Tag Archives: настаўнік

Двайны эфект

Настаўнік геаграфіі і гісторыі сярэдняй школы № 18 Гродна Яўген Котусеў мае невялікі стаж работы (5 гадоў), але дастатковы, каб лічыцца дарослым педагогам. Хаця насамрэч ён даўно вырас. І тое, што праводзіў майстар-клас на апошнім рэспубликанскім калядным фестывалі педагагічнага майстэрства, які праходзіў у канцы мінулага года на базе АПА, — яркае таго пацвярджэнне. Яўген Мікалаевіч дзяліўся з калегамі сваім вопытам ... Падрабязней »

Як урок пачнеш, так яго і правядзеш

Як вядома, чалавека сустракаюць па адзенні. А ці задумваліся вы, як фарміруецца першае ўражанне ад праведзенага ўрока? На мой погляд, яно залежыць менавіта ад пачатку ўрока. Выбар форм і метадаў, якія выкарыстоўваюцца ў пачатку ўрока, залежыць ад многіх фактараў: асаблівасцей і ўзроўню падрыхтоўкі дзяцей, спецыфікі прадмета, складанасці тэмы, магчымасцей і тэхнічнага забеспячэння кабінета, а таксама майстэрства настаўніка. Прааналізаваўшы праведзеныя ўрокі, ... Падрабязней »

Спантанная гаворка па алгарытме настаўніцы

На ўроку настаўніцы англійскай мовы гімназіі № 3 Барысава Юліі Уладзіміраўны Сцяпанавай успомнілася нядаўна пачутае меркаванне Мікалая Іванавіча Запрудскага: “Калі настаўнік сам зацікаўлены ў пазнанні новага, то і яго вучням будзе цікава вучыцца”. Думка не новая, гэта ўжо аксіёма. Але яна патрабуе актуалізацыі, бо праблема вучнёўскай матывацыі па-ранейшаму не вырашана. І мне здаецца, што яна будзе знята пры наяўнасці пазнавальнай ... Падрабязней »

Навошта патрэбны веды?

(Прыклады пастаноўкі ключавых пытанняў на ўроках біялогіі) На першым уроку ў класах, дзе толькі пачынаю працаваць, стаўлю пытанне навучэнцам: “Навошта вы ходзіце ў школу?” Адказ: “Каб вучыцца, атрымліваць веды”. Я працягваю: “А навошта вам патрэбны веды?” Адказваюць: “Каб атрымліваць добрыя адзнакі, добра вучыцца”. — “А навошта вам добрыя адзнакі?”. У адказ: “Каб не лаялі бацькі”. Знаёмая сітуацыя, ці не так? ... Падрабязней »

Даследчы шлях пачынаецца з малога,

або Як за простай гільзай схавана цэлая гісторыя Звычайна галоўнай мэтай арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці ў школе з’яўляецца не авалоданне новымі, дагэтуль невядомымі фактамі, а навучанне алгарытму вядзення даследавання, навыкам, якія могуць быць выкарыстаны потым у даследаванні любой складанасці і тэматыкі. Таму, як правіла, даследчая работа ажыццяўляецца ў кожнай навучальнай установе па папярэдне распрацаваным плане. Але часам даследаванне нараджаецца і стыхійна, ... Падрабязней »

“Люстэрка” Святланы Румянцавай

Да сваёй перамогі ў конкурсе “Настаўнік года — 2017” настаўніца беларускай мовы і літаратуры настаўнік-метадыст Баравухскай сярэдняй школы № 15 Наваполацка Святлана Леанідаўна Румянцава ішла не адзін год. Шлях быў няпросты, з чорнымі і белымі палосамі, але яна не апускала рук, бо разумела, што такая перамога зробіць яе не проста лепшай, а мацнейшай, здольнай перамагаць свае слабасці. Святлана Леанідаўна перамагла ... Падрабязней »

Знайсці водгук у сэрцы кожнага вучня

“Калі ты настаўнік роднай мовы і літаратуры, то павінен быць ім усюды: і на ўроку, і на перапынку, і на класнай гадзіне, і на бацькоўскім сходзе. Важна ўвесь час гаварыць па-беларуску, — лічыць настаўніца беларускай мовы і літаратуры негарэльскай сярэдняй школы № 1 Дзяржынскага раёна Людміла Францаўна Шавель. — Калі выпускнікі школы пры сустрэчы пачынаюць размаўляць па-беларуску і не саромеюцца ... Падрабязней »

Аб жыццёвых каштоўнасцях на ўроках літаратуры

Адукацыя знаходзіцца ў самым цэнтры вырашэння праблем, якія звязаны з развіццём асобы і грамадства ў цэлым. А сучасная школа, у сваю чаргу, выконвае дзяржаўны заказ — падрыхтоўку эрудзіраваных, творчых, інтэлектуальна і фізічна развітых навучэнцаў, якія засвоілі і ўсвядомілі нормы маралі, традыцыі свайго народа, маюць сваю лінію жыцця ў адпаведнасці з уласнымі ўяўленнямі і інтарэсамі грамадства. Што з’яўляецца першапачатковым: грунтоўная сістэма ... Падрабязней »

Не спыняйце свае парывы суровым голасам розуму

Што робіць чалавек, прафесійным абавязкам якога з’яўляецца ацэньванне, з ацэначнымі кручкамі ў адпачынку? Ці здае гэты інструмент на захоўванне, ці адкладвае ў доўгую скрыню, ці зачахляе і абыходзіць бокам, ці па-ранейшаму актыўна выкарыстоўвае, накіроўваючы яго вастрыё ў свой бок, пераўтвараючы сябе з прынцэсы ў Папялушку, а з прынца — у жабрака? Ці ляцяць стрэлы ў самаацэнку, вымушаючы яе вагацца ці ... Падрабязней »

Пазнавальная актыўнасць — у фізічных эксперыментах

Сучаснаму грамадству патрэбны ініцыятыўныя, творчыя, актыўныя маладыя людзі, якія валодаюць высокай прафесійнай і асобаснай культурай і арыентуюцца на сацыяльна значны поспех і пазітыўную самарэалізацыю ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. Вучэбны прадмет “Фізіка” ўносіць істотны ўклад у вырашэнне задач агульнай адукацыі, забяспечваючы фарміраванне ў навучэнцаў прыродазнаўчанавуковай карціны свету, развіццё інтэлектуальных, творчых здольнасцей, садзейнічае фарміраванню сучаснага навуковага светапогляду. Ва ўмовах узрастання тэндэнцыі да ... Падрабязней »