Мяняецца час, тэхналогіі, рэсурсы, умовы, сродкі, а кіраўніцкія метады застаюцца тымі ж. Гэта супярэчыць законам жыцця. Для ліквідавання гэтай супярэчнасці з’яўляюцца інавацыйныя ідэі. Іх рэалізацыя дазваляе знайсці найбольш эфектыўныя спосабы, якія аптымізуюць тыя ці іншыя працэсы, “якія працуюць на будучыню” школы. У якім кіраванні адчувае патрэбу сучасная школа? Як яго зрабіць паспяховым? На гэтыя пытанні шукае адказы кожны разумны кіраўнік. ... Падрабязней »
Tag Archives: школа
З усмешкай і настаўніцкім запалам
У кожнага настаўніка ёсць уласная педагагічная майстэрня, дзе ўсё раскладзена па сваіх месцах. Некаму можа падацца, што тут зашмат рэчаў, а іншы падумае: “О, тут яўна нечага не хапае”. І толькі гаспадар разумее неабходнасць і каштоўнасць сабранага матэрыялу, бо кожная сабраная ім рэч прайшла выпрабаванне часам, а самае галоўнае — яе вартасці ацанілі дзеці, дзеля якіх і стваралася гэтая педагагічная ... Падрабязней »
Геаграфія ў 11 пунктах
Хто і калі аказаўся бліжэй да цэнтра Зямлі? Якая новая дзяржава з’явілася ў Афрыцы? Чаму ЮНЕСКА да трох самых запатрабаваных навук XXI стагоддзя адносіць геаграфію? Аб гэтым і не толькі сваім алімпіяднікам расказвае Дзмітрый Уладзіміравіч Паджыгераў, настаўнік геаграфіі Магілёўскага абласнога ліцэя № 1. Чатыры вучні Дзмітрыя Уладзіміравіча сталі пераможцамі рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі. А аднаму юнаму знаўцу навукі аб зямлі ... Падрабязней »
Дзесяць складнікаў поспеху сучаснага настаўніка
Усё пачынаецца са школы, а ў школе ўсё пачынаецца з настаўніка. І якія б метады ні адкрывалі, якое б абсталяванне ні прывозілі ў клас — інтэрактыўную дошку, тэлевізар ці камп’ютар — галоўным, вечным і нязменным у школе застаецца НАСТАЎНІК. “…Как бы ни был компьютер хорош, Без меня, человека живого, Вся цена ему — ломаный грош”. Я заўсёды марыла стаць настаўніцай. ... Падрабязней »
Па слядах памылак
Руская мова лічыцца адным з самых цяжкіх школьных прадметаў. З аднаго боку, веданне роднай мовы даецца дзіцяці з дзяцінства, яно авалодвае ёю гэтак жа натуральна, як дыхае і расце. З іншага боку, гэта складаная дысцыпліна, якая патрабуе вялікай працы. Навучанне рускай мове павінна трымацца на трох кітах: мовазнаўстве, псіхалогіі, методыцы. Галоўная ўвага настаўніка павінна быць засяроджана на фарміраванні арфаграфічнай і ... Падрабязней »
Чым шкодны мабільны тэлефон?
У самым простым разуменні біялогія — навука пра жыццё і развіццё жывых цел. Вывучэнне ў школе прадмета “Біялогія” на вярбальным узроўні не дае правільнага ўяўлення аб аб’ектах і з’явах, якія вывучаюцца. Метад праектаў дазваляе дапоўніць вучэбную дзейнасць і паказаць практычную значнасць біялагічных аб’ектаў і з’яў. Нягледзячы на тое, што даследаванне носіць вучэбны характар, пры яго арганізацыі выкарыстоўваюцца агульнапрынятыя ў навуцы ... Падрабязней »
І геаграфія стане любімым прадметам
Выніковасць любога працэсу навучання ў многім залежыць ад методыкі кантролю ведаў. Кантроль неабходны пры любой сістэме навучання і любой арганізацыі вучэбнага працэсу. Гэта сродак кіравання вучэбнай дзейнасцю. Але для таго, каб разам з функцыяй праверкі рэалізоўваліся функцыі навучання, неабходна стварыць пэўныя ўмовы, самая важная з якіх — аб’ектыўнасць праверкі ведаў. Сёння ў школьнай практыцы праверкі ведаў школьнікаў склаліся дзве асноўныя ... Падрабязней »
Ад фантастычных да эмпірычных
Работа над навуковай праблемай развівае інтэлектуальныя і асобасныя якасці навучэнцаў. А менавіта: здольнасць да генерацыі самастойных ідэй; лагічнасць і доказнасць меркаванняў; уменне абагульняць, вылучаць галоўнае, фармуляваць; уменне абараняць і аргументаваць уласную пазіцыю; мэтанакіраванасць і настойлівасць у дасягненні мэты; памяркоўнасць да іншай думкі; адэкватную самаацэнку і шэраг іншых якасцей. З гэтай мэтай у 2002 годзе ў нашай гімназіі № 174 Мінска ... Падрабязней »
Пазнанне лічбамі
Не абавязкова быць настаўнікам матэматыкі, каб зразумець, што першасныя навыкі аднімання, складання, дзялення і множання немагчыма засвоіць без гульні. Канечне, гульня на ўроку — гэта не забаўка ў чыстым выглядзе, але разнастайныя задачы і практыкаванні займальнага характару, якія патрабуюць праяўлення знаходлівасці, кемлівасці, арыгінальнасці мыслення, умення крытычна ацаніць умовы або пастаноўку пытання, дзецям вельмі падабаюцца. А калі ў працэсе такой гульні ... Падрабязней »