Архіў катэгорыі : Педагагічная майстэрня

Дапаможа “Кубік Блума”

Чаму многія дзеці неахвотна і мала чытаюць, а чытанне для іх становіцца сумным і нецікавым? Думаю, што гэтае пытанне рана ці позна задае сабе кожны настаўнік. Выбіраем тэхналогію прадукцыйнага чытання Настаўнікам пачатковых класаў добра вядома, як прапануе працаваць з новым тэкстам традыцыйная методыка. Спачатку педагог рыхтуе дзіця да ўспрымання тэксту: знаёміць з пісьменнікам, тэматыкай яго твораў, паказвае партрэт, затым тлумачыць ... Падрабязней »

Як не патануць у патоку інфармацыі

Сёння любыя веды знаходзяцца ад дзіцяці на адлегласці аднаго кліку. Настаўніку бессэнсоўна спаборнічаць з “Яндэксам” або Google ў здольнасці перадаваць інфармацыю. Сучаснаму дзіцяці патрэбен настаўнік, які тлумачыць і дапамагае зразумець. Прычым дапамагае зразумець не толькі вучэбны прадмет, але і тое, як ажыццявіць пошук неабходнай інфармацыі і не патануць у інфармацыйным акіяне. Менавіта пра гэта пойдзе гаворка ў матэрыяле, які я прапаную ... Падрабязней »

Эфектыўны ўрок сучаснага настаўніка

“Якім хочуць бачыць настаўніка сучасныя вучні? Думаю, для іх гэта чалавек, які добрасумленна рыхтуецца да ўрокаў, штосьці новае шукае, прыдумвае, раздрукоўвае, падтрымлівае зносіны з дзецьмі ў сацыяльных сетках і штораніцы рады сустрэчы з імі, — гаворыць Вольга Мікалаеўна Шорнікава, настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 3 Оршы. — Гэта чалавек, які ідзе ў нагу з часам, а значыць, ... Падрабязней »

Практыка-арыентаваная матэматыка

Пытанні развіцця і спалучэння розных форм і напрамкаў асноўнай і дадатковай адукацыі ў матэмытыцы і прыродазнаўчых навуках абмеркавалі ўдзельнікі ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Бесперапынная арыентаваная адукацыя ў галіне матэматыкі і прыродазнаўчых навук: стан, развіццё, перспектывы”, якая прайшла ў анлайн-рэжыме і была арганізавана Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам. Педагогі падзяліліся эфектыўнымі напрацоўкамі арганізацыі навучання па матэматыцы, прадставілі ідэі стварэння ... Падрабязней »

“Альхоўка”-2021: пад знакам крэатыўнасці

Лета ў самым разгары! Як жа свае адпачынкі праводзяць нашы калегі? Усе па-рознаму. Больш за пяцьдзясят настаўнікаў фізікі, мовы і літаратуры, іншых вучэбных прадметаў аддалі перавагу курсам павышэння кваліфікацыі ў метадычным летніку “Альхоўка”. Аўтару гэтых радкоў пашчасціла стаць іх удзельнікам. Чаму пашчасціла? Прачытаўшы артыкул, вы зразумееце гэта і, верагодна, пастараецеся ў наступным годзе таксама стаць удзельнікам унікальнай адукацыйнай падзеі. Праект рэалізуецца ... Падрабязней »

Метадычная кухня: “аперытывы” і “дыжэстывы” на ўроку англійскай мовы

Аперытыў п’юць перад ежай для ўзмацнення апетыту, а дыжэстыў — пасля ежы для паляпшэння стрававання. Добры настрой, прыемная ажыўленая гутарка перад смачным абедам або вячэрай таксама паляпшаюць апетыт у чаканні падсілкавання. А ўжо пасля добрага пачастунку адно задавальненне працягнуць гутарку за дыжэстывам. У рэшце рэшт, ежа павінна прыносіць нам не толькі пачуццё насычэння, але і радасць — гэтаму якраз і спрыяюць ... Падрабязней »

Перазагрузка ад Янкі Брыля, ці Навошта печніку ланцуг?

Вельмі глыбокі і змястоўны, прадукцыйны, які пакідае след у памяці і душы… Менавіта такім атрымаўся ўрок беларускай літаратуры настаўніцы гімназіі № 1 Зэльвы Гродзенскай вобласці Наталлі Фёдараўны Ступчык, на якім пабываў наш карэспандэнт. Наталля Фёдараўна — чалавек творчы, апантаны сваёй справай, фіналістка конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў “Настаўнік года — 2017”, настаўнік-метадыст — з радасцю дзеліцца з калегамі сваім вопытам. У ... Падрабязней »

Галоўнае — верыць у дзяцей!

Педагагічная прафесія прыцягвае настаўніцу матэматыкі сярэдняй школы № 3 Оршы Віцебскай вобласці Юлію Гардзецкую цікавымі падзеямі, сустрэчамі, гутаркамі, зносінамі з дзецьмі, калегамі, якімі напоўнены кожны новы дзень. І, самае галоўнае, сучаснымі пазнавальнымі ўрокамі, якія дазваляюць раскрыць патэнцыял кожнага навучэнца. “Для мяне адзін дзень у школе — гэта старонка кнігі, якую я пішу ўжо восьмы год”, — заўважае педагог. У гэтым ... Падрабязней »

З васількова-лавандавым натхненнем

Мілана Будзько — настаўніца французскай мовы сталічнай гімназіі № 28. З дзяцінства захапляецца мовай, літаратурай і мастацтвам Францыі. Скончыла сярэднюю школу № 148 Мінска з паглыбленым вывучэннем французскай мовы і рамана-германскае аддзяленне філфака БДУ. Зараз вучыцца ў аспірантуры ўніверсітэта, рэцэнзуе падручнікі для школьнікаў, піша вершы і казкі на розных мовах, малюе. “Па дыпломе я выкладчык француз­скай і нямецкай моў, філолаг ... Падрабязней »

Лінгвістычныя хвілінкі

Метадычная распрацоўка мае на мэце дапамагчы настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў правядзенні мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы, прадметных тыдняў, вучэбных і факультатыўных заняткаў, алімпіяд, павысіць матывацыю вучняў да беларускай лінгвістыкі. Заданні разлічаны на вучняў 5—11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Расшыфруйце QR-коды. Які сэнс знойдзеных вамі слоў? Адказы: 1) Слодыч — салодкі смак. 2) Вясёлка — дугападобная ... Падрабязней »