Tag Archives: педагог

Дзесяць складнікаў поспеху сучаснага настаўніка

Усё пачынаецца са школы, а ў школе ўсё пачынаецца з настаўніка. І якія б метады ні адкрывалі, якое б абсталяванне ні прывозілі ў клас — інтэрактыўную дошку, тэлевізар ці камп’ютар — галоўным, вечным і нязменным у школе застаецца НАСТАЎНІК. “…Как бы ни был компьютер хорош, Без меня, человека живого, Вся цена ему — ломаный грош”. Я заўсёды марыла стаць настаўніцай. ... Падрабязней »

Падабацца людзям прыемна і карысна

Пачынаючы новы навучальны год пасля адпачынку, мы падабаемся сабе, нашым навучэнцам і калегам, бацькам і адміністрацыі. Ды і нам усе пералічаныя людзі здаюцца сімпатычнымі, цудоўнымі. Іншымі словамі, прыступаем да работы ў акружэнні аднадумцаў у сяброўскай атмасферы, адчуваючы станоўчыя эмоцыі. Ці застаецца наша ўспрыманне іншых людзей такім жа пазітыўным цягам навучальнага года? Якія псіхалагічныя механізмы адказваюць за гэта? Як імі можна ... Падрабязней »

Мадэль сеткавага ўзаемадзеяння

Мадэрнізацыя адукацыі, звязаная з інтэграцыяй у сусветную адукацыйную прастору, паставіла сярод найважнейшых прыярытэтаў праблему павышэння эфектыўнасці і якасці адукацыі. У вырашэнні гэтай стратэгічнай задачы вядучае месца належыць удасканаленню кіравання сучаснымі адукацыйнымі сістэмамі. Кіраванне становіцца рычагом, які стымулюе актыўнасць чалавека праз фарміраванне ўмоў яго творчага і асобаснага развіцця. Шматлікія даследаванні ў галіне тэорыі і практыкі кіравання паказваюць, што менавіта эфектыўнае кіраванне ... Падрабязней »

Па слядах памылак

Руская мова лічыцца адным з самых цяжкіх школьных прадметаў. З аднаго боку, веданне роднай мовы даецца дзіцяці з дзяцінства, яно авалодвае ёю гэтак жа натуральна, як дыхае і расце. З іншага боку, гэта складаная дысцыпліна, якая патрабуе вялікай працы. Навучанне рускай мове павінна трымацца на трох кітах: мовазнаўстве, псіхалогіі, методыцы. Галоўная ўвага настаўніка павінна быць засяроджана на фарміраванні арфаграфічнай і ... Падрабязней »

Англійская мова — праз інтэрнэт

Праблема актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў на ўсіх этапах развіцця адукацыі была і застаецца адной з актуальных, бо з ёй настаўнік сутыкаецца штодзённа. І праяўленне гэтай праблемы мы бачым у пастаянным зніжэнні творчай актыўнасці і пазнавальнай цікавасці школьнікаў. Цікавасць да англійскай мовы, жаданне авалодаць ёй, карыстацца на практыцы для вырашэння камунікатыўных задач залежыць у большай ступені ад таго, якая тэхналогія выкарыстоўваецца, ... Падрабязней »

Чым шкодны мабільны тэлефон?

У самым простым разуменні біялогія — навука пра жыццё і развіццё жывых цел. Вывучэнне ў школе прадмета “Біялогія” на вярбальным узроўні не дае правільнага ўяўлення аб аб’ектах і з’явах, якія вывучаюцца. Метад праектаў дазваляе дапоўніць вучэбную дзейнасць і паказаць практычную значнасць біялагічных аб’ектаў і з’яў. Нягледзячы на тое, што даследаванне носіць вучэбны характар, пры яго арганізацыі выкарыстоўваюцца агульнапрынятыя ў навуцы ... Падрабязней »

І геаграфія стане любімым прадметам

Выніковасць любога працэсу навучання ў многім залежыць ад методыкі кантролю ведаў. Кантроль неабходны пры любой сістэме навучання і любой арганізацыі вучэбнага працэсу. Гэта сродак кіравання вучэбнай дзейнасцю. Але для таго, каб разам з функцыяй праверкі рэалізоўваліся функцыі навучання, неабходна стварыць пэўныя ўмовы, самая важная з якіх — аб’ектыўнасць праверкі ведаў. Сёння ў школьнай практыцы праверкі ведаў школьнікаў склаліся дзве асноўныя ... Падрабязней »

Ад фантастычных да эмпірычных

Работа над навуковай праблемай развівае інтэлектуальныя і асобасныя якасці навучэнцаў. А менавіта: здольнасць да генерацыі самастойных ідэй; лагічнасць і доказнасць меркаванняў; уменне абагульняць, вылучаць галоўнае, фармуляваць; уменне абараняць і аргументаваць уласную пазіцыю; мэтанакіраванасць і настойлівасць у дасягненні мэты; памяркоўнасць да іншай думкі; адэкватную самаацэнку і шэраг іншых якасцей. З гэтай мэтай у 2002 годзе ў нашай гімназіі № 174 Мінска ... Падрабязней »

Спачатку — па рэцэпце, а потым — на вока

З настаўніцай пачатковых класаў Быстрыцкай сярэдняй школы Капыльскага раёна Мінскай вобласці Таццянай Іванаўнай Гурыновіч мне давялося пазнаёміцца на выставе навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. Педагог дзялілася вопытам арганізацыі заняткаў па навучанні грамаце і развіцці маўлення малодшых школьнікаў, прадставіла найбольш эфектыўныя педагагічныя знаходкі, чым выклікала вялікую цікавасць у сваіх калег. І гэта зразумела, настаўніца мае ... Падрабязней »