Сёлета ўпершыню грамадскія арганізацыі Гродзенскай вобласці правялі конкурс на саісканне прэміі “Лідар настаўніцтва”. Адным з лаўрэатаў прэміі стала настаўніца англійскай мовы гімназіі № 1 Астраўца Наталля Назараўна Ляшчэўская. Аб сістэме работы з маладымі спецыялістамі і прафесійных сакрэтах гутарым з лідарам настаўніцтва Гродзеншчыны. — Наталля Назараўна, наколькі цікава было прымаць удзел у такім конкурсе? Дзякуючы чаму ўдалося стаць “Лідарам настаўніцтва”? — ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Метадычная скарбонка
Адаптыўная адукацыйная мадэль “Всезнайка”, або З чаго пачынаецца дарога ў 5 клас?
У жыцці дзіцяці, якое пераходзіць з пачатковай школы ў 5 клас, адбываюцца вялікія змены. Першая з іх звязана са своеасаблівым заканчэннем дзяцінства, другая — з новай сістэмай навучання: класны кіраўнік, настаўнікі-прадметнікі, якія выкладаюць дысцыпліны ў розных кабінетах, і трэцяя звязана, магчыма, нават з новым класным калектывам. Многія пяцікласнікі ганарацца тым, што сталі старэйшымі і хутка прывыкаюць да новых умоў навучання, ... Падрабязней »
Ствараем вэб-квест. У дапамогу — фантазія і творчыя здольнасці
У канцы мінулага навучальнага года ў сталіцы былі падведзены вынікі гарадскога агляду-конкурсу “Метадычны вернісаж “Магу навучыць…”. Яго пераможцай у намінацыі “Прыкладны метадычны прадукт. Дыдактычная гульня” прызнана настаўніца гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 191 Мінска Вольга Станіславаўна Харловіч. Пра ўдзел у конкурсе, адметнасці прадстаўленай дыдактычнай гульні, сакрэты стварэння вэб-квестаў — наша гутарка з педагогам. Знаёмцеся — Вольга ХАРЛОВІЧ. Ініцыятыўны, творчы, ... Падрабязней »
А я казачкі люблю
Праблема матывацыі ў навучанні з кожным годам становіцца ўсё глыбейшай не толькі ў старшым звяне, але і ў пачатковай школе. У навучэнцаў знікае цікавасць да вывучэння прадметаў практычна з самага пачатку школьнага шляху. Новае і цікавае становіцца для іх сумным і руцінным. Бацькі пачынаюць наракаць то на настаўніка, то на дзіця, то на вучэбную праграму ў цэлым. Але менавіта бацькі ... Падрабязней »
Пра арганізацыю праектнай дзейнасці вучняў на ўроку праз урок для дарослых
Пра суполку педагогаў-альхоўцаў ведае шмат настаўнікаў. А вось пра групу “БіяХіПсі”, якая ўзнікла ў метадычным летніку ў Альхоўцы i існуе ўжо другі год, — толькі наведвальнікі летніка. Працуючы ў рамках тэмы аўтарскіх курсаў М.І.Запрудскага “Праектнае навучанне як механізм забеспячэння якасці адукацыі вучняў”, творчая група ў складзе 4 біёлагаў, 1 хіміка і 1 педагога-псіхолага распрацавала ўрок для дарослых, у рамках якога ... Падрабязней »
Папярэджваем арфаграфічныя памылкі
Рабоце па папярэджанні арфаграфічных памылак удзяляю шмат увагі на кожным уроку, выкарыстоўваючы эфектыўныя віды заданняў, якія фарміруюць правапісныя ўменні і навыкі. Падрабязней »
Прафесійная падтрымка для дашкольных педагогаў
“Арганізацыя метадычнай работы ва ўстановах дашкольнай адукацыі і аказанне метадычнай дапамогі спецыялістам, якія там працуюць, уключаючы кіраўнікоў і іх намеснікаў, — асноўная мая задача як метадыста вучэбна-метадычнага кабінета Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці, — гаворыць Наталля Вітальеўна Вараб’ёва. — Калі педагогі адчуваюць пэўныя прафесійныя цяжкасці, не ведаюць, як правільна арганізаваць адукацыйны працэс з дзецьмі, правесці заняткі, іх трэба навучыць гэтаму”. Наталля Вітальеўна ... Падрабязней »
Для лепшага запамінання матэрыялу — схемы, табліцы, алгарытмы
Асноўным патрабаваннем да арганізацыі адукацыйнага працэсу з’яўляецца забеспячэнне якасці адукацыі. Але на гэтым шляху існуюць пэўныя цяжкасці, якія звязаны з невысокай вучэбнай матывацыяй вучняў, зніжэннем цікавасці да вучобы, інтэлектуальнай пасіўнасцю; неадпаведнасцю паміж неабходнасцю фарміравання трывалых ведаў і вялікім аб’ёмам тэарэтычных звестак, якія атрымліваюць вучні на ўроках; высокімі патрабаваннямі да ведаў вучняў, вялікім аб’ёмам матэрыялу і недахопам часу. Таму перад кожным ... Падрабязней »
У дапамогу педагогам устаноў дашкольнай адукацыі
“Задачы, асноўныя напрамкі і прыярытэты дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, у тым ліку дашкольнай, механізмы іх рэалізацыі вызначаны канцэптуальнымі падыходамі да развіцця сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2020 года і на перспектыву да 2030 года”, — адзначыла намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі начальнік упраўлення дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Альбіна Леанідаўна Давідовіч. Асноўнымі задачамі дашкольнай адукацыі ... Падрабязней »
Быць пісьменным проста
Тэставы кантроль як сродак павышэння якасці адукацыі На ўроках беларускай мовы педагогі прымяняюць самыя розныя сродкі для фарміравання ў вучняў арфаграфічнай пісьменнасці. Завучванне правілаў не прыводзіць да пісьменнасці дзяцей, не развівае іх арфаграфічную пільнасць і памяць. Як паказвае вопыт, толькі адзінства маўлення і мыслення, тэорыі і практыкі, ведаў і навыкаў дае магчымасць свядома прымяняць правілы ў працэсе пісьма. Імкненне развіваць ... Падрабязней »