Tag Archives: настаўнік

Малая радзіма — далёкая і блізкая

Веданне гісторыі сваёй краіны спрыяе рознабаковаму фарміраванню асобы школьніка, выхаванню ў яго пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму. Але якой павінна быць спецыфіка выкладання прадмета, ці дастаткова звычайнай падачы ведаў на ўроку? Як настаўнік-гісторык сваю найважнейшую задачу бачу ў абуджэнні цікавасці вучняў да прадмета праз далучэнне іх да пошукава-даследчай дзейнасці, якая тычыцца глыбокага вывучэння гісторыі малой радзімы. Гістарычнае краязнаўства, якое мы разам ... Падрабязней »

Жамчужына краіны замкаў

Кожны прадмет, які вывучаецца ў пачатковай школе, уплывае на працэсы станаўлення духоўнага свету дзіцяці, фарміравання яго каштоўнасцей. Адзін з такіх прадметаў — прадмет “Чалавек і свет”. Ён з’яўляецца творчым падмуркам для развіцця маўленчай дзейнасці малодшых школьнікаў. Курс складаецца з трох кампанентаў: “Прырода і чалавек”, “Чалавек і яго здароўе”, “Чалавек і грамадства”. Складнікам змястоўнага кампанента “Чалавек і грамадства” з’яўляецца блок “Мая ... Падрабязней »

Інтэрактыўнае навучанне ў школе і дома

З настаўніцай пачатковых класаў нарацкай сярэдняй школы № 2 Мядзельскага раёна Аленай Аляксандраўнай Бурко мне давялося пазнаёміцца на адным з семінараў, арганізаваным Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі. Алена Аляксандраўна дзялілася з калегамі вопытам выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на занятках з малодшымі школьнікамі. Яе выступленне выклікала непадробны інтарэс у педагогаў, і нават пасля заканчэння мерапрыемства яны не адпускалі настаўніцу, задаючы ёй шматлікія ... Падрабязней »

Хто пойдзе адказваць?

Эфектыўнасць працэсу навучання матэматыцы залежыць ад многіх фактараў. І адным з важных фактараў з’яўляецца вусная работа навучэнцаў. Праблема методыкі правядзення вуснай работы з’яўляецца вельмі актуальнай. Вуснае апытанне — гэта дыялог настаўніка з адным навучэнцам або з усім класам (адказы з месца) праводзіцца на розных этапах навучання, калі патрабуецца сістэматызацыя і ўдакладненне ведаў навучэнцаў, праверка таго, што засвоена на гэтым этапе, ... Падрабязней »

Фарміруем даследчыя навыкі ў школе і дома

Сёння акцэнт у адукацыі дзяцей робіцца на фарміраванні ў іх здольнасці думаць самастойна, знаходзіць і прымяняць веды, эфектыўна працаваць у групах, быць адкрытымі да новых пазітыўных зносін. Менавіта гэтым і абумоўлена ўвядзенне ў адукацыйны працэс метадаў і тэхналогій, у аснове якіх знаходзіцца даследчая і праектная дзейнасць навучэнцаў. Шукаем творчае заданне для кожнага навучэнца Вельмі важна своечасова выяўляць адораных дзяцей і спрыяць ... Падрабязней »

Як змагацца з ГРУБАСЦЮ?!

ДЫЯЛОГ З ЧЫТАЧОМ Нават самы прафесійны, ураўнаважаны, добры педагог хоць аднойчы сутыкаўся з грубасцю дзіцяці, падлетка, магчыма, і дарослага. Вядома, хваляваўся, разважаў над прычынамі, шукаў адказ на пытанне “як з гэтым быць”? Бо грубасць непрыемная і небяскрыўдная нават для чалавека, ад якога яна зыходзіць. Каб пачаць барацьбу з гэтай праявай у чалавечых паводзінах, важна зразумець, што гэта такое. Грубасць — ... Падрабязней »

Кіраваць стратэгічна

Мяняецца час, тэхналогіі, рэсурсы, умовы, сродкі, а кіраўніцкія метады застаюцца тымі ж. Гэта супярэчыць законам жыцця. Для ліквідавання гэтай супярэчнасці з’яўляюцца інавацыйныя ідэі. Іх рэалізацыя дазваляе знайсці найбольш эфектыўныя спосабы, якія аптымізуюць тыя ці іншыя працэсы, “якія працуюць на будучыню” школы. У якім кіраванні адчувае патрэбу сучасная школа? Як яго зрабіць паспяховым? На гэтыя пытанні шукае адказы кожны разумны кіраўнік. ... Падрабязней »

Беларусазнаўцам прысвячаецца

Мікалай Васільевіч Жуковіч, дырэктар сярэдняй школы № 1 Бярозы Брэсцкай вобласці, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Мікалай Васільевіч — педагог-наватар, які ўвесь час у творчым пошуку. Ён адзін з першых у краіне настаўнікаў-філолагаў стварыў свой сайт, дзе актыўна дзеліцца назапашаным вопытам. Акрамя таго, увесь час удзельнічае ў семінарах і майстар-класах. А нядаўна (праўда, пакуль толькі ў інтэрнэтны свет) выйшлі яго ... Падрабязней »

З усмешкай і настаўніцкім запалам

У кожнага настаўніка ёсць уласная педагагічная майстэрня, дзе ўсё раскладзена па сваіх месцах. Некаму можа падацца, што тут зашмат рэчаў, а іншы падумае: “О, тут яўна нечага не хапае”. І толькі гаспадар разумее неабходнасць і каштоўнасць сабранага матэрыялу, бо кожная сабраная ім рэч прайшла выпрабаванне часам, а самае галоўнае — яе вартасці ацанілі дзеці, дзеля якіх і стваралася гэтая педагагічная ... Падрабязней »

Геаграфія ў 11 пунктах

Хто і калі аказаўся бліжэй да цэнтра Зямлі? Якая новая дзяржава з’явілася ў Афрыцы? Чаму ЮНЕСКА да трох самых запатрабаваных навук XXI стагоддзя адносіць геаграфію? Аб гэтым і не толькі сваім алімпіяднікам расказвае Дзмітрый Уладзіміравіч Паджыгераў, настаўнік геаграфіі Магілёўскага абласнога ліцэя № 1. Чатыры вучні Дзмітрыя Уладзіміравіча сталі пераможцамі рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі. А аднаму юнаму знаўцу навукі аб зямлі ... Падрабязней »