Tag Archives: настаўнік

Дапаможа “Кубік Блума”

Чаму многія дзеці неахвотна і мала чытаюць, а чытанне для іх становіцца сумным і нецікавым? Думаю, што гэтае пытанне рана ці позна задае сабе кожны настаўнік. Выбіраем тэхналогію прадукцыйнага чытання Настаўнікам пачатковых класаў добра вядома, як прапануе працаваць з новым тэкстам традыцыйная методыка. Спачатку педагог рыхтуе дзіця да ўспрымання тэксту: знаёміць з пісьменнікам, тэматыкай яго твораў, паказвае партрэт, затым тлумачыць ... Падрабязней »

Матэрыялы рэсурсу — для павышэння якасці геаметрычнай адукацыі навучэнцаў 8 класа

У чэрвені 2020 года мы, настаўнікі матэматыкі Рэчыцкай раённай гімназіі, — Ірына Уладзіміраўна Савіцкая, Святлана Уладзіміраўна Галаўко і Святлана Віктараўна Еўдачэнка, увайшлі ў склад творчай групы распрацоўшчыкаў матэрыялаў па геаметрыі за 8 клас для адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу. Больш як 10 месяцаў разам з асноўнай педагагічнай дзейнасцю мы асвойвалі працэс агучвання і відэамантажу, працавалі з рознымі графічнымі рэдактарамі, прыдумлялі ўласныя заданні, стваралі мадэлі ... Падрабязней »

Метадычная кухня: “аперытывы” і “дыжэстывы” на ўроку англійскай мовы

Аперытыў п’юць перад ежай для ўзмацнення апетыту, а дыжэстыў — пасля ежы для паляпшэння стрававання. Добры настрой, прыемная ажыўленая гутарка перад смачным абедам або вячэрай таксама паляпшаюць апетыт у чаканні падсілкавання. А ўжо пасля добрага пачастунку адно задавальненне працягнуць гутарку за дыжэстывам. У рэшце рэшт, ежа павінна прыносіць нам не толькі пачуццё насычэння, але і радасць — гэтаму якраз і спрыяюць ... Падрабязней »

Перазагрузка ад Янкі Брыля, ці Навошта печніку ланцуг?

Вельмі глыбокі і змястоўны, прадукцыйны, які пакідае след у памяці і душы… Менавіта такім атрымаўся ўрок беларускай літаратуры настаўніцы гімназіі № 1 Зэльвы Гродзенскай вобласці Наталлі Фёдараўны Ступчык, на якім пабываў наш карэспандэнт. Наталля Фёдараўна — чалавек творчы, апантаны сваёй справай, фіналістка конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў “Настаўнік года — 2017”, настаўнік-метадыст — з радасцю дзеліцца з калегамі сваім вопытам. У ... Падрабязней »

Галоўнае — верыць у дзяцей!

Педагагічная прафесія прыцягвае настаўніцу матэматыкі сярэдняй школы № 3 Оршы Віцебскай вобласці Юлію Гардзецкую цікавымі падзеямі, сустрэчамі, гутаркамі, зносінамі з дзецьмі, калегамі, якімі напоўнены кожны новы дзень. І, самае галоўнае, сучаснымі пазнавальнымі ўрокамі, якія дазваляюць раскрыць патэнцыял кожнага навучэнца. “Для мяне адзін дзень у школе — гэта старонка кнігі, якую я пішу ўжо восьмы год”, — заўважае педагог. У гэтым ... Падрабязней »

З васількова-лавандавым натхненнем

Мілана Будзько — настаўніца французскай мовы сталічнай гімназіі № 28. З дзяцінства захапляецца мовай, літаратурай і мастацтвам Францыі. Скончыла сярэднюю школу № 148 Мінска з паглыбленым вывучэннем французскай мовы і рамана-германскае аддзяленне філфака БДУ. Зараз вучыцца ў аспірантуры ўніверсітэта, рэцэнзуе падручнікі для школьнікаў, піша вершы і казкі на розных мовах, малюе. “Па дыпломе я выкладчык француз­скай і нямецкай моў, філолаг ... Падрабязней »

Хімія неметалаў

Мы на занятках у профільным 11 хіміка­біялагічным класе ліцэя № 2 Мінска ў настаўніка хіміі фіналіста мінулагодняга рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года” Дзмітрыя Юр’евіча Коўзуна. Мэта сённяшняй пары ўрокаў — абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме “Хімічныя элементы неметалы”. Дзмітрый Юр’евіч Коўзун родам з Жодзіна, скончыў сярэднюю школу № 5. У 9 класе прыняў удзел у алімпіядзе па хіміі і з ... Падрабязней »

Лінгвістычныя хвілінкі

Метадычная распрацоўка мае на мэце дапамагчы настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў правядзенні мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы, прадметных тыдняў, вучэбных і факультатыўных заняткаў, алімпіяд, павысіць матывацыю вучняў да беларускай лінгвістыкі. Заданні разлічаны на вучняў 5—11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Расшыфруйце QR-коды. Які сэнс знойдзеных вамі слоў? Адказы: 1) Слодыч — салодкі смак. 2) Вясёлка — дугападобная ... Падрабязней »

Самы лепшы ўрок — гэта экспромт

145 дыпломаў, грамат і падзяк розных узроўняў за 7 гадоў! Гэта вынік работы з адоранымі навучэнцамі настаўніка гісторыі і грамадазнаўства гімназіі № 4 Мінска Аляксея Міхайлавіча Грышэля. 30-гадовы педагог за гэты час абараніў кандыдацкую дысертацыю, узнагароджаны медалём “Лепшы педагог Фрунзенскага раёна”, прэміяй і грантам Мінгарвыканкама, стаў лаўрэатам спецыяльнага фонду прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2019 год), а ... Падрабязней »

Парады для аўтараў урокаў, або Урокі, якім вераць

Газета ня часта друкуе настаўніцкія распрацоўкі ўрокаў. Мы абмяжоўваемся толькі матэрыяламі настаўнікаў-метадыстаў, бо гэта ў пэўнай ступені гарантуе якасць дасланых тэкстаў. Між тым у рэдакцыйным партфелі знаходзіцца мноства распрацовак вучэбных заняткаў, якія мы не можам надрукаваць з-за іх недасканаласці. Рэдакцыя прапанавала вядомым у адукацыйным асяроддзі педагогам напісаць артыкул, які б дапамог настаўнікам у праектаванні цікавых і карысных урокаў і падрыхтоўцы ... Падрабязней »