Інтэрактыўныя метады навучання, інтэлектуальныя гульні і конкурсы для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры і ў пазакласнай рабоце выкарыстоўвае настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 16 Мінска Таццяна Іванаўна Шкурко. Напрыканцы мінулага года яна атрымала прэмію Мінгарвыканкама за адпаведны вопыт работы. Яго эфектыўнасць пацвярджаецца высокай якасцю ведаў, якія дэманструюць яе вучні, а таксама іх перамогамі ... Падрабязней »
Tag Archives: настаўнік
Нясумныя ўрокі працоўнага навучання
Без матыву любая дзейнасць, у тым ліку і вучэбная, ніколі не будзе эфектыўнай. Э.М.Браверман У сучасных умовах развіцця адукацыйнай сістэмы стаіць пытанне, як забяспечыць якаснае навучанне кожнага вучня, павысіць матывацыю да навучання, даць магчымасць для яго далейшага развіцця. На жаль, у апошні час прыходзіцца ўсё часцей адзначаць, што ў большасці сучасных навучэнцаў няма стойкай цікавасці да навучання. Прычыны тут розныя, ... Падрабязней »
У чаканні Каляд
Шчыра кажучы, яшчэ за тыдзень да выхаду нашага “Партфоліа”, думала, што матэрыял у рубрыку “Рэпартаж з урока” не атрымаецца. Настаўнікі, якім я тэлефанавала, гаварылі аб сваёй загружанасці ў канцы чвэрці, аб правядзенні ўрокаў кантролю, на якіх асабліва няма чаго паказваць, аб выстаўленні адзнак і падрыхтоўцы справаздачнай дакументацыі адміністрацыі — адным словам, запрашалі мяне да сябе на ўрокі толькі пасля Новага ... Падрабязней »
Сігналы зваротнай сувязі
Аляксандр Уладзіміравіч Якубоўскі — асоба вядомая найперш у супольнасці настаўнікаў фiзiка-матэматычнага напрамку, але насамрэч яго ведаюць многія. Настаўнік фізікі, настаўнік-метадыст, ён разам з жонкай Элай Мікалаеўнай, таксама настаўніцай фізікі, праводзіць шмат майстар-класаў, актыўна засвойвае новыя метады і тэхналогіі, таму вопыт педагогаў запатрабаваны сярод калег. Але сёння маім суразмоўцам стаў Аляксандр Уладзіміравіч. На сваіх занятках ён актыўна выкарыстоўвае зваротную сувязь і ... Падрабязней »
Той жа доктар, толькі для душы
Асноўны прынцып у рабоце намесніка дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце настаўніцы беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 7 Маладзечна Таццяны Іванаўны Радкевіч — “Не нашкодзь, спрабуй данесці да дзіцяці лепшае праз слова мастацтва, бо слова робіць чалавека чалавекам — няхай не сёння, але праз час”. Вучні педагога паспяхова выступаюць на інтэлектуальных спаборніцтвах рознага ўзроўню. Выпускніцы Ксенія Капацэвіч, Вікторыя Шыбека, Ганна Бондар ... Падрабязней »
Па-іспанску лёгка і нязмушана
Самае вялікае задавальненне ў працэсе работы настаўніца іспанскай мовы сярэдняй школы № 114 Людміла Генадзьеўна Кажамякіна атрымлівае ад поспехаў сваіх выхаванцаў, ад правядзення ўдалых урокаў. Навучэнцы педагога штогод заваёўваюць дыпломы на заключным этапе Рэспубліканскай алімпіяды па іспанскай мове. Так, у мінулым навучальным годзе дзесяцікласніца Аляксандра Бабак была адзначана дыпломам ІІ ступені, навучэнец 10 класа Павел Смірноў — дыпломам ІІІ ступені. ... Падрабязней »
Калі адказнасць за навучанне вучань бярэ на сябе
Звыклая сістэма ацэньвання, якая склалася ў школе, не зусім спрыяе фарміраванню ўнутраных матываў вучэбнай дзейнасці, бо з’яўляецца знешнім фактарам, часам навязаным самому навучэнцу. Каб ацэнка спрыяла развіццю ўнутраных матываў, яна павінна ператварыцца са знешняга фактару ацэньвання вучэбнай дзейнасці ва ўнутраны фактар пазнавальнай дзейнасці самога вучня. А гэта магчыма толькі з развіццём навыкаў ацэначнай дзейнасці ў саміх навучэнцаў. Актыўная ацэнка адказвае ... Падрабязней »
Исследовательское обучение для развития талантов
Современное общество требует от человека умения самостоятельно добывать знания и применять их в конкретной ситуации, поэтому одной из главных задач, стоящих перед школой сегодня, является создание условий для развития личности, способной адаптироваться к быстро меняющемуся социуму, нацеленной на саморазвитие и самореализацию. Каждому из нас необходимо уметь оперировать полученными знаниями в незнакомой ситуации, продуктивно работать, адекватно оценивать себя и свои достижения. ... Падрабязней »
Калі мова Паскаль ужываецца з чалавечай
Рашэнне напрасіцца на ўрок да настаўніка інфарматыкі базавай школы № 10 Наваполацка Уладзіміра Вячаслававіча Цымановіча прыйшло спантанна. Спачатку трошкі сумнявалася, ці пагодзіцца (навучальны год толькі пачаўся, і ў галаве іншы клопат). Але Уладзімір Вячаслававіч пагадзіўся лёгка і хутка. Як аказалася, яго ўрок быў такім жа лёгкім і нязмушаным, як і рашэнне аб маім запрашэнні. Забягаючы наперад, хочацца падзякаваць яму за ... Падрабязней »
Інтэграцыя паміж прадметамі
Методыка навучання, як i ўся дыдактыка, перажывае складаны перыяд. Змяніліся мэты агульнай сярэдняй адукацыі, распрацоўваюцца новыя вучэбныя планы, новыя падыходы да выкладання не асобных дысцыплін, а інтэграваных адукацыйных галін. Ствараюцца новыя канцэпцыі адукацыі, заснаваныя на дзейнасным падыходзе. Вядома, што якасць ведаў вызначаецца тым, што ўмее з iмi рабіць той, хто навучаецца. Інтэграванае навучанне мае на ўвазе правядзенне бінарных урокаў i ... Падрабязней »