Для павышэння матывацыі і вучнёўскіх дасягненняў

У межах XV Міжнароднай спецыялізаванай выставы “Адукацыя і кар’ера”прайшлі майстар-класы сталічных педагогаў па розных вучэбных прадметах. Тэматыка іх была сапраўды цікавай і разнастайнай: выкарыстанне метаду арт-тэрапіі ў развіцці і карэкцыі эмацыянальна-асобаснай сферы дашкольнікаў, развіццё часавых уяўленняў у малодшых школьнікаў з цяжкасцямі ў навучанні пры дапамозе тэхналогіі інтэрактыўнай папкі лэпбук, нестандартныя задачы як сродак развіцця лагічнага мыслення і творчых здольнасцей навучэнцаў, ... Падрабязней »

Практычная пляцоўка

Як арганізаваць актуальны педсавет? Як зрабіць так, каб цікава і карысна было кожнаму ўдзельніку? Напэўна, гэтыя пытанні гучаць у настаўніцкіх і кабінетах адміністрацыі навучальных устаноў пастаянна. Вопытныя намеснікі дырэктараў ведаюць: каб правесці эфектыўны педагагічны савет, трэба рыхтавацца загадзя. Прычым не толькі самім. У гэтым працэсе ўдзельнічае ўвесь педагагічны калектыў. Па такой схеме працуюць у Вязынскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе ... Падрабязней »

Аўтэнтычная песня — ключ да паспяховай камунікацыі

Як зрабіць так, каб мае навучэнцы гаварылі па-англійску? Як пашырыць іх лексічны запас, дапамагчы разабрацца ў граматычных канструкцыях? Як навучыць успрымаць на слых і разумець англійскую мову, правільна будаваць выказванні, без асаблівых намаганняў запамінаць моўныя канструкцыі? Як зрабіць урок яркім, эмацыянальна афарбаваным, незабыўным і максімальна эфектыўным? Разважаючы над гэтымі пытаннямі, я прыйшла да высновы, што выкарыстанне аўтэнтычных песень на ўроках ... Падрабязней »

Як праверыць дакладнасць інфармацыі ў інтэрнэце

Інфармацыі ў свеце вельмі шмат, і з кожным годам яе не проста становіцца больш, яе аб’ёмы павялічваюцца вельмі хутка. Школьная праграма аб’ектыўна не паспявае за ўсім новым, што адбываецца ў навуцы. Не працэс запамінання вучнем інфармацыі, а працэс знаходжання і прымянення яе на практыцы выйшаў на першы план. Навык, на фарміраванне якога неабходна звярнуць увагу, — гэта ўменне карыстацца пошукавымі сістэмамі, ... Падрабязней »

Ні адзін чалавек не можа быць востравам

Міжасобасныя зносіны з’яўляюцца вырашальнымі ў нашым жыцці. Разам з тым уменні кантактаваць, наладжваць адносіны з’яўляюцца базавымі ў працэсе сацыялізацыі ў грамадства. Цяпер мы жывём у эпоху сацыяльных сетак, якія паглынулі нашу моладзь. А там, у віртуальных зносінах, замест слоў — скарачэнні, пачуцці замяняюць смайлікі. Наладзіць рэальны кантакт з сучаснымі падлеткамі — задача не з лёгкіх. Часам яны блытаюць віртуальнасць з ... Падрабязней »

Слухаць вачамі і бачыць сэрцам

Іаган Гаспар Лафатэр, мысліцель і чалавеказнаўца са Швейцарыі другой паловы XVIII стагоддзя, яшчэ да ўзнікнення навукі псіхалогіі пісаў: “Ведаеце, які гук на Зямлі самы райскі? Гук дзіцячага смеху ад беспрычыннай радасці быцця!” Любому чалавеку, а асабліва педагогу, з гэтым выказваннем цяжка не пагадзіцца. Настаўніку ў школе, выхавальніку ў дзіцячым садзе важна так мець зносіны з дзецьмі, каб іх беспрычынная радасць ... Падрабязней »

Адчуваць хараство беларускага слова

На думку настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Юрацішкаўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці Ноны Уладзіміраўны Сілюк, поспех урока ў многім залежыць ад агульнай атмасферы ў класе, ад падрыхтаванасці вучняў і іх жадання здабываць веды, ад настаўніка, яго прафесіяналізму, майстэрства. “Кожны ўрок павінен быць добра прадуманым і адпавядаць узроўню класа. А гэта значыць, што настаўнік мусіць быць і ... Падрабязней »

Каб вучні дасканала ведалі родную мову

Інтэрактыўныя метады навучання, інтэлектуальныя гульні і конкурсы для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры і ў пазакласнай рабоце выкарыстоўвае настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 16 Мінска Таццяна Іванаўна Шкурко. Напрыканцы мінулага года яна атрымала прэмію Мінгарвыканкама за адпаведны вопыт работы. Яго эфектыўнасць пацвярджаецца высокай якасцю ведаў, якія дэманструюць яе вучні, а таксама іх перамогамі ... Падрабязней »

Нясумныя ўрокі працоўнага навучання

Без матыву любая дзейнасць, у тым ліку і вучэбная, ніколі не бу­дзе эфектыўнай. Э.М.Браверман У сучасных умовах развіцця адукацыйнай сістэмы стаіць пытанне, як забяспечыць якаснае навучанне кожнага вучня, павысіць матывацыю да навучання, даць магчы­масць для яго далейшага развіцця. На жаль, у апошні час прыходзіцца ўсё часцей адзначаць, што ў большасці сучасных навучэнцаў няма стойкай цікавасці да навучання. Прычыны тут розныя, ... Падрабязней »

У чаканні Каляд

Шчыра кажучы, яшчэ за тыдзень да выхаду нашага “Партфоліа”, думала, што матэрыял у рубрыку “Рэпартаж з урока” не атрымаецца. Настаўнікі, якім я тэлефанавала, гаварылі аб сваёй загружанасці ў канцы чвэрці, аб правядзенні ўрокаў кантролю, на якіх асабліва няма чаго паказваць, аб выстаўленні адзнак і падрыхтоўцы справаздачнай дакументацыі адміністрацыі — адным словам, запрашалі мяне да сябе на ўрокі толькі пасля Новага ... Падрабязней »