Настаўнік замежнай мовы сутыкаецца з шэрагам праблем, якія звязаны з засваеннем вучнямі мовы. Гэта ў першую чаргу праблема камунікатыўнага ядра, стварэнне ўмоў, неабходных і дастатковых для авалодвання навучэнцамі замежнай мовай і пераадольвання камунікатыўных, псіхалагічных бар’ераў пры яе засваенні, выбар стратэгій навучэнца, якія заснаваны на ідэі авалодвання мовай перш за ўсё як актыўнай дзейнасці вучня, адэкватнай яго матывам, інтарэсам, індывідуальным асаблівасцям, ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Метадычная скарбонка
Чароўныя лінеечкі,
або Як навучыць пачаткоўца ацэньваць сябе Сістэма ацэнкі якасці вучэбных дасягненняў навучэнцаў, якая склалася, мае сур’ёзны недахоп. Гэта накіраванасць ацэнкі выключна на знешні кантроль, а не на падтрымку паляпшэння вынікаў, арыентацыя пераважна на праверку рэпрадукцыйнага ўзроўню засваення ведаў, уменняў і навыкаў. Роля ацэнкі зводзіцца да пастаяннага прымушэння. У выніку гэтага ў многіх навучэнцаў узнікае пагарда да якасці атрыманых ведаў. Перанос ... Падрабязней »
Віталіна ПАПКОВІЧ: “Шчасце — бачыць шчаслівымі ўсіх людзей вакол сябе”
Гераіня сённяшняга нумара — Віталіна Аляксандраўна ПАПКОВІЧ. Цудоўная Віталінка. Добры і спагадлівы чалавек, які валодае трапным словам, шчодрай душой, надзвычай чулым сэрцам. Віталіна заўсёды трымае руку на пульсе: як жыве клуб, чым дыхае, якія ў яго планы. Яна гатова выслухаць і дапамагчы. Яна ведае, як арганізаваць работу каманды педагогаў вобласці, якія выйшлі ў фінал рэспубліканскага конкурсу, як іх згуртаваць, як ... Падрабязней »
Са смакам эўрыстыкі
“Чым лягчэй настаўніку вучыць, тым цяжэй вучням вучыцца. Чым цяжэй настаўніку, тым лягчэй вучню. Чым больш будзе настаўнік сам вучыцца, абдумваць кожны ўрок і сувымяраць з сіламі вучня, чым больш будзе сачыць за ходам думкі вучня, чым больш выклікаць на пытанні і адказы, тым лягчэй будзе вучыцца вучань”. З гэтымі словамі Л.М.Талстога я цалкам згодна і ў сваёй рабоце прытрымліваюся ... Падрабязней »
Для павышэння матывацыі і вучнёўскіх дасягненняў
У межах XV Міжнароднай спецыялізаванай выставы “Адукацыя і кар’ера”прайшлі майстар-класы сталічных педагогаў па розных вучэбных прадметах. Тэматыка іх была сапраўды цікавай і разнастайнай: выкарыстанне метаду арт-тэрапіі ў развіцці і карэкцыі эмацыянальна-асобаснай сферы дашкольнікаў, развіццё часавых уяўленняў у малодшых школьнікаў з цяжкасцямі ў навучанні пры дапамозе тэхналогіі інтэрактыўнай папкі лэпбук, нестандартныя задачы як сродак развіцця лагічнага мыслення і творчых здольнасцей навучэнцаў, ... Падрабязней »
Аўтэнтычная песня — ключ да паспяховай камунікацыі
Як зрабіць так, каб мае навучэнцы гаварылі па-англійску? Як пашырыць іх лексічны запас, дапамагчы разабрацца ў граматычных канструкцыях? Як навучыць успрымаць на слых і разумець англійскую мову, правільна будаваць выказванні, без асаблівых намаганняў запамінаць моўныя канструкцыі? Як зрабіць урок яркім, эмацыянальна афарбаваным, незабыўным і максімальна эфектыўным? Разважаючы над гэтымі пытаннямі, я прыйшла да высновы, што выкарыстанне аўтэнтычных песень на ўроках ... Падрабязней »
Нясумныя ўрокі працоўнага навучання
Без матыву любая дзейнасць, у тым ліку і вучэбная, ніколі не будзе эфектыўнай. Э.М.Браверман У сучасных умовах развіцця адукацыйнай сістэмы стаіць пытанне, як забяспечыць якаснае навучанне кожнага вучня, павысіць матывацыю да навучання, даць магчымасць для яго далейшага развіцця. На жаль, у апошні час прыходзіцца ўсё часцей адзначаць, што ў большасці сучасных навучэнцаў няма стойкай цікавасці да навучання. Прычыны тут розныя, ... Падрабязней »
Імпульс да матэматычнага развіцця
Чалавек у сучасным грамадстве — гэта чалавек не столькі ўзброены ведамі, колькі такі, які ўмее здабываць веды, прымяняць іх на практыцы і рабіць гэта мэтанакіравана. Багацце разнастайнай навуковай інфармацыі ў розных галінах, яе дынамічнае змяненне робяць немагчымым у рамках школьнай праграмы вывучэнне ўсіх прадметаў, у тым ліку і матэматыкі, у поўным аб’ёме. Узнікае неабходнасць выйсці за рамкі традыцыйных падыходаў, працаваць ... Падрабязней »
Акцэнт — на ініцыятыўнае маўленне
Камунікацыя — гэта зносіны. І яна асабліва важная ў нашым сённяшнім жыцці, калі сучасныя тэхналогіі цвёрда ўвайшлі ў кожны дом. Самым галоўным для камунікацыі на замежнай мове з’яўляецца навучанне ініцыятыўнаму маўленню навучэнцаў. Гэта маўленне, дзе вядучай з’яўляецца ўласная думка таго, хто гаворыць, прысутнічае натуральная чалавечая патрэба ў зносінах. Тут цэнтр цяжару працэсу навучання мове павінен паступова перамяшчацца з працэсаў запамінання ... Падрабязней »
Па-іспанску лёгка і нязмушана
Самае вялікае задавальненне ў працэсе работы настаўніца іспанскай мовы сярэдняй школы № 114 Людміла Генадзьеўна Кажамякіна атрымлівае ад поспехаў сваіх выхаванцаў, ад правядзення ўдалых урокаў. Навучэнцы педагога штогод заваёўваюць дыпломы на заключным этапе Рэспубліканскай алімпіяды па іспанскай мове. Так, у мінулым навучальным годзе дзесяцікласніца Аляксандра Бабак была адзначана дыпломам ІІ ступені, навучэнец 10 класа Павел Смірноў — дыпломам ІІІ ступені. ... Падрабязней »