Tag Archives: педагог

Калі здараецца новае

ДЫЯЛОГ З ЧЫТАЧОМ Нам не трэба чакаць ні адпаведнага выпадку, ні зручнага моманту, ні азарэння, ні адпачынку, ні выхадных, ні новага года, ні панядзелка для таго, каб па­чаць змяненні ў сабе да лепшага, каб па­чаць паспяховы пошук уласных рэзерваў, каб навучыцца новаму, каб адчуць невядомае, таму што ўсе пункты адліку зліліся ў адзін і заклікаюць нас дзейні­чаць. Чаму гэта нельга ... Падрабязней »

Сучасныя тэхналогіі + творчая дзейнасць + супрацоўніцтва

З настаўніцай пачатковых класаў сярэдняй школы № 7 Ваўкавыска Марынай Маршалак мне пашчасціла пазнаёміцца на ІІІ Міжнародным  фестывалі прафесійнага  майстэрства  педагогаў “Пазнанне  ў сутворчасці”. Марына  Антонаўна праводзіла  для  калег  майстар-клас  па  выкарыстанні  тэхналогіі  вэб-квеста  ў  рабоце  з малодшымі  школьнікамі. Вялікая  зацікаўленасць  настаўніцы, апантанасць  любімай справай, майстэрства  і  прафесіяналізм, энергія  і  жыццесцвярджальнасць  перадаліся аўдыторыі,  якая  пакідала  мерапрыемства з жаданнем прымяніць убачанае  ў  ... Падрабязней »

Вашы дзеці — не дзеці вам!

Дыялог з чытачом Нядаўна прачытала і вельмі здзівілася: “Нялёгка быць дзіцем! Цяжка, вельмі цяжка. А што гэта значыць? А гэта зна­чыць, трэба класціся спаць, уставаць, апранацца, есці, чысціць зубы і смаркацца, калі гэта зручна дарослым, а не табе. Гэта зна­чыць, што трэба есці зерневы хлеб, калі хочацца французскую булачку, што трэба, не міргнуўшы вокам, імчацца па малако, якраз калі ты ... Падрабязней »

Правесці нестандартны ўрок геаграфіі

У рамках Міжнароднай навукова­практычнай канферэнцыі “Сучасныя кірункі развіцця фізічнай геаграфіі: навуковыя і адукацыйныя аспекты ў мэтах устойлівага развіцця”, прымеркаванай да 85­годдзя факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ і 65­годдзя ГА “Беларускае геаграфічнае таварыства”, прайшла педагагічная майстэрня з удзелам настаўнікаў геаграфіі агульнаадукацыйных устаноў. Педагогі абмеркавалі шляхі павышэння эфектыўнасці выкладання свайго прадмета.   “Па прычыне вялікага аб’ёму вучэбнага матэрыялу па курсе геаграфіі ў сярэдняй ... Падрабязней »

Свята, якое заўсёды з табой, ці Дзесяць месяцаў радасці!

Дыялог з чытачом Першы месяц навучальнага года пралятае хутка і праходзіць святочна! Сустрэча пасля доўгай канікулярнай паўзы — феерверк эмоцый! Любаванне вынікамі рамонту будынка школы, дагледжанай тэрыторыяй, якая вітае яшчэ па-летняму яркімі фарбамі кветак і кустоў. Нарэшце можна насіць новае адзенне, абутак, упрыгажэнні, аксесуары, прымяніць новыя падручнікі, што­дзённікі, разнастайныя школьныя прылады, тэхніку. У верасні пасля адпачынку і канікул усе поўныя сіл ... Падрабязней »

Хто падрыхтуе дарослых будучыні

Калі параўнаць адукацыю з жылым домам, то што ў ім галоўнае для чалавека? Каб было цёпла, утульна, бяспечна і можна было развівацца. Гэта важна для ўсіх, хто жыве ў доме, як дзецям, так і дарослым. Псіхалагічны мікраклімат у нашым метафарычным доме ствараюць у асноўным дарослыя, а дзеці ў ім існуюць, жывуць шчасліва ці не, развіваючыся інтэнсіўна, дынамічна, мала-памалу ці нават ... Падрабязней »

Педагагічны КВЕСТ,

ці Як ісці ў нагу з часам Змены, якія сёння адбываюцца ў адукацыі, прыводзяць да таго, што ўсё большае значэнне набывае здольнасць педагога арыентавацца ў інфармацыйных патоках. Сёння, для таго каб выхаваць паспяховую асобу, ужо недастаткова проста перадаваць канкрэтныя прадметныя веды і навыкі. Час патрабуе ад сучасных людзей умення хутка знаходзіць карысную інфармацыю, аналізаваць яе і выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці. ... Падрабязней »

У асабістую прастору ўваход забаронены?

Тэму, на якую заўсёды варта гаварыць з дарослымі, што вучаць і выхоўваюць дзяцей, падлеткаў, часта шчодрай рукой падносіць нам жыццё. Так і на гэты раз фільм беларускага рэжысёра Аляксандры Бутар “У асабістую прастору ўваход забаронены” падштурхнуў выбраць менавіта гэтую псіхалагічную прастору ў жыцці педагогаў і вучняў для асэнсавання. Мы ўсе хочам гуманістычнай адукацыі і рухаемся да яе. Значыць, абавязаны ўваходзіць ... Падрабязней »

Прафесійнае станаўленне ў інавацыйным асяроддзі

Змены, якія адбываюцца ў жыцці грамадства, складаныя задачы, якія стаяць перад адукацыяй на сучасным этапе развіцця краіны, патрабуюць перагляду поглядаў на прафесійнае станаўленне педагога. Ва ўмовах пераасэнсавання і мадэрнізацыі традыцыйных форм і метадаў арганізацыі адукацыйнага працэсу, пры ўвядзенні інавацый павышаецца роля даследчых, праекціровачных кампетэнцый у прафесійным станаўленні педагога. Настаўнік павінен умець арыентавацца ў новых сацыякультурных умовах, знаходзіць свой падыход да ... Падрабязней »

Падрыхтаваць на 100 балаў

Выпускнік сталічнай гімназіі № 61 Уладзіслаў Рэентовіч паказаў сёлета максімальны вынік, набраўшы 399 балаў (сярэдні бал атэстата плюс сума балаў па трох прадметах цэнтралізаванага тэсціравання) за ўсю гісторыю правядзення ЦТ у Беларусі. У яго па 100 балаў па трох прадметах: матэматыцы, фізіцы і беларускай мове. Зараз малады чалавек з’яўляецца студэнтам факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. Ён плануе звязаць сваё ... Падрабязней »