У настаўніцы замежных моў сярэдняй школы № 2 Жодзіна Мінскай вобласці Алены Уладзіміраўны Пузына склаўся свой асаблівы падыход да выкладання. У кабінеце нямецкай мовы яна імкнецца стварыць ні многа ні мала маленькую Германію. Ёй важна, каб дзеці адчувалі каларыт краіны, мова якой вывучаецца, і непасрэдную сувязь з ёй, каб з цікавасцю атрымлівалі новыя веды і актыўна прымянялі іх на практыцы. Абудзіць цікавасць ... Падрабязней »
Tag Archives: сярэдняя школа № 2
Адчуваць сябе дырыжорам вучэбнага працэсу
“Традыцыйныя формы выкладання і простая перадача інфармацыі ад настаўніка да вучня мне ніколі не падабаліся, — гаворыць Аляксандр Аляксандравіч Алейнікаў, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі сярэдняй школы № 2 Круглага Магілёўскай вобласці. — Мне хацелася супрацоўнічаць з дзецьмі на роўных, адчуваць сябе дырыжорам вучэбнага працэсу. На ўроках я выкарыстоўваю інтэрактыўныя метады навучання, тэхналогію актыўнай ацэнкі, метапрадметны і практыка-арыентаваны падыходы”. У актыўным ... Падрабязней »
Як Бона Сфорца дапамагла чацвёртакласнікам зразумець формулу плошчы прамавугольніка
Кожны год у красавіку ў нашай школе праходзіць конкурс даследчых работ “Я — даследчык”, у якім прымаюць удзел вучні 2— 4 класаў. Знайсці тэму даследчай работы нялёгка. У асноўным гэта прыдумкі настаўнікаў, рэдка — бацькоў. А вось наступную тэму даследчай работы прыдумала сама вучаніца, разам з настаўніцай назвалі яе “Адзінкі плошчы Боны Сфорца”. “Амаль кожная дзяўчынка марыць стаць прынцэсай ці каралевай. ... Падрабязней »
Меёз праз усе каналы ўспрымання
Урок настаўніцы біялогіі сярэдняй школы № 2 Слоніма фіналісткі конкурсу “Настаўнік года — 2017” Юліі Міхайлаўны Марчук уразіў па некалькіх прычынах. Па-першае, я ўбачыла сур’ёзную самастойную работу вучняў. Мы шмат гаворым і чуем пра неабходнасць вучыць нашых дзяцей працаваць самастойна, і дзесяцікласнікі Юліі Міхайлаўны даўно ўмеюць гэта рабіць. Па-другое, мяне ўразіла метадычная разнастайнасць. За 45 хвілін падлеткі змянілі шмат відаў і ... Падрабязней »
Медыяадукацыя на ўроках і ў час даследаванняў
Артур Уладзіміравіч Алейнік настаўнічае 7 гадоў. Невялікі тэрмін, але для педагога ён стаў насычаным і разнастайным. І ўсё таму, што Артуру Уладзіміравічу працаваць у школе цікава. У яго ніколі не бывае аднастайных і сумных урокаў. У сярэдняй школе № 2 Століна, дзе працуе мой сённяшні суразмоўнік, вітаюцца сучасныя школьныя тэхналогіі. У метадычным арсенале Артура Уладзіміравіча — актыўная ацэнка, медыяадукацыя, перавернуты ... Падрабязней »
Інтэграцыя паміж прадметамі
Методыка навучання, як i ўся дыдактыка, перажывае складаны перыяд. Змяніліся мэты агульнай сярэдняй адукацыі, распрацоўваюцца новыя вучэбныя планы, новыя падыходы да выкладання не асобных дысцыплін, а інтэграваных адукацыйных галін. Ствараюцца новыя канцэпцыі адукацыі, заснаваныя на дзейнасным падыходзе. Вядома, што якасць ведаў вызначаецца тым, што ўмее з iмi рабіць той, хто навучаецца. Інтэграванае навучанне мае на ўвазе правядзенне бінарных урокаў i ... Падрабязней »
Нестандартная фізіка
Настаўніца фізікі бараўлянскай сярэдняй школы № 2 Зінаіда Іванаўна Семяніхіна выкладае свой прадмет нестандартна, на даступным для ўсіх вучняў узроўні, — як для тых, каму фізіка даецца з цяжкасцю, так і для навучэнцаў профільных класаў. Яна падрыхтавала шмат удзельнікаў і пераможцаў раённых і абласных алімпіяд па прадмеце. Пры выкладанні для яе вельмі важны псіхалагічны аспект: яна балансуе паміж лаяльнасцю і ... Падрабязней »
У майстэрні першай дапамогі
У 2012 годзе ў сярэдняй школе № 2 Мінска быў адкрыты Міжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі моладзі Фрунзенскага раёна і майстэрня першай дапамогі, у якой дзяўчынкі пачалі асвойваць навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі. Ужо праз год школа пры падтрымцы Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа прыняла ўдзел у праекце па навучанні насельніцтва правілам аказання першай дапамогі ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый. У 2014 ... Падрабязней »
Інтэрактыўнае навучанне ў школе і дома
З настаўніцай пачатковых класаў нарацкай сярэдняй школы № 2 Мядзельскага раёна Аленай Аляксандраўнай Бурко мне давялося пазнаёміцца на адным з семінараў, арганізаваным Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі. Алена Аляксандраўна дзялілася з калегамі вопытам выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на занятках з малодшымі школьнікамі. Яе выступленне выклікала непадробны інтарэс у педагогаў, і нават пасля заканчэння мерапрыемства яны не адпускалі настаўніцу, задаючы ёй шматлікія ... Падрабязней »