Неяк у адной з газет Генры Форда назвалі невукам. Форд не ўтойваў, што быў самавукам і нават ганарыўся гэтым фактам, але тым не менш падаў на газету ў суд. Падчас пасяджэння адвакат пачаў задаваць яму пытанні з праграмы сярэдняй школы. Форд не адказаў правільна ні на адно з іх, але не разгубіўся і заўважыў: “У тых, хто сядзіць у гэтай зале, можа быць па два ці тры дыпломы лепшых універсітэтаў, але вы ўсе ездзіце на аўтамабілі, які прыдумаў я!”