Зрабіць макет вулкана і прадугледзець змяненні клімата на нашай планеце з лёгкасцю могуць выхаванцы настаўніцы геаграфіі сталічнай гімназіі № 25 Ірыны Пятроўны Мажарскай. Педагог добра ведае, чым зачапіць вучняў на ўроку, як авалодаць іх увагай і заахвоціць да далейшай прадукцыйнай дзейнасці. Пра педагагічныя аксіёмы, сакрэты матывацыі і патэнцыял практыка-арыентаваных заданняў наша гутарка з І.П.МАЖАРСКАЙ. — Ірына Пятроўна, што паўплывала на ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Педагагічная майстэрня
Летнік “Настаўнікі для настаўнікаў”: ад ідэі да рэалізацыі
Летнік “Настаўнікі для настаўнікаў” праводзіўся з 5 па 10 жніўня для 30 творчых і актыўных педагогаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Тэмай летніка стаў “STEAM-падыход у адукацыйным працэсе”. Сёння STEM-адукацыя — гэта адзін з сусветных трэндаў, які набірае папулярнасць і ў нашай краіне. Абрэвіятура STEM расшыфроўваецца як Science, Technology, Engineering and Mathematics — навука, тэхналогія, інжынерыя і матэматыка. Усе дысцыплiны тут непадзельныя ... Падрабязней »
“Допінг” перад дзевяцімесячным марафонам
Пунсовымі гронкамі рабіны i праліўнымі дажджамі сустракаў гасцей старадаўні горад Елабуга (Рэспубліка Татарстан). Тут з 6 па 8 жніўня прайшоў X Міжнародны фестываль школьных настаўнікаў, які сабраў больш за пяцьсот расійскіх педагогаў і каля ста мадэратараў з блізкага і далёкага замежжа, якiя не спужалiся амаль кастрычніцкага надвор’я і наведалі фестываль, каб атрымаць асалоду ўнікальнай атмасферы гэтага прафесійнага форуму. У гэтым ... Падрабязней »
Адбыўся ХХХ метадычны летнік настаўнікаў і метадыстаў
Бадай што гэта самы працяглы ў нашай краіне адукацыйны праект. Ён пачынаўся яшчэ ў Савецкім Саюзе і доўжыцца па сённняшні дзень. Ажыццяўляецца пад эгідай Акадэміі паслядыпломнай адукацыі пры падтрымцы Астравецкага аддзела адукацыі. 30 гадоў, але нязменны аўтар і кіраўнік праекта — прафесар кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі АПА Мікалай Запрудскі. Нязменная база правядзення — Альхоўская сэрэдняя школа. Нязменная творчая атмасфера, якая пануе ... Падрабязней »
Прыязджайце ў Альхоўку!
1 ліпеня, стоячы ў чарзе за білетам на чыгуначным вакзале Мінска, заўважыла перад сабой чалавека, які на смартфоне ўважліва разглядаў карту Астравеччыны. Твар яго быў напружаны, адчувалася, што ён усхваляваны. Мяне ж, наадварот, апанавала незвычайная радасць і за сябе, і за гэтага настаўніка (яго ў чалавеку пазнала адразу) — ён, як і я, ехаў у Альхоўку. Але некалькі слоў пра тое, з ... Падрабязней »
Пазнавальная актыўнасць — у эксперыментах і даследаваннях
У канцэпцыі вучэбнага прадмета “Фізіка” ў якасці адной з мэт навучання з’яўляецца авалоданне даследчымі ўменнямі праводзіць назіранні, планаваць, выконваць і ацэньваць вынікі фізічных эксперыментаў, выказваць гіпотэзы і будаваць мадэлі, прымяняць атрыманыя веды па фізіцы для тлумачэння разнастайных фізічных з’яў і ўласцівасцей рэчываў. Дасягненне гэтай мэты становіцца магчымым пры ўмове развіцця пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў праз эксперыментальна-даследчую дзейнасць. Мной распрацавана сістэма, якая ... Падрабязней »
Кампетэнтнасны падыход на інфарматыцы
Развіццё кампетэнтнасці — працэс, які не перапыняецца на працягу ўсяго жыцця чалавека. Немалаважную ролю ў гэтым працэсе займае інфарматыка як навука і вучэбны прадмет, таму што кампетэнтнасці, якія фарміруюцца на ўроках інфарматыкі, могуць быць перанесены на вывучэнне іншых прадметаў з мэтай стварэння цэласнай інфармацыйнай прасторы ведаў навучэнцаў. На першых уроках вывучэння інфарматыкі праграмай не прадугледжана адпрацоўка практычных навыкаў. Аднак навучэнцы, ... Падрабязней »
Як павысіць вучэбную матывацыю
Інтэрактыўныя тэхналогіі актыўна ўваходзяць у наша жыццё. Яны дапамагаюць кожнаму чалавеку максімальна раскрыць свой творчы патэнцыял, стаць больш паспяховым у навучанні і рабоце і проста зрабіць свет вакол сябе ярчэйшым. Урок паспяховы тады, калі настаўніку ўдаецца зацікавіць і ўтрымліваць увагу ўсіх вучняў на працягу ўсяго ўрока. У гэтым плане інтэрактыўная дошка (далей — ІД) — вялікая памочніца. Яна не перастае ... Падрабязней »
Пазнавальная цікавасць — праз візуалізацыю
Настаўніцай Святлана Уладзіміраўна Здаранкова стала найперш дзякуючы сваім бацькам, якія змаглі разгледзець патрэбны патэнцыял. Але ж усвядомленае жаданне быць настаўніцай прыйшло да яе ва ўніверсітэце, калі на першай педагагічнай практыцы ў сярэдняй школе № 30 Мінска пазнаёмілася з яркім і захопленым педагогам кіраўніком практыкі Ганнай Георгіеўнай Ясковіч. Тады Святлана Уладзіміраўна ўсвядоміла, што хоча быць менавіта педагогам, што вучыць дзяцей фізіцы ... Падрабязней »
Earth Hour для шасцікласнікаў
На прапанову прыехаць на ўрок настаўніца англійскай мовы і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі Браслава Вольга Васільеўна Лукша пагадзілася адразу. За гэта ёй вялікі дзякуй, бо мінулы тыдзень быў апошнім, а таму і самым клопатным у ІІІ чвэрці. Вольга Васільеўна запрасіла на ўрок англійскай мовы ў 6 класе, які праходзіў па тэме “Гадзіна Зямлі. Маўленне”. Па сваім тыпе гэта ... Падрабязней »