Tag Archives: вучні

Па сінгапурскай методыцы

Прапаную ўвазе калег фрагменты майстар-класа па тэме “Прымяненне сінгапурскай методыкі навучання для павышэння матывацыі вучняў”. Мэта: павышэнне кампетэнцыі ўдзельнікаў майстар-класа па эфектыўным прымяненні сінгапурскай методыкі для выкарыстання ў адукацыйнай практыцы. Задачы: стварыць умовы для разумення слухачамі актуальнасці і эфектыўнасці прымянення сінгапурскай методыкі, перадачы ўласнага вопыту па адзначанай тэме; адпрацаваць падчас сумеснай групавой дзейнасці сінгапурскія структуры навучання; забяспечыць рэфлексію эфектыўнасці сумеснай дзейнасці ... Падрабязней »

Калі здараецца новае

ДЫЯЛОГ З ЧЫТАЧОМ Нам не трэба чакаць ні адпаведнага выпадку, ні зручнага моманту, ні азарэння, ні адпачынку, ні выхадных, ні новага года, ні панядзелка для таго, каб па­чаць змяненні ў сабе да лепшага, каб па­чаць паспяховы пошук уласных рэзерваў, каб навучыцца новаму, каб адчуць невядомае, таму што ўсе пункты адліку зліліся ў адзін і заклікаюць нас дзейні­чаць. Чаму гэта нельга ... Падрабязней »

Праз рознаўзроўневыя заданні — да станоўчай матывацыі

Звычайна клас складаецца з навучэнцаў з неаднолькавым развіццём і ступенню падрыхтаванасці, рознай паспяховасцю і рознымі адносінамі да навучання, рознымі інтарэсамі і станам здароўя. Настаўнік не можа пры традыцыйнай арганізацыі навучання раўняцца на ўсіх адначасова. І ён вымушаны весці навучанне ў прымяненні да сярэдняга ўзроўню — да сярэдняга развіцця, сярэдняй падрыхтаванасці, сярэдняй паспяховасці. Гэта непазбежна прыводзіць да таго, што моцныя вучні ... Падрабязней »

У асабістую прастору ўваход забаронены?

Тэму, на якую заўсёды варта гаварыць з дарослымі, што вучаць і выхоўваюць дзяцей, падлеткаў, часта шчодрай рукой падносіць нам жыццё. Так і на гэты раз фільм беларускага рэжысёра Аляксандры Бутар “У асабістую прастору ўваход забаронены” падштурхнуў выбраць менавіта гэтую псіхалагічную прастору ў жыцці педагогаў і вучняў для асэнсавання. Мы ўсе хочам гуманістычнай адукацыі і рухаемся да яе. Значыць, абавязаны ўваходзіць ... Падрабязней »

Гучным можа быць толькі ўнутраны голас настаўніка

Уявім сабе, што мы робім штосьці ўпершыню або знаходзімся ў краіне з традыцыямі, якія адрозніваюцца ад нашых кардынальна. А лепш нават не ўявім, а ўспомнім такога кшталту сітуацыі ў сваім жыцці. Што мы адчувалі тады, што нам дапамагала асвоіць і асвойтацца? Што перашкаджала і здавалася непрымальным? Уласны эмацыянальны вопыт дапаможа нам выдатна разумець іншага чалавека ў падобных сітуацыях. Раздзел Дыялог ... Падрабязней »

Здзіўленне плюс дапытлівасць роўна цікавасць

Гульня для малодшых школьнікаў працягвае заставацца адным з галоўных сродкаў і ўмоў развіцця інтэлекту. Яна параджае радасць і бадзёрасць, натхняе дзяцей, узбагачае ўражаннямі, дапамагае пазбягаць надакучлівай павучальнасці, стварае ў дзіцячым калектыве атмасферу дружалюбнасці. У гульнях для школьнікаў не павінна быць шэрасці і аднастайнасці. Гульня павінна пастаянна папаўняць веды, быць сродкам усебаковага развіцця дзіцяці, яго здольнасцей, выклікаць станоўчыя эмоцыі, напаўняць жыццё ... Падрабязней »

Англійская мова — праз інтэрнэт

Праблема актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў на ўсіх этапах развіцця адукацыі была і застаецца адной з актуальных, бо з ёй настаўнік сутыкаецца штодзённа. І праяўленне гэтай праблемы мы бачым у пастаянным зніжэнні творчай актыўнасці і пазнавальнай цікавасці школьнікаў. Цікавасць да англійскай мовы, жаданне авалодаць ёй, карыстацца на практыцы для вырашэння камунікатыўных задач залежыць у большай ступені ад таго, якая тэхналогія выкарыстоўваецца, ... Падрабязней »