся з грубасцю дзіцяці, падлетка, магчыма, і дарослага. Вядома, хваляваўся, разважаў над прычынамі, шукаў адказ на пытанне “як з гэтым быць”? Бо грубасць непрыемная і небяскрыўдная нават для чалавека, ад якога яна зыходзіць. Каб пачаць барацьбу з гэтай праявай у чалавечых паводзінах, важна зразумець, што гэта такое. Грубасць — ... Падрабязней »

Кіраваць стратэгічна

Мяняецца час, тэхналогіі, рэсурсы, умовы, сродкі, а кіраўніцкія метады застаюцца тымі ж. Гэта супярэчыць законам жыцця. Для ліквідавання гэтай супярэчнасці з’яўляюцца інавацыйныя ідэі. Іх рэалізацыя дазваляе знайсці найбольш эфектыўныя спосабы, якія аптымізуюць тыя ці іншыя працэсы, “якія працуюць на будучыню” школы. У якім кіраванні адчувае патрэбу сучасная школа? Як яго зрабіць паспяховым? На гэтыя пытанні шукае адказы кожны разумны кіраўнік. ... Падрабязней »

Беларусазнаўцам прысвячаецца

Мікалай Васільевіч Жуковіч, дырэктар сярэдняй школы № 1 Бярозы Брэсцкай вобласці, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Мікалай Васільевіч — педагог-наватар, які ўвесь час у творчым пошуку. Ён адзін з першых у краіне настаўнікаў-філолагаў стварыў свой сайт, дзе актыўна дзеліцца назапашаным вопытам. Акрамя таго, увесь час удзельнічае ў семінарах і майстар-класах. А нядаўна (праўда, пакуль толькі ў інтэрнэтны свет) выйшлі яго ... Падрабязней »

З усмешкай і настаўніцкім запалам

У кожнага настаўніка ёсць уласная педагагічная майстэрня, дзе ўсё раскладзена па сваіх месцах. Некаму можа падацца, што тут зашмат рэчаў, а іншы падумае: “О, тут яўна нечага не хапае”. І толькі гаспадар разумее неабходнасць і каштоўнасць сабранага матэрыялу, бо кожная сабраная ім рэч прайшла выпрабаванне часам, а самае галоўнае — яе вартасці ацанілі дзеці, дзеля якіх і стваралася гэтая педагагічная ... Падрабязней »

Геаграфія ў 11 пунктах

Хто і калі аказаўся бліжэй да цэнтра Зямлі? Якая новая дзяржава з’явілася ў Афрыцы? Чаму ЮНЕСКА да трох самых запатрабаваных навук XXI стагоддзя адносіць геаграфію? Аб гэтым і не толькі сваім алімпіяднікам расказвае Дзмітрый Уладзіміравіч Паджыгераў, настаўнік геаграфіі Магілёўскага абласнога ліцэя № 1. Чатыры вучні Дзмітрыя Уладзіміравіча сталі пераможцамі рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі. А аднаму юнаму знаўцу навукі аб зямлі ... Падрабязней »

З аўрай творчасці

На розных этапах рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове і літаратуры неаднаразова даводзілася чуць цёплыя словы ўдзячнасці за грунтоўную падрыхтоўку, цікавыя захапляльныя ўрокі ў адрас Наталлі Анатольеўны Гарбузавай, настаўніцы рускай мовы і літаратуры гімназіі № 24 Мінска (зараз педагог працуе ў сталічнай гімназіі № 11) ад яе выхаванцаў, якія год ад году становяцца ўладальнікамі дыпломаў. Так, у мінулым навучальным годзе вучаніца ... Падрабязней »

Дзесяць складнікаў поспеху сучаснага настаўніка

Усё пачынаецца са школы, а ў школе ўсё пачынаецца з настаўніка. І якія б метады ні адкрывалі, якое б абсталяванне ні прывозілі ў клас — інтэрактыўную дошку, тэлевізар ці камп’ютар — галоўным, вечным і нязменным у школе застаецца НАСТАЎНІК. “…Как бы ни был компьютер хорош, Без меня, человека живого, Вся цена ему — ломаный грош”. Я заўсёды марыла стаць настаўніцай. ... Падрабязней »

Па слядах памылак

Руская мова лічыцца адным з самых цяжкіх школьных прадметаў. З аднаго боку, веданне роднай мовы даецца дзіцяці з дзяцінства, яно авалодвае ёю гэтак жа натуральна, як дыхае і расце. З іншага боку, гэта складаная дысцыпліна, якая патрабуе вялікай працы. Навучанне рускай мове павінна трымацца на трох кітах: мовазнаўстве, псіхалогіі, методыцы. Галоўная ўвага настаўніка павінна быць засяроджана на фарміраванні арфаграфічнай і ... Падрабязней »

Чым шкодны мабільны тэлефон?

У самым простым разуменні біялогія — навука пра жыццё і развіццё жывых цел. Вывучэнне ў школе прадмета “Біялогія” на вярбальным узроўні не дае правільнага ўяўлення аб аб’ектах і з’явах, якія вывучаюцца. Метад праектаў дазваляе дапоўніць вучэбную дзейнасць і паказаць практычную значнасць біялагічных аб’ектаў і з’яў. Нягледзячы на тое, што даследаванне носіць вучэбны характар, пры яго арганізацыі выкарыстоўваюцца агульнапрынятыя ў навуцы ... Падрабязней »

І геаграфія стане любімым прадметам

Выніковасць любога працэсу навучання ў многім залежыць ад методыкі кантролю ведаў. Кантроль неабходны пры любой сістэме навучання і любой арганізацыі вучэбнага працэсу. Гэта сродак кіравання вучэбнай дзейнасцю. Але для таго, каб разам з функцыяй праверкі рэалізоўваліся функцыі навучання, неабходна стварыць пэўныя ўмовы, самая важная з якіх — аб’ектыўнасць праверкі ведаў. Сёння ў школьнай практыцы праверкі ведаў школьнікаў склаліся дзве асноўныя ... Падрабязней »