Архіў катэгорыі : Метадычная скарбонка

Цэннік, кашалёк, глобус

Што школьнікі павінны ведаць пра грошы? Дырэктар Гатаўскай сярэдняй школы Мінскага раёна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, член Мінскага абласнога клуба педагагічных работнікаў “Флагман”, фіналіст Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь —2017” Уладзімір Генадзьевіч Тылецкі запрасіў мяне на ўрок грамадазнаўства ў 10 класе па тэме “Грошы”. Урок пачаўся з інтэлекту­аль­най размінкі. Уладзімір Ге­­надзь­евіч падрыхтаваў аўтар­скую мультымедыйную прэзентацыю ... Падрабязней »

Ключавыя кампетэнцыі фарміруюцца ў вопыце ўласнай дзейнасці

Рыхтуючыся да чарговага ўрока, кожны раз задаю сабе пытанне: што важней для маіх вучняў — зразумець хімічныя законы ці, спасцігнуўшы хімію, узбагаціць сябе, усвядоміць сваё месца ў гэтым вялізным свеце? Веды засвоены, але ці дапамаглі яны вучню адчуць сябе больш надзейна ў жыцці, ці падахвоцілі да творчасці, актыўнага іх прымянення? Яшчэ Арыстоцель заўважыў, што “…розум заключаецца не толькі ў ведах, ... Падрабязней »

Інтэрактыўныя інструменты — для вывучэння біялогіі

У апошнія гады назіраецца зніжэнне цікавасці навучэнцаў да многіх вучэбных прадметаў, у тым ліку і да біялогіі. Таму ўзнікла неабходнасць пошуку новых форм, метадаў, прыёмаў навучання, якія спрыялі б павышэнню вучэбнай матывацыі, уцягненню навучэнцаў у актыўную вучэбна-пазнавальную дзейнасць. Развіваць матывацыю школьнікаў да вывучэння прадмета мне дапамагае выкарыстанне на ўроках інтэрактыўнай дошкі і камп’ютарнай праграмы SMART Notebook. SMART Notebook — гэта ... Падрабязней »

Працоўнае навучанне — з азартам

Урок настаўніка працоўнага навучання настаўніка-метадыста сярэдняй школы № 13 Жлобіна, фіналіста конкурсу “Настаўнік года — 2017” Дзмітрыя Барысавіча Доўнара прайшоў на адным дыханні. Я нават не паспела агледзецца, як прыйшлося хаваць дыктафон і фотаапарат. Прызнацца, гэта быў першы ўрок працоўнага навучання, на якім я пабыла, як гаворыцца, ад званка да званка, таму, магчыма, буду суб’ектыўнай. З другога боку, гэта быў далёка ... Падрабязней »

Правіла ВППЗ,

або Як арганізаваць вучэбны працэс па фізіцы з дзецьмі, якія адчуваюць цяжкасці ў навучанні Як паказвае педагагічны вопыт, у школе заўсёды ёсць дзеці, якія адчуваюць цяжкасці ў навучанні. Галоўная задача настаўніка-прадметніка заключаецца не столькі ў тым, каб дапамагчы такім вучням асвоіць вучэбны матэрыял, а ў тым, каб знайсці механізмы ўключэння іх у адукацыйны працэс з улікам магчымасцей і здольнасцей дзяцей. ... Падрабязней »

’на ўроках англійскай мовы

Сучасная школа сёння ўсё больш адыходзіць ад звычайнай парадыгмы ведаў, пераключаючыся на ключавыя задачы па фарміраванні і выхаванні навучэнцаў, якія маюць магчымасць максімальна раскрываць свае здольнасці і рэалізоўваць патрэбы, набываць і нарошчваць вопыт сацыяльнай паспяховасці дзякуючы не толькі выкарыстанню медыярэсурсаў, што выступаюць не толькі як жыццёва важны інструмент міжкультурнага дыялогу, узаемаразумення народаў і разумення іх культур, але і як інструмент ... Падрабязней »

Мадэляванне пры рашэнні тэкставых задач

Звычайна матэматыку любяць тыя вучні, якія ўмеюць рашаць задачы. Таму, навучыўшы дзяцей рашаць задачы, мы акажам істотны ўплыў на павышэнне цікавасці да прадмета. Сам працэс рашэння задач пры пэўнай методыцы станоўча ўплывае на разумовае развіццё школьнікаў, паколькі патрабуе выканання мысліцельных аперацый: аналізу і сінтэзу, канкрэтызацыі і абстрагавання, параўнання і абагульнення. Выкарыстоўваючы прыём мадэлявання апісаных у тэкставых задачах з’яў і працэсаў, ... Падрабязней »

От задачи к задаче: теорема Менелая

Во многих геометрических задачах задается отношение длин отрезков. В решении таких задач часто полезна теорема Менелая.   Урок “Теорема Менелая”   Падрабязней »

Менеджары адукацыйнага працэсу

У рэжыме інавацыйнай дзейнасці педагагічны калектыў гімназіі № 1 Жлобіна працуе ўжо не першы год. Як адзначыла дырэктар навучальнай установы Таццяна Міхайлаўна Калькова, педагогі гімназіі маюць станоўчы вопыт у рабоце з адоранымі дзецьмі і выкарыстанні асобасна арыентаваных тэхналогій. З 2012 па 2015 год у першай гімназіі Жлобіна працавалі над рэалізацыяй інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі падрыхтоўкі настаўнікаў да рэалізацыі метадалогіі і ... Падрабязней »

На запаветную “сотку”

Сёлета на 100 балаў цэнтралізаванае тэсціраванне ў краіне напісалі 392 абітурыенты 408 разоў. 16 абітурыентаў здалі на запаветную “сотку” адразу два ЦТ. У іх ліку выпускніца сярэдняй школы № 34 Магілёва Ірына Комлева, якая атрымала пераможныя 100 балаў па грамадазнаўстве і замежнай мове. Два балы Ірыне не хапіла да сотні і па рускай мове. Такога высокага выніку дзяўчыне дазволілі дабіцца ... Падрабязней »