Няма такога настаўніка, які б не задумваўся над пытаннямі “Як зрабіць урок цікавым і яркім?”, “Як захапіць навучэнцаў сваім прадметам і стварыць сітуацыю поспеху для кожнага вучня?”. На сённяшняга вучня, як сцвярджаюць псіхолагі, нельга дзейнічаць дэкларатыўнымі метадамі. Не выклікаюць цікавасці ў сучаснага вучня і гатовыя веды, простыя пытанні, праблемы, якія не патрабуюць удумлівага асэнсавання. Сучаснаму вучню павінна быць цікава на ... Падрабязней »
Tag Archives: беларуская мова
Эстафета знаўцаў
Дыдактычныя гульні на ўроках беларускай мовы Практыка паказвае, што выкарыстанне дыдактычных гульняў садзейнічае развіццю лексічнага складу мовы малодшага школьніка. У адукацыйным працэсе дыдактычныя гульні выкарыстоўваюцца ў якасці самастойнага метаду навучання пры засваенні пэўнай вучэбнай тэмы, элемента іншага метаду навучання, формы правядзення вучэбнага занятку цалкам або яго частак. Выкарыстанне дыдактычных гульняў на вучэбных занятках адбываецца па асноўных напрамках: — мэта перад ... Падрабязней »
Упрыгожце прыметнікамі назоўнік “голуб”
Народнае, мудрае, спадчыннае — вось што ў першую чаргу дапаможа маладым душам не проста стаць відушчымі, але і надзеліць неацэнным дарам прадбачання, духоўнасці. З гэтага вынікае неабходнасць перагледзець многія падыходы да выхавання адукаванага, свядомага і маральна актыўнага чалавека. Адказнасць тут кладзецца на ўсё грамадства і ў значнай меры на настаўнікаў. Поспех будзе спадарожнічаць тым, хто не прывык замыкацца толькі ў ... Падрабязней »
З акумуляцыяй вопыту навучэнца
Сёння, каб падрыхтавацца да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, настаўніку трэба ўлічваць шэраг асноўных фактараў. Па-першае, заданні павінны акумуляваць вопыт навучэнцаў — гэта значыць, іх погляд на свет, а не набор жыццёвых асацыяцый, уласцівых даросламу чалавеку, па-другое — кантэкст, пад якім звычайна разумеюць фізічную сітуацыю (час, месца, умовы правядзення конкурсу), комплексны характар заданняў, што прадугледжвае ад удзельнікаў алімпіяды дэманстрацыю і ... Падрабязней »
Думаць і размаўляць на роднай мове
Актыўнае авалоданне мовай немагчыма без трывалых маўленчых навыкаў. Вусная беларуская мова цесна звязана з пісьмовай, паколькі фанетычны прынцып правапісу з’яўляецца вядучым у нашай арфаграфіі. Таму недаацэнка работы па развіцці ў вучняў навыкаў літаратурнага вымаўлення прыводзіць да паяўлення ў іх мове шматлікіх памылак, якія абавязкова потым пранікнуць у пісьмо, ператвараючыся з арфаэпічных у арфаграфічныя. Генетычная блізкасць дзвюх дзяржаўных моў стварае пэўныя ... Падрабязней »
Спартыўны ўрок
З 9 па 25 лютага ў Паўднёвай Карэі праходзіць зімовая Алімпіяда. Прапаную матэрыялы для правядзення ўрока беларускай мовы з выкарыстаннем спартыўнай лексікі. Гэтыя заданні можна выкарыстоўваць пры вывучэнні ўсіх раздзелаў беларускай мовы з улікам індывідуальных магчымасцей вучняў. Яны ажыўляюць урок, выклікаюць цікавасць, даюць магчымасць уключыць у маўленчы працэс максімальную колькасць дзяцей, а галоўнае, спрыяюць актыўнаму папаўненню слоўнікавага запасу вучняў. Народная ... Падрабязней »
“Люстэрка” Святланы Румянцавай
Да сваёй перамогі ў конкурсе “Настаўнік года — 2017” настаўніца беларускай мовы і літаратуры настаўнік-метадыст Баравухскай сярэдняй школы № 15 Наваполацка Святлана Леанідаўна Румянцава ішла не адзін год. Шлях быў няпросты, з чорнымі і белымі палосамі, але яна не апускала рук, бо разумела, што такая перамога зробіць яе не проста лепшай, а мацнейшай, здольнай перамагаць свае слабасці. Святлана Леанідаўна перамагла ... Падрабязней »
Знайсці водгук у сэрцы кожнага вучня
“Калі ты настаўнік роднай мовы і літаратуры, то павінен быць ім усюды: і на ўроку, і на перапынку, і на класнай гадзіне, і на бацькоўскім сходзе. Важна ўвесь час гаварыць па-беларуску, — лічыць настаўніца беларускай мовы і літаратуры негарэльскай сярэдняй школы № 1 Дзяржынскага раёна Людміла Францаўна Шавель. — Калі выпускнікі школы пры сустрэчы пачынаюць размаўляць па-беларуску і не саромеюцца ... Падрабязней »
Аб жыццёвых каштоўнасцях на ўроках літаратуры
Адукацыя знаходзіцца ў самым цэнтры вырашэння праблем, якія звязаны з развіццём асобы і грамадства ў цэлым. А сучасная школа, у сваю чаргу, выконвае дзяржаўны заказ — падрыхтоўку эрудзіраваных, творчых, інтэлектуальна і фізічна развітых навучэнцаў, якія засвоілі і ўсвядомілі нормы маралі, традыцыі свайго народа, маюць сваю лінію жыцця ў адпаведнасці з уласнымі ўяўленнямі і інтарэсамі грамадства. Што з’яўляецца першапачатковым: грунтоўная сістэма ... Падрабязней »
Адчуваць хараство беларускага слова
На думку настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Юрацішкаўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці Ноны Уладзіміраўны Сілюк, поспех урока ў многім залежыць ад агульнай атмасферы ў класе, ад падрыхтаванасці вучняў і іх жадання здабываць веды, ад настаўніка, яго прафесіяналізму, майстэрства. “Кожны ўрок павінен быць добра прадуманым і адпавядаць узроўню класа. А гэта значыць, што настаўнік мусіць быць і ... Падрабязней »