Архіў катэгорыі : Педагагічная майстэрня

Метадычная кухня: “аперытывы” і “дыжэстывы” на ўроку англійскай мовы

Аперытыў п’юць перад ежай для ўзмацнення апетыту, а дыжэстыў — пасля ежы для паляпшэння стрававання. Добры настрой, прыемная ажыўленая гутарка перад смачным абедам або вячэрай таксама паляпшаюць апетыт у чаканні падсілкавання. А ўжо пасля добрага пачастунку адно задавальненне працягнуць гутарку за дыжэстывам. У рэшце рэшт, ежа павінна прыносіць нам не толькі пачуццё насычэння, але і радасць — гэтаму якраз і спрыяюць ... Падрабязней »

Перазагрузка ад Янкі Брыля, ці Навошта печніку ланцуг?

Вельмі глыбокі і змястоўны, прадукцыйны, які пакідае след у памяці і душы… Менавіта такім атрымаўся ўрок беларускай літаратуры настаўніцы гімназіі № 1 Зэльвы Гродзенскай вобласці Наталлі Фёдараўны Ступчык, на якім пабываў наш карэспандэнт. Наталля Фёдараўна — чалавек творчы, апантаны сваёй справай, фіналістка конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў “Настаўнік года — 2017”, настаўнік-метадыст — з радасцю дзеліцца з калегамі сваім вопытам. У ... Падрабязней »

Галоўнае — верыць у дзяцей!

Педагагічная прафесія прыцягвае настаўніцу матэматыкі сярэдняй школы № 3 Оршы Віцебскай вобласці Юлію Гардзецкую цікавымі падзеямі, сустрэчамі, гутаркамі, зносінамі з дзецьмі, калегамі, якімі напоўнены кожны новы дзень. І, самае галоўнае, сучаснымі пазнавальнымі ўрокамі, якія дазваляюць раскрыць патэнцыял кожнага навучэнца. “Для мяне адзін дзень у школе — гэта старонка кнігі, якую я пішу ўжо восьмы год”, — заўважае педагог. У гэтым ... Падрабязней »

З васількова-лавандавым натхненнем

Мілана Будзько — настаўніца французскай мовы сталічнай гімназіі № 28. З дзяцінства захапляецца мовай, літаратурай і мастацтвам Францыі. Скончыла сярэднюю школу № 148 Мінска з паглыбленым вывучэннем французскай мовы і рамана-германскае аддзяленне філфака БДУ. Зараз вучыцца ў аспірантуры ўніверсітэта, рэцэнзуе падручнікі для школьнікаў, піша вершы і казкі на розных мовах, малюе. “Па дыпломе я выкладчык француз­скай і нямецкай моў, філолаг ... Падрабязней »

Лінгвістычныя хвілінкі

Метадычная распрацоўка мае на мэце дапамагчы настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў правядзенні мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы, прадметных тыдняў, вучэбных і факультатыўных заняткаў, алімпіяд, павысіць матывацыю вучняў да беларускай лінгвістыкі. Заданні разлічаны на вучняў 5—11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Расшыфруйце QR-коды. Які сэнс знойдзеных вамі слоў? Адказы: 1) Слодыч — салодкі смак. 2) Вясёлка — дугападобная ... Падрабязней »

Нямецкая мова з гарэзай-малпай,

або Гульнявая тэхналогія для развіцця камунікатыўнай кампетэнцыі У кожнага настаўніка складваецца свая сістэма работы, у якую ўключаюцца ўжо правераныя на практыцы метады і прыёмы. Для мяне галоўным з’яўляецца развіццё цікавасці да прадмета, які выкладаю. І ў гэтым мне дапамагаюць гульні, якія дазваляюць сканцэнтраваць увагу дзяцей на галоўным — авалоданні маўленчымі навыкамі ў натуральнай сітуацыі зносін. Гульні спрыяюць выкананню наступных метадычных ... Падрабязней »

Матывацыя праз драматызацыю

Школа сёння імкліва мяняецца. Важна не столькі даць дзіцяці як мага большы багаж ведаў, колькі забяспечыць яго агульнакультурнае, асобаснае і пазнавальнае развіццё, узброіць уменнем вучыцца, сістэматычна працаваць над фарміраваннем унутранай матывацыі да навучання. Вывучэнне нямецкай мовы ў школе — нялёгкая праца, вынікі якой залежаць ад па­трэб вучняў, іх матывацыі. У пачатку навучання нямецкай мове матывацыя ў школьнікаў даволі высокая, яны ... Падрабязней »

Чаму матылёк не ляціць на рамонак?

Настраёвы і пазітыўны, змястоўны і прадукцыйны — менавіта так можна ахарактарызаваць урок настаўніцы пачатковых класаў сярэдняй школы № 6 Жодзіна Таццяны Аляксандраўны Новікавай, на які сёння мы запрашаем нашых чытачоў. Таццяна Аляксандраўна — фіналістка конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў “Настаўнік года — 2017”, настаўнік-метадыст, творчы, натхнёны чалавек, які сваёй прывабнай усмешкай, стваральнай энергетыкай, пазітывам зараджае ўсіх, хто знаходзіцца побач: вучняў, іх ... Падрабязней »

Прыступкі на шляху да адкрыццяў, ці Як вырасціць неабыякавых даследчыкаў

Два гады назад у Гурнаўшчынскім дзіцячым садзе — базавай школе Клецкага раёна Мінскай вобласці стартаваў педагагічны праект “Развіццё даследчых уменняў навучэнцаў праз іх уключэнне ў дзейнасць па вывучэнні гісторыі малой радзімы”. Як паказаў час, кірунак быў выбраны ўдала. Педагогі і вучні з цікавасцю ўключыліся ў дзейнасць і паспелі зрабіць многае. Мэтай праекта стала павышэнне пазнавальнай матывацыі навучэнцаў установы адукацыі да ... Падрабязней »

З дапамогай вэб-інструмента Quizizz

У сувязі з камп’ютарызацыяй адукацыі і асаблівасцямі ўспрымання цэнтэніялаў ва ўжытак паступова ўваходзіць гейміфікацыя. Гэта адна з самых эфектыўных методык навучання, у аснову якой пакладзены элемент гульні. Вэб-інструменты, дзякуючы мыльтымедыйнаму фармату інфармацыі, дазваляюць зрабіць гульню больш займальнай і, як вынік, палепшыць засваенне і запамінанне матэрыялаў урока, а таксама павысіць цікавасць да прадмета. Адным з найбольш мэтазгодных і эрганамічных спосабаў укаранення ... Падрабязней »