Архіў катэгорыі : Метадычная скарбонка

З Bingo французская мова вучыцца хутчэй

Французская мова ў сярэдняй школе — адзін з самых складаных вучэбных прадметаў і выклікае цяжкасці ў многіх навучэнцаў. Настаўніку вельмі няпроста зацікавіць дзяцей французскай мовай і навучыць размаўляць на ёй. У канцэпцыі вучэбнага прадмета “Замежная мова”, сярод галоўных задач вылучаецца авалоданне замежнай мовай як сродкам міжкультурнай камунікацыі. Гэтым і прадугледжваецца прыярытэт навыкаў аўдзіравання, які азначае разуменне маўлення, што ўспрымаецца на ... Падрабязней »

На аснове краязнаўчага матэрыялу

Якім чынам забяспечыць моўную і маўленчую падрыхтоўку вучняў, якая дазволіць карыстацца словам ва ўсіх сферах жыццядзейнасці? Як павысіць эфектыўнасць урока? Ключом да вырашэння гэтай праблемы можа стаць выкарыстанне на ўроках беларускай мовы мясцовага краязнаўчага матэрыялу, які дапамагае арганічна спалучыць тры важныя мэты: навучальную, развіццёвую і выхаваўчую. Ён абуджае цікавасць, жаданне пазнаваць, даследаваць, эксперыментаваць, бо тая гістарычная і прыродная прастора, якая разглядаецца ... Падрабязней »

Распрацоўка і выкарыстанне інтэрактыўных плакатаў на ўроках беларускай літаратуры

Урок у сучаснай школе. Якім ён павінен быць? Несумненна, мэты, задачы, этапы ўрока — усё гэта абавязковыя яго кампаненты. Аднак сучаснасць уносіць свае карэктывы ў методыку ўрока, таму настаўніку прыходзіцца асвойваць новыя спосабы падачы вучэбнага матэрыялу. Інтэрактыўныя тэхналогіі ўсё больш заваёўваюць сферу адукацыі. І нават вучэбныя плакаты таксама сталі інтэрактыўнымі. У наша жыццё ўжо тры­вала ўвайшло такое паняцце, як камп’ютарныя тэхналогіі. ... Падрабязней »

Англійская мова на канікулах

Як адбіць у вучняў жаданне займацца англійскай мовай на канікулах? Адказ просты: задаць ім сотню сумных практыкаванняў, правяраць іх наяўнасць, а не якасць — і пасля гэтага сапраўды ніхто і ніколі не будзе прыставаць да вас са сваімі заданнямі. Якія ўсё ж такі даваць заданні, каб не перагружаць навучэнцаў і каб пры гэтым пасля летніх канікул яны не вярталіся ў ... Падрабязней »

Хімія неметалаў

Мы на занятках у профільным 11 хіміка­біялагічным класе ліцэя № 2 Мінска ў настаўніка хіміі фіналіста мінулагодняга рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года” Дзмітрыя Юр’евіча Коўзуна. Мэта сённяшняй пары ўрокаў — абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме “Хімічныя элементы неметалы”. Дзмітрый Юр’евіч Коўзун родам з Жодзіна, скончыў сярэднюю школу № 5. У 9 класе прыняў удзел у алімпіядзе па хіміі і з ... Падрабязней »

Тонкасці далучэння да актыўнага навучання

Студыя прафесійнага самаўдасканальвання “РОСТ” для маладых педагогаў, якая дзейнічае пры Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі, накіроўвае педагогаў на абмен вопытам па актуальных, злабадзённых тэмах. На чарговым пасяджэнні абмеркавалі сакрэты матывацыі і далучэння да навучання. На анлайн-сустрэчу былі запрошаны маладыя педагогі з устаноў адукацыі сталіцы са стажам да трох гадоў. Мерапрыемства пачала метадыст упраўлення каардынацыі конкурснага руху і адукацыйных ініцыятыў Мінскага гарадскога ... Падрабязней »

Па сінгапурскай методыцы

Прапаную ўвазе калег фрагменты майстар-класа па тэме “Прымяненне сінгапурскай методыкі навучання для павышэння матывацыі вучняў”. Мэта: павышэнне кампетэнцыі ўдзельнікаў майстар-класа па эфектыўным прымяненні сінгапурскай методыкі для выкарыстання ў адукацыйнай практыцы. Задачы: стварыць умовы для разумення слухачамі актуальнасці і эфектыўнасці прымянення сінгапурскай методыкі, перадачы ўласнага вопыту па адзначанай тэме; адпрацаваць падчас сумеснай групавой дзейнасці сінгапурскія структуры навучання; забяспечыць рэфлексію эфектыўнасці сумеснай дзейнасці ... Падрабязней »

Даследчая дзейнасць на ўроках матэматыкі

Свет, у якім мы жывём, вельмі дынамічны. Для таго каб падрастаючае пакаленне магло камфортна адчуваць сябе ў гэтым свеце, дзецям неабходна навучыцца адэкватна ўспрымаць інфармацыю, якая паступае, правільна яе апрацоўваць і рабіць пэўныя высновы. Інакш кажучы, неабходна навучыць дзяцей думаць эфектыўна — гэта значыць вызначаць праблему, вывучаць яе, даследаваць і рабіць выбар. У гэтым могуць дапамагчы даследчая дзейнасць і даследчыцкія здольнасці. Пад ... Падрабязней »

Вучыцца — значыць задаваць пытанні

На II Форуме педагогаў дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці “Арыенціры дзяцінства” ў рамках анлайн-майстэрні прайшлі майстар-класы лепшых педагогаў вобласці, падчас якіх яны прадставілі свой вопыт работы ў кірунках дзіцячай журналістыкі, даследчай дзейнасці выхаванцаў і тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення. Дзіцячая журналістыка — гэта рэальнасць “Адукацыйныя магчымасці дзіцячай журналістыкі ў развіцці выхаванцаў” — так гучала тэма майстар-класа Вікторыі Пятроўны Гяч, намесніка загадчыка па ... Падрабязней »

Камішыбай — сторытэлінг па-японску

Як зацікавіць вучняў сваім прадметам? Як стварыць умовы для якаснага навучання? Як зрабіць адукацыйны працэс займальным і цікавым? Кожны творчы настаўнік у сваёй педагагічнай скарбонцы мае адпаведныя прыёмы, знаходкі і сакрэты. Мая метадычная знаходка называецца камішыбай. Як настаўніцу мастацтва і гісторыі мяне зацікавіла праблема фарміравання ў вучняў метапрадметных кампетэнцый, асабліва камунікатыўнай — умець весці вусны і пісьмовы дыялог, вало­даць прыёмамі ... Падрабязней »