Для многіх асоба Віктара Эдуардавіча па-ранейшаму застаецца таемнай, як і той факт, што менавіта гэты настаўнік стаў пераможцам Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства. Журы скарыў яго педагагічны запал. Яшчэ ён з выразнай педагагічнай харызмай, якую, дарэчы, улавіла і вучнёўскае журы. Мне падчас суперфіналу ён таксама падаўся не статычным настаўнікам. Было трывалае адчуванне, что чалавек, як гаворыцца, у сваёй талерцы. Яго дзеянні ... Падрабязней »
Разважаем, супастаўляем, эксперыментуем
Школьнае метадычнае аб’яднанне ствараецца для забеспячэння бесперапыннага павышэння кваліфікацыі педагагічных кадраў, удасканальвання інавацыйнай дзейнасці, аказання практычнай дапамогі настаўнікам у арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, а таксама развіцця педагагічнага майстэрства, вывучэння, абагульнення і трансляцыі эфектыўнай педагагічнай практыкі. На мой погляд, настаўніцкая прафесія трымаецца на любові і патрабавальнасці да вучняў, а таксама — на няспынным самаўдасканальванні. Пошукі шляхоў самаўдасканальвання часцей за ўсё прыводзяць да ... Падрабязней »
Экскурсія ў заказнік “Лябяжы”
У гэтым годзе для навучэнцаў школ Мінска было праведзена 40 экскурсій у Рэспубліканскі біялагічны заказнік “Лябяжы”. Арганізатарам гэтых экскурсій выступіла рэспубліканская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, сталічныя гімназія № 19 і сярэдняя школа № 126. У якасці экскурсаводаў працавалі настаўніцы Ірына Міхайлаўна Новік, Святлана Анатольеўна Мядзведзева, Наталля Уладзіміраўна Мураўёва, Інеса Аляксееўна Кніга. Падчас экскурсій дзеці пазнаёміліся з незвычайным і ўнікальным па ... Падрабязней »
Аб развіцці арфаграфічнай пільнасці навучэнцаў на ўроках рускай мовы
Праблема фарміравання арфаграфічнай пісьменнасці ў навучэнцаў — адна з вечных у методыцы выкладання рускай мовы ў школе. Цяжкасці, якія мучаць дзяцей у авалоданні правапісам, для некаторых з іх так і застаюцца непераадольнымі. Часта веданне правіл не ратуе ад памылак. Аналізуючы праверачныя работы, адзначаю, што пры знаёмстве з новай арфаграмай вучань асабліва ўважліва правярае словы на адпаведнае правіла і дапускае памылкі ... Падрабязней »
Выбраць свой профіль
Для мяне, як і для многіх настаўнікаў, актуальным з’яўляецца пытанне: як эфектыўна вучыць школьнікаў? Якія метады выкарыстоўваць у навучанні, каб яны спрыялі далейшай самарэалізацыі і самавызначэнню асобы? Вядома, што школьнік, які вучыцца самастойна, мае поспех значна большы, чым той, каму ўсё тлумачаць. Адкрываем профільныя групы Сёння значна ўзрастаюць патрабаванні да якасці падрыхтоўкі выпускнікоў агульнаадукацыйных устаноў, што выяўляецца перш за ўсё ... Падрабязней »
Як зрабіць урок літаратуры праблемным
Мяне, як і кожнага настаўніка, часта хвалюе пытанне: як пабудаваць урок найбольш рацыянальна для развіцця вучэбных уменняў? Часта, заходзячы ў клас, марыш аб тым, каб стаць тым адзіным і непаўторным Настаўнікам, які заўсёды ўсё ведае і лепш за ўсіх усё ўмее, на ўроках якога няма суму і руціннай работы. Але, рэальна ацаніўшы сітуацыю, разумееш, што на ўсе планы не хапае ... Падрабязней »
“Настаўнік — гэта чалавек, які вучыцца ўсё жыццё, толькі ў гэтым выпадку ён здабывае права вучыць”
Апошнім часам мы многа гаворым пра тое, якой павінна быць сучасная школа, і пералічваем патрабаванні да сучаснага настаўніка. Але настаўнік не зможа адпавядаць патрабаванням грамадства, калі не будзе развівацца і займацца павышэннем сваёй кваліфікацыі (нават калі ў яго будзе чырвоны дыплом аб заканчэнні педагагічнага ўніверсітэта). Думаю, што гэта вядомая аксіёма. Гэтак жа як і тое, што павышэнне педагагічнай кваліфікацыі немагчыма ... Падрабязней »
Антыкрызіснае дзяцінства
Дашкольнае дзяцінства — адзін з самых важных перыядаў жыцця дзіцяці. На шчасце, развіваецца малыш не ў адзіноце, а разам з дарослымі. Іх задача — быць мудрымі, цярплівымі і забяспечваць максімальнае выкарыстанне магчымасцей узроставага этапу. Дыялог з чытачом Дашкольнае дзяцінства, якое праходзіць нават у самых спрыяльных умовах, немагчыма без крызісаў развіцця (1 год, 3 гады, 7 гадоў). У гэтыя перыяды дарослыя ... Падрабязней »
Без манатоннасці і суму
Асновай адукацыйнага працэсу з’яўляецца ўрок. Якасць адукацыі залежыць ад якасці кожнага ўрока: прадумвання ўсіх этапаў пры яго падрыхтоўцы, выкарыстання форм, метадаў, сродкаў дасягнення пастаўленых мэт і задач, узроўню прафесіяналізму настаўніка. Эфектыўна арганізаваць дзейнасць навучэнцаў на ўроку дапамагаюць сучасныя адукацыйныя тэхналогіі. Мой педагагічны стаж — 35 гадоў, і на сваіх уроках я выкарыстоўваю элементы інфармацыйна-камунікацыйных, здароўезберагальных, гульнявых, ТРКМ, ТРВЗ-тэхналогіі, даследчую дзейнасць, ... Падрабязней »
Англійская мова з Тwіtter і Google
Сёння навучанне замежнай мове ў школе мае на мэце развіццё камунікатыўнай кампетэнцыі навучэнцаў — авалоданне замежнай мовай як сродкам зносін. А ці могуць інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі садзейнічаць гэтаму? Настаўніца англійскай мовы гімназіі № 7 Мінска Людміла Міхайлаўна Міхайлава ніколькі ў гэтым не сумняваецца і ў практыцы сваёй работы выкарыстоўвае сродкі дыстанцыйнага навучання як на ўроках, так і для арганізацыі самастойнай работы ... Падрабязней »