Tag Archives: настаўнік

Дабавіць у навучанне аптымізму і пазітыву

З настаўніцай гісторыі і грамадазнаўства намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Парэцкай сярэдняй школы Гродзенскага раёна Наталляй Уладзіміраўнай Даніловіч я пазнаёмілася на ІІІ Міжнародным фестывалі прафесійнага майстэрства педагогаў “Пазнанне ў сутворчасці”. Педагог набрала  максімальную колькасць балаў  і стала абсалютнай пераможцай гэтага фестывалю. Шчырая ўсмешка, бляск у вачах, захапленне любімай справай, энергія і жаданне зрабіць навучанне дзяцей цікавым, матываваным, усвядомленым, а работу ... Падрабязней »

З натхненнем па жыцці

З настаўніцай рускай мовы і літаратуры гімназіі № 40 Мінска Ірынай Яўгенаўнай Жданеняй мне пашчасціла пазнаёміцца гадоў сем назад. Натхнёная і творчая, апантаная любімай працай, Ірына Яўгенаўна перадае захопленасць мовай і літаратурай сваім выхаванцам. Педагог з 2012 года з’яўляецца рэдактарам гімназічнага часопіса “Натхненне”, яна — уладальнік гранта Мінгарвыканкама за распрацоўку адукацыйнага праекта “Школьны часопіс як сродак фарміравання творчай асобы”. Пра тое, ... Падрабязней »

Матэматычная размінка

Адна з найважнейшых задач навучання школьнікаў матэматыцы — фарміраванне ў іх вылічальных навыкаў, асновай якіх з’яўляецца асэнсаванае і трывалае засваенне прыёмаў вусных і пісьмовых вылічэнняў. Добра развітыя навыкі вуснага лічэння — адна з умоў паспяховага навучання вучняў у старшых класах. Не сакрэт, што ў дзяцей з трывалымі вылічальнымі навыкамі менш праблем з матэматыкай. Але было б памылкай вырашаць гэтую задачу ... Падрабязней »

Творчая маўленчая размінка як спосаб матывацыі вучняў

Перад сучасным настаўнікам замежнай мовы на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі ўзнікае шмат задач. Як ва ўмовах 45 мінут рэалiзаваць задачу па развіцці асобы, яе здольнасцей і творчага патэнцыялу, неабходных для актыўнай дзейнасці, сацыяльнага самавызначэння? Як матываваць дзіця да вывучэння складаных лексiчных адзiнак, зваротаў i спецыфiчных граматычных канструкцый французскай мовы, не адыходзячы ад патрабаванняў вучэбнай праграмы? Як настаўніца французскай мовы ... Падрабязней »

Літаратура стварае прэцэдэнт

Сённяшні свой матэрыял прысвячаю адзінаццацікласнікам гімназіі № 5 Віцебска, якія, нягледзячы на стомленасць, усё ж дачакаліся майго прыезду і падарылі незабыўныя пачуцці і эмоцыі ад урока. Вялікі дзякуй хачу сказаць дырэктару гімназіі Людміле Дзярыба, якая перажывала: як жа я даеду, калі цягнік зламаўся? А пасля гасцінна сустрэла і паклапацілася, каб я своечасова села ў маршрутку і шчасліва дабралася дадому. Ну ... Падрабязней »

На п’едэстале — бактэрыі!

Ірына Леанідаўна Сярко, настаўніца біялогіі сярэдняй школы № 191 Мінска — фіналіст Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года—2017”. У конкурсе яна выступала як педагог Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы Мінскага раёна. Аб сустрэчы з Ірынай Леанідаўнай я дамовілася два месяцы назад. Прычына традыцыйная — падрыхтоўка матэрыялу ў рубрыку “Рэпартаж з урока”. Прыемна здзівілі разуменне, адказнасць і самаарганізацыя педагога: яна адразу назвала ... Падрабязней »

Жыццёвая геаграфія Ірыны Мажарскай

Зрабіць макет вулкана і прадугледзець змяненні клімата на нашай планеце з лёгкасцю могуць выхаванцы настаўніцы геаграфіі сталічнай гімназіі № 25 Ірыны Пятроўны Мажарскай. Педагог добра ведае, чым зачапіць вучняў на ўроку, як авалодаць іх увагай і заахвоціць да далейшай прадукцыйнай дзейнасці. Пра педагагічныя аксіёмы, сакрэты матывацыі і патэнцыял практыка-арыентаваных заданняў наша гутарка з І.П.МАЖАРСКАЙ. — Ірына Пятроўна, што паўплывала на ... Падрабязней »

Універсальны памочнік

Сёння, у эпоху імклівага развіцця тэхналогій і іх паспяховага выкарыстання ў адукацыйным працэсе, настаўніку заўсёды лёгка падабраць унікальныя і аптымальныя варыянты ўкаранення камп’ютара ці мабільнай прылады ў школьны ўрок для дасягнення розных задач. Мноства мабільных дадаткаў і сайтаў прызначана для паспяховага засваення ведаў па рускай мове і літаратуры, аднак гаворка ў артыкуле пойдзе не пра гэта. У інтэрнэце існуюць на першы погляд не ... Падрабязней »

Настаўнік — вучань: падзяляем адказнасць за канчатковы прадукт

Работа ў сучаснай школе патрабуе ад настаўніка прымянення эфектыўных метадаў у час урочных заняткаў, якія спрыяюць якасна новай арганізацыі вучэбнага працэсу. У маёй практыцы такім інструментам стала крытэрыяльнае ацэньванне. Крытэрыяльныя шкалы ацэнкі разнастайныя па відах, выконваюць розныя дыдактычныя функцыі, маюць свае асаблівасці і прынцыпы. Вядучая ідэя выкарыстання крытэрыяў ацэнкі ў працэсе кантрольна-ацэначнай дзейнасці настаўніка і навучэнцаў у тым, што самі ... Падрабязней »

Earth Hour для шасцікласнікаў

На прапанову прыехаць на ўрок настаўніца англійскай мовы і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі Браслава Вольга Васільеўна Лукша пагадзілася адразу. За гэта ёй вялікі дзякуй, бо мінулы тыдзень быў апошнім, а таму і самым клопатным у ІІІ чвэрці. Вольга Васільеўна запрасіла на ўрок англійскай мовы ў 6 класе, які праходзіў па тэме “Гадзіна Зямлі. Маўленне”. Па сваім тыпе гэта ... Падрабязней »