Author Archives: Илья

10 правіл дыялогу

Вы заўважылі, што ў апошні час дзеці пачынаюць вельмі позна гаварыць? Некаторыя бацькі нават падымаюць трывогу з гэтай прычыны: звяртаюцца да спецыялістаў, разнастайных бабак-шаптух. “Усё разумее, паказвае, умее лепш за дарослых абыходзіцца з гаджэтамі, камп’ютарам, тэлевізарам, а вось гаварыць не можа! Не, вымаўляе асобныя словы, словазлучэнні, але не гаворыць паўнавартасна!” — тлумачаць яны. Дык што такое? Як гавораць спецыялісты, аказваецца, ... Падрабязней »

Школьны лагер падымае ветразі

Летнія школьныя канікулы так блізка, што да іх засталося раз-другі ўдыхнуць духмянага майскага паветра! Аднак канікулы — для дзяцей. Нам, педагогам, яшчэ трэба напаўняць ветразі прафесіяналізму вятрамі актыўнасці і нестандартнасці, гэта значыць папрацаваць творча. Нагода? Надыходзіць сезон адкрыцця школьных лагераў. Якой павінна быць летняя школа для дзяцей, каб прыходзіць у яе з радасцю? Адказ відавочны: непадобнай да асенняй, зімовай, вясенняй. ... Падрабязней »

Урок фарміравання ўменняў

Марына Валянцінаўна Юр’ева — настаўніца біялогіі і хіміі гімназіі № 5 Віцебска. Яна чалавек мэтанакіраваны, паслядоўны ў сваіх словах і дзеяннях, удумлівы і глыбокі. Педагог са зместам, адметнай метадычнай фактурай і вельмі моцным характарам. А каб дадаць атрыманаму партрэту лёгкасці, скажу, што Марына Валянцінаўна здольна на авантуры і адразу адгукаецца на ўсё новае ў методыцы і педагогіцы. Інакш яе двайны ўдзел у ... Падрабязней »

Наталля Роўбель: “Кожны ўрок планую як унікальны”

“Шмат гадоў я выкладаю хімію школьнікам, таму з упэўненасцю магу сказаць, што гэта вельмі цяжкі для іх прадмет. Дзеці пачынаюць вывучаць яго ў 7 класе, і многім не хапае псіхалагічнай сталасці для асваення гэтага курса, — гаворыць настаўніца хіміі гімназіі № 19 Мінска, кандыдат біялагічных навук, метадыст НІА Наталля Міхайлаўна Роўбель. — Чаму і як павінен вучыць настаўнік, каб дзецям ... Падрабязней »

Нямецкая мова з краязнаўчым кампанентам

Эфектыўнасць моўнай дзейнасці навучэнцаў шмат у чым вызначаецца наяўнасцю ў школьнікаў цікавасці і матывацыі да вывучэння замежнай мовы. Галоўнай мэтай навучання замежным мовам на сучасным этапе з’яўляецца фарміраванне здольнасці і магчымасці ажыццяўляць рэальныя зносіны. Краязнаўчы матэрыял з’яўляецца сродкам навучання і выхавання, ён набліжае іншамоўную камунікацыю да асабістага вопыту навучэнцаў і дазваляе ім у вучэбнай гутарцы аперыраваць звесткамі і фактамі са ... Падрабязней »

Вуснае лічэнне на ўроках матэматыкі

Павелічэнне разумовай нагрузкі на ўроках матэматыкі прымушае задумвацца пра тое, як падтрымаць у навучэнцаў цікавасць да матэрыялу, што вывучаецца, іх актыўнасць на працягу ўсяго ўрока. У сувязі з гэтым шукаюцца новыя эфектыўныя метады навучання і такія метадычныя прыёмы, якія актывізавалі б мысленне школьнікаў, стымулявалі б іх да самастойнага набыцця ведаў. Вылічальныя навыкі неабходны як у практычным жыцці кожнага чалавека, так ... Падрабязней »

Рыхтуемся да “першакласнага” жыцця

Стаць першакласнікамі дашкаляты рыхтуюцца загадзя: хтосьці пазнае асновы пісьма і ліку ў дзіцячым садку, хтосьці дадаткова наведвае падрыхтоўчую групу ў школе ці ў іншай адукацыйнай установе. Цікавы вопыт работы ў гэтым кірунку мае Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. У ім ужо шмат гадоў працуе школа ранняга развіцця, дзе малышы спасцігаюць не толькі азы граматы, але і развіваюць свае творчыя ... Падрабязней »

Поспех у чытанні нараджае радасць

“Я добра чытаю! Мяне слухаюць аднакласнікі! Я магу!” Ці не гэта хочуць чуць настаўнікі і бацькі ад дзяцей, бачыць у іх зіхатлівых вачах радасць і задавальненне? Поспех неабходны маленькаму чалавеку! Менавіта поспех нараджае радасць і стварае матыў “я хачу чытаць, бо ў мяне атрымліваецца”. Добра, калі вучні пачатковых класаў маюць навыкі правільнага, беглага, выразнага чытання! Дзеці лепш засвойваюць вучэбны матэрыял, ... Падрабязней »

Ад гульні — да сапраўднай навукі

Для кожнага чалавека дзяцінства — гэта шчаслівы і бестурботны час. Узгадайце, чым вы займаліся, калі былі маленькімі? Безумоўна, гулялі — дома ці на дварэ, з сябрамі ці сам-насам —  у сваіх думках і разважаннях. Мне заўсёды было цікава, ці паўплываў той час, які мы праводзілі за гульнёй, на тое, кім мы сталі сёння? Ці мая любоў да гульні ў школу ... Падрабязней »

Ці праўдзівая карцінка перад носам?!

або Праўдай прыцягваюцца сэрцы Дыялог з чытачом Агульначалавечыя каштоўнасці — дабрыня, міласэрнасць, шчырасць, праўдзівасць — заўсёды служылі арыенцірам, былі пуцяводнымі зорачкамі для дарослых, якія выхоўваюць дзяцей. Гэтыя каштоўнасці вызначалі выжывальнасць роду чалавечага, адрознівалі нас ад іншых жывых істот на зямлі. Ці так гэта ў нашым імклівым і прагматычным XXI стагоддзі? Часам мы, дарослыя і дзеці, становімся сведкамі паспяховасці людзей, якія парушаюць, ... Падрабязней »