“Допінг” перад дзевяцімесячным марафонам

Пунсовымі гронкамі рабіны i праліўнымі дажджамі сустракаў гасцей старадаўні горад Елабуга (Рэспубліка Татарстан). Тут з 6 па 8 жніўня прайшоў X Міжнародны фестываль школьных настаўнікаў, які сабраў больш за пяцьсот расійскіх педагогаў і каля ста мадэратараў з блізкага і далёкага замежжа, якiя не спужалiся амаль кастрычніцкага надвор’я і наведалі фестываль, каб атрымаць асалоду ўнікальнай атмасферы гэтага прафесійнага форуму. У гэтым ... Падрабязней »

Адбыўся ХХХ метадычны летнік настаўнікаў і метадыстаў

Бадай што гэта самы працяглы ў нашай краіне адукацыйны праект. Ён пачынаўся яшчэ ў Савецкім Саюзе і доўжыцца па сённняшні дзень. Ажыццяўляецца пад эгідай Акадэміі паслядыпломнай адукацыі пры падтрымцы Астравецкага аддзела адукацыі. 30 гадоў, але нязменны аўтар і кіраўнік праекта — прафесар кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі АПА Мікалай Запрудскі. Нязменная база правядзення — Альхоўская сэрэдняя школа. Нязменная творчая атмасфера, якая пануе ... Падрабязней »

Прыязджайце ў Альхоўку!

1 ліпеня, стоячы ў чарзе за білетам на чыгуначным вакзале Мінска, заўважыла перад сабой чалавека, які на смартфоне ўважліва разглядаў карту Астравеччыны. Твар яго быў напружаны, адчувалася, што ён усхваляваны. Мяне ж, наадварот, апанавала незвычайная радасць і за сябе, і за гэтага настаўніка (яго ў чалавеку пазнала адразу) — ён, як і я, ехаў у Альхоўку. Але некалькі слоў пра тое, з ... Падрабязней »

Пазнавальная актыўнасць — у эксперыментах і даследаваннях

У канцэпцыі вучэбнага прадмета “Фізіка” ў якасці адной з мэт навучання з’яўляецца авалоданне даследчымі ўменнямі праводзіць назіранні, планаваць, выконваць і ацэньваць вынікі фізічных эксперыментаў, выказваць гіпотэзы і будаваць мадэлі, прымяняць атрыманыя веды па фізіцы для тлумачэння разнастайных фізічных з’яў і ўласцівасцей рэчываў. Дасягненне гэтай мэты становіцца магчымым пры ўмове развіцця пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў праз эксперыментальна-даследчую дзейнасць. Мной распрацавана сістэма, якая ... Падрабязней »

Літаратура ў тэстах

Паказчыкамі якасці літаратурнай адукацыі з’яўляюцца агульны культурны ўзровень вучня, яго эрудыцыя, начытанасць, асобаснае засваенне зместу праграмнага літаратурнага твора, характар, ступень самастойнасці, доказнасці эстэтычных меркаванняў вучня і ўзровень развіцця яго маўлення. Агульнавядома, што адным з найважнейшых структурных кампанентаў навучання з’яўляецца праверка і ацэнка ведаў, уменняў і навыкаў вучняў. Што тычыцца ўрокаў беларускай літаратуры ў старшых класах, дзе на вывучэнне прадмета адводзіцца ... Падрабязней »

Радзіма гульні — лета!

Здаецца, толькі сустракалі лета, а ўжо хутка настане апошні месяц любімай пары года. Аднак журыцца не будзем. Здараецца, што і адзін дзень цэлым жыццём падаецца, а ў нас увесь жнівень наперадзе. Як напоўніць яго значнымі і прыемнымі падзеямі? Як умясціць у гэты час важнае з задуманага? Ды і як зразумець, што ёсць самае-самае патаемна значнае? Калі спытаецеся ў мяне, то гэта ... Падрабязней »