Tag Archives: школа

Геаграфія ў 11 пунктах

Хто і калі аказаўся бліжэй да цэнтра Зямлі? Якая новая дзяржава з’явілася ў Афрыцы? Чаму ЮНЕСКА да трох самых запатрабаваных навук XXI стагоддзя адносіць геаграфію? Аб гэтым і не толькі сваім алімпіяднікам расказвае Дзмітрый Уладзіміравіч Паджыгераў, настаўнік геаграфіі Магілёўскага абласнога ліцэя № 1. Чатыры вучні Дзмітрыя Уладзіміравіча сталі пераможцамі рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі. А аднаму юнаму знаўцу навукі аб зямлі ... Падрабязней »

Дзесяць складнікаў поспеху сучаснага настаўніка

Усё пачынаецца са школы, а ў школе ўсё пачынаецца з настаўніка. І якія б метады ні адкрывалі, якое б абсталяванне ні прывозілі ў клас — інтэрактыўную дошку, тэлевізар ці камп’ютар — галоўным, вечным і нязменным у школе застаецца НАСТАЎНІК. “…Как бы ни был компьютер хорош, Без меня, человека живого, Вся цена ему — ломаный грош”. Я заўсёды марыла стаць настаўніцай. ... Падрабязней »

Па слядах памылак

Руская мова лічыцца адным з самых цяжкіх школьных прадметаў. З аднаго боку, веданне роднай мовы даецца дзіцяці з дзяцінства, яно авалодвае ёю гэтак жа натуральна, як дыхае і расце. З іншага боку, гэта складаная дысцыпліна, якая патрабуе вялікай працы. Навучанне рускай мове павінна трымацца на трох кітах: мовазнаўстве, псіхалогіі, методыцы. Галоўная ўвага настаўніка павінна быць засяроджана на фарміраванні арфаграфічнай і ... Падрабязней »

Чым шкодны мабільны тэлефон?

У самым простым разуменні біялогія — навука пра жыццё і развіццё жывых цел. Вывучэнне ў школе прадмета “Біялогія” на вярбальным узроўні не дае правільнага ўяўлення аб аб’ектах і з’явах, якія вывучаюцца. Метад праектаў дазваляе дапоўніць вучэбную дзейнасць і паказаць практычную значнасць біялагічных аб’ектаў і з’яў. Нягледзячы на тое, што даследаванне носіць вучэбны характар, пры яго арганізацыі выкарыстоўваюцца агульнапрынятыя ў навуцы ... Падрабязней »

І геаграфія стане любімым прадметам

Выніковасць любога працэсу навучання ў многім залежыць ад методыкі кантролю ведаў. Кантроль неабходны пры любой сістэме навучання і любой арганізацыі вучэбнага працэсу. Гэта сродак кіравання вучэбнай дзейнасцю. Але для таго, каб разам з функцыяй праверкі рэалізоўваліся функцыі навучання, неабходна стварыць пэўныя ўмовы, самая важная з якіх — аб’ектыўнасць праверкі ведаў. Сёння ў школьнай практыцы праверкі ведаў школьнікаў склаліся дзве асноўныя ... Падрабязней »

Ад фантастычных да эмпірычных

Работа над навуковай праблемай развівае інтэлектуальныя і асобасныя якасці навучэнцаў. А менавіта: здольнасць да генерацыі самастойных ідэй; лагічнасць і доказнасць меркаванняў; уменне абагульняць, вылучаць галоўнае, фармуляваць; уменне абараняць і аргументаваць уласную пазіцыю; мэтанакіраванасць і настойлівасць у дасягненні мэты; памяркоўнасць да іншай думкі; адэкватную самаацэнку і шэраг іншых якасцей. З гэтай мэтай у 2002 годзе ў нашай гімназіі № 174 Мінска ... Падрабязней »

Пазнанне лічбамі

Не абавязкова быць настаўнікам матэматыкі, каб зразумець, што першасныя навыкі аднімання, складання, дзялення і множання немагчыма засвоіць без гульні. Канечне, гульня на ўроку — гэта не забаўка ў чыстым выглядзе, але разнастайныя задачы і практыкаванні займальнага характару, якія патрабуюць праяўлення знаходлівасці, кемлівасці, арыгінальнасці мыслення, умення крытычна ацаніць умовы або пастаноўку пытання, дзецям вельмі падабаюцца. А калі ў працэсе такой гульні ... Падрабязней »