Архіў катэгорыі : Педагагічная майстэрня

Навучанне ў супрацоўніцтве

За апошнія гады выразна абазначыўся пераход на гуманістычныя спосабы навучання і выхавання дзяцей. Але ўсё ж у адукацыйным працэсе захоўваюцца супярэчнасці паміж франтальнымі формамі навучання і індывідуальнымі спосабамі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці кожнага вучня; паміж неабходнасцю дыферэнцыяцыі адукацыі і аднастайнасцю зместу і тэхналогій навучання. Адным з важных напрамкаў вырашэння гэтых праблем з’яўляецца распрацоўка і ўкараненне сучасных педагагічных тэхналогій, асноўнай прыметай якіх лічыцца ... Падрабязней »

Гісторыя дасягненняў

Каб прывіць навучэнцам цікавасць да гісторыі, трэба зрабіць яе займальнай і пазнавальнай праз творчыя заданні, якія развіваюць уяўленне, не даюць сумаваць на ўроках і быць безыніцыятыўнымі. Менавіта на такіх уроках, дзе выкарыстоўваецца творчасць, можна сфарміраваць актыўных, мэтанакіраваных, жыццярадасных навучэнцаў, якія думаюць і валодаюць высокай культурай. Цікавасць школьнікаў да гісторыі абуджаецца, як правіла, значна раней, чым захапленне хіміяй ці фізікай. Але ... Падрабязней »

Жамчужына краіны замкаў

Кожны прадмет, які вывучаецца ў пачатковай школе, уплывае на працэсы станаўлення духоўнага свету дзіцяці, фарміравання яго каштоўнасцей. Адзін з такіх прадметаў — прадмет “Чалавек і свет”. Ён з’яўляецца творчым падмуркам для развіцця маўленчай дзейнасці малодшых школьнікаў. Курс складаецца з трох кампанентаў: “Прырода і чалавек”, “Чалавек і яго здароўе”, “Чалавек і грамадства”. Складнікам змястоўнага кампанента “Чалавек і грамадства” з’яўляецца блок “Мая ... Падрабязней »

Інтэрактыўнае навучанне ў школе і дома

З настаўніцай пачатковых класаў нарацкай сярэдняй школы № 2 Мядзельскага раёна Аленай Аляксандраўнай Бурко мне давялося пазнаёміцца на адным з семінараў, арганізаваным Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі. Алена Аляксандраўна дзялілася з калегамі вопытам выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на занятках з малодшымі школьнікамі. Яе выступленне выклікала непадробны інтарэс у педагогаў, і нават пасля заканчэння мерапрыемства яны не адпускалі настаўніцу, задаючы ёй шматлікія ... Падрабязней »

Іна ВІННІК: «Выбірала паміж сініцай у руцэ і жураўлём у небе, а атрымала крыштальнага голуба»

Імя Іны Рычардаўны Віннік, настаўніцы рускай мовы і літаратуры Сноўскай сярэдняй школы Нясвіжскага раёна, добра вядома не толькі педагагічнай грамадскасці Міншчыны, але і далёка за межамі нашай краіны. Іна Рычардаўна — актыўны ўдзельнік і пераможца рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Яна — лаўрэат сёлетняга Міжнароднага Пушкінскага конкурсу, лаўрэат конкурсу выкладчыкаў-русістаў Сусветнага фестывалю рускай мовы, уваходзіць у склад творчай групы Асацыяцыі “Конкурс” ... Падрабязней »

Беларусазнаўцам прысвячаецца

Мікалай Васільевіч Жуковіч, дырэктар сярэдняй школы № 1 Бярозы Брэсцкай вобласці, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Мікалай Васільевіч — педагог-наватар, які ўвесь час у творчым пошуку. Ён адзін з першых у краіне настаўнікаў-філолагаў стварыў свой сайт, дзе актыўна дзеліцца назапашаным вопытам. Акрамя таго, увесь час удзельнічае ў семінарах і майстар-класах. А нядаўна (праўда, пакуль толькі ў інтэрнэтны свет) выйшлі яго ... Падрабязней »

З усмешкай і настаўніцкім запалам

У кожнага настаўніка ёсць уласная педагагічная майстэрня, дзе ўсё раскладзена па сваіх месцах. Некаму можа падацца, што тут зашмат рэчаў, а іншы падумае: “О, тут яўна нечага не хапае”. І толькі гаспадар разумее неабходнасць і каштоўнасць сабранага матэрыялу, бо кожная сабраная ім рэч прайшла выпрабаванне часам, а самае галоўнае — яе вартасці ацанілі дзеці, дзеля якіх і стваралася гэтая педагагічная ... Падрабязней »

Геаграфія ў 11 пунктах

Хто і калі аказаўся бліжэй да цэнтра Зямлі? Якая новая дзяржава з’явілася ў Афрыцы? Чаму ЮНЕСКА да трох самых запатрабаваных навук XXI стагоддзя адносіць геаграфію? Аб гэтым і не толькі сваім алімпіяднікам расказвае Дзмітрый Уладзіміравіч Паджыгераў, настаўнік геаграфіі Магілёўскага абласнога ліцэя № 1. Чатыры вучні Дзмітрыя Уладзіміравіча сталі пераможцамі рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі. А аднаму юнаму знаўцу навукі аб зямлі ... Падрабязней »

З аўрай творчасці

На розных этапах рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове і літаратуры неаднаразова даводзілася чуць цёплыя словы ўдзячнасці за грунтоўную падрыхтоўку, цікавыя захапляльныя ўрокі ў адрас Наталлі Анатольеўны Гарбузавай, настаўніцы рускай мовы і літаратуры гімназіі № 24 Мінска (зараз педагог працуе ў сталічнай гімназіі № 11) ад яе выхаванцаў, якія год ад году становяцца ўладальнікамі дыпломаў. Так, у мінулым навучальным годзе вучаніца ... Падрабязней »

Дзесяць складнікаў поспеху сучаснага настаўніка

Усё пачынаецца са школы, а ў школе ўсё пачынаецца з настаўніка. І якія б метады ні адкрывалі, якое б абсталяванне ні прывозілі ў клас — інтэрактыўную дошку, тэлевізар ці камп’ютар — галоўным, вечным і нязменным у школе застаецца НАСТАЎНІК. “…Как бы ни был компьютер хорош, Без меня, человека живого, Вся цена ему — ломаный грош”. Я заўсёды марыла стаць настаўніцай. ... Падрабязней »