Author Archives: Илья

Па сінгапурскай методыцы

Прапаную ўвазе калег фрагменты майстар-класа па тэме “Прымяненне сінгапурскай методыкі навучання для павышэння матывацыі вучняў”. Мэта: павышэнне кампетэнцыі ўдзельнікаў майстар-класа па эфектыўным прымяненні сінгапурскай методыкі для выкарыстання ў адукацыйнай практыцы. Задачы: стварыць умовы для разумення слухачамі актуальнасці і эфектыўнасці прымянення сінгапурскай методыкі, перадачы ўласнага вопыту па адзначанай тэме; адпрацаваць падчас сумеснай групавой дзейнасці сінгапурскія структуры навучання; забяспечыць рэфлексію эфектыўнасці сумеснай дзейнасці ... Падрабязней »

Нямецкая мова з гарэзай-малпай,

або Гульнявая тэхналогія для развіцця камунікатыўнай кампетэнцыі У кожнага настаўніка складваецца свая сістэма работы, у якую ўключаюцца ўжо правераныя на практыцы метады і прыёмы. Для мяне галоўным з’яўляецца развіццё цікавасці да прадмета, які выкладаю. І ў гэтым мне дапамагаюць гульні, якія дазваляюць сканцэнтраваць увагу дзяцей на галоўным — авалоданні маўленчымі навыкамі ў натуральнай сітуацыі зносін. Гульні спрыяюць выкананню наступных метадычных ... Падрабязней »

Матывацыя праз драматызацыю

Школа сёння імкліва мяняецца. Важна не столькі даць дзіцяці як мага большы багаж ведаў, колькі забяспечыць яго агульнакультурнае, асобаснае і пазнавальнае развіццё, узброіць уменнем вучыцца, сістэматычна працаваць над фарміраваннем унутранай матывацыі да навучання. Вывучэнне нямецкай мовы ў школе — нялёгкая праца, вынікі якой залежаць ад па­трэб вучняў, іх матывацыі. У пачатку навучання нямецкай мове матывацыя ў школьнікаў даволі высокая, яны ... Падрабязней »

Даследчая дзейнасць на ўроках матэматыкі

Свет, у якім мы жывём, вельмі дынамічны. Для таго каб падрастаючае пакаленне магло камфортна адчуваць сябе ў гэтым свеце, дзецям неабходна навучыцца адэкватна ўспрымаць інфармацыю, якая паступае, правільна яе апрацоўваць і рабіць пэўныя высновы. Інакш кажучы, неабходна навучыць дзяцей думаць эфектыўна — гэта значыць вызначаць праблему, вывучаць яе, даследаваць і рабіць выбар. У гэтым могуць дапамагчы даследчая дзейнасць і даследчыцкія здольнасці. Пад ... Падрабязней »

Чаму матылёк не ляціць на рамонак?

Настраёвы і пазітыўны, змястоўны і прадукцыйны — менавіта так можна ахарактарызаваць урок настаўніцы пачатковых класаў сярэдняй школы № 6 Жодзіна Таццяны Аляксандраўны Новікавай, на які сёння мы запрашаем нашых чытачоў. Таццяна Аляксандраўна — фіналістка конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў “Настаўнік года — 2017”, настаўнік-метадыст, творчы, натхнёны чалавек, які сваёй прывабнай усмешкай, стваральнай энергетыкай, пазітывам зараджае ўсіх, хто знаходзіцца побач: вучняў, іх ... Падрабязней »

Прыступкі на шляху да адкрыццяў, ці Як вырасціць неабыякавых даследчыкаў

Два гады назад у Гурнаўшчынскім дзіцячым садзе — базавай школе Клецкага раёна Мінскай вобласці стартаваў педагагічны праект “Развіццё даследчых уменняў навучэнцаў праз іх уключэнне ў дзейнасць па вывучэнні гісторыі малой радзімы”. Як паказаў час, кірунак быў выбраны ўдала. Педагогі і вучні з цікавасцю ўключыліся ў дзейнасць і паспелі зрабіць многае. Мэтай праекта стала павышэнне пазнавальнай матывацыі навучэнцаў установы адукацыі да ... Падрабязней »

З дапамогай вэб-інструмента Quizizz

У сувязі з камп’ютарызацыяй адукацыі і асаблівасцямі ўспрымання цэнтэніялаў ва ўжытак паступова ўваходзіць гейміфікацыя. Гэта адна з самых эфектыўных методык навучання, у аснову якой пакладзены элемент гульні. Вэб-інструменты, дзякуючы мыльтымедыйнаму фармату інфармацыі, дазваляюць зрабіць гульню больш займальнай і, як вынік, палепшыць засваенне і запамінанне матэрыялаў урока, а таксама павысіць цікавасць да прадмета. Адным з найбольш мэтазгодных і эрганамічных спосабаў укаранення ... Падрабязней »

Брацца за больш складаныя задачы

“Не так даўно праглядала свае школьныя дзённікі, анкеты, якія засталіся з пачатковай школы, і заўважыла цікавую рэч: ва ўсіх гэтых запісах у якасці будучай прафесіі я выбірала прафесію настаўніка, — адзначае настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 4 Мінска Таццяна Андрэеўна Вайцяховіч. — У сярэдніх і старшых класах такога не было. Як і многія падлеткі, я не ведала, ... Падрабязней »

Паляванне на скарбы, ці Групавая і парная работа ў пачатковай школе

Адукацыйны стандарт агульнай сярэдняй адукацыі нацэльвае на прыярытэтны кірунак па фарміраванні агульнавучэбных уменняў і навыкаў. Вельмі важная актыўная пазіцыя вучня ў вырашэнні вучэбнай задачы, а гэта магчыма пры асаблівай арганізацыі вучэбнага працэсу і менавіта пры выкарыстанні парнай і групавой работы. У гэтым выпадку дзіця ўзбройваецца навыкамі самастойнай дзейнасці, займае пазіцыю даследчыка, становіцца раўнапраўным удзельнікам навучання. Кожны настаўнік імкнецца выхаваць вучня, ... Падрабязней »

Вучыцца — значыць задаваць пытанні

На II Форуме педагогаў дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці “Арыенціры дзяцінства” ў рамках анлайн-майстэрні прайшлі майстар-класы лепшых педагогаў вобласці, падчас якіх яны прадставілі свой вопыт работы ў кірунках дзіцячай журналістыкі, даследчай дзейнасці выхаванцаў і тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення. Дзіцячая журналістыка — гэта рэальнасць “Адукацыйныя магчымасці дзіцячай журналістыкі ў развіцці выхаванцаў” — так гучала тэма майстар-класа Вікторыі Пятроўны Гяч, намесніка загадчыка па ... Падрабязней »