Архіў катэгорыі : Педагагічная майстэрня

Для павышэння матывацыі да гісторыі — сэрвіс Kahoot

На сваіх уроках гісторыі і грамадазнаўства актыўна выкарыстоўваю сэрвіс Kahoot з мэтай фарміравання ведаў у навучэнцаў, якія спрыяюць павышэнню іх паспяховасці, самаадукацыі, фарміраванню ключавых кампетэнцый і кампетэнтнасці. Спачатку я вывучыў асноўныя асаблівасці гэтай інтэрнэт-праграмы і спецыфіку яе выкарыстання ў вучэбным працэсе (прастата інтэрфейсу і базавыя веды англійскай мовы дапамаглі мне ў вырашэнні гэтай праблемы), затым прадэманстраваў тэставыя (гатовыя) “кахуты” навучэнцам ... Падрабязней »

Самы лепшы ўрок — гэта экспромт

145 дыпломаў, грамат і падзяк розных узроўняў за 7 гадоў! Гэта вынік работы з адоранымі навучэнцамі настаўніка гісторыі і грамадазнаўства гімназіі № 4 Мінска Аляксея Міхайлавіча Грышэля. 30-гадовы педагог за гэты час абараніў кандыдацкую дысертацыю, узнагароджаны медалём “Лепшы педагог Фрунзенскага раёна”, прэміяй і грантам Мінгарвыканкама, стаў лаўрэатам спецыяльнага фонду прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2019 год), а ... Падрабязней »

Парады для аўтараў урокаў, або Урокі, якім вераць

Газета ня часта друкуе настаўніцкія распрацоўкі ўрокаў. Мы абмяжоўваемся толькі матэрыяламі настаўнікаў-метадыстаў, бо гэта ў пэўнай ступені гарантуе якасць дасланых тэкстаў. Між тым у рэдакцыйным партфелі знаходзіцца мноства распрацовак вучэбных заняткаў, якія мы не можам надрукаваць з-за іх недасканаласці. Рэдакцыя прапанавала вядомым у адукацыйным асяроддзі педагогам напісаць артыкул, які б дапамог настаўнікам у праектаванні цікавых і карысных урокаў і падрыхтоўцы ... Падрабязней »

Урок англійскай мовы для пакалення Z

Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на ўроках англійскай мовы прыносіць педагогу задавальненне ад выкладання, радасць ад вынікаў сваёй працы і, што немалаважна, робіць працэс навучання займальным для вучняў. Як паказвае асабісты вопыт, на кожным этапе заняткаў ёсць месца інфармацыйна-камунікацыйным тэхналогіям. Сучаснае грамадства немагчыма ўявіць без гаджэтаў. Кожны дзень інфармацыйныя тэхналогіі ўдасканальваюцца, з’яўляюцца новыя праграмы і дадаткі, якія аказваюць уплыў на ўсе сферы ... Падрабязней »

Падарожжа ў Каралеўства герояў Дыснея

Апошнім часам усё часцей уздымаецца пытанне аб прымяненні новых тэхналогій пры вывучэнні замежных моў, якія б дазволілі актывізаваць вучэбна-пазнавальную дзейнасць навучэнцаў. Укараненне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, у прыватнасці Web-сэрвісаў, у працэс навучання з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў у методыцы навучання замежным мовам. Web-сэрвісы дазваляюць далучаць навучэнцаў да дыялогу, павышаюць цікавасць да навучання, узбагачаюць вучэбны працэс разнастайнымі найноўшымі метадамі навучання. Сістэматычнае прымяненне Web-сэрвісаў ... Падрабязней »

Дакрануцца да гісторыі сваёй краіны

Ксенія Аляксандраўна Адасік — настаўніца гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 39 імя І.Д.Лебедзева Гродна разам з мужам Ігарам з’яўляюцца заснавальнікамі праекта belzamki.by. Сваёй галоўнай задачай яны лічаць папулярызацыю гістарычных ведаў аб нашай краіне, прыцягненне ўвагі да багаццяў і разнастайнасці яе гістарычнай архітэктурнай спадчыны шляхам стварэння папяровых макетаў. Педагог паспяхова працуе ў рамках рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання нацыянальна-культурнай ... Падрабязней »

Восем пунктаў, за якія вы можаце атрымаць свае заслужаныя балы

Заключны этап конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь — 2020”, які праходзіць раз у тры гады, завяршыўся. Амаль два тыдні ў Мінску з 20 верасня па 2 кастрычніка 56 педагогаў з розных абласцей краіны ў 8 намінацыях змагаліся за званне лепшага настаўніка. Былі абвешчаны лаўрэаты, пераможцы ў сваіх намінацыях, а таксама абсалютны пераможца конкурсу, якому дастаўся галоўны прыз — аўтамабіль. ... Падрабязней »

Метадычныя трэнды

Больш за 300 настаўнікаў з розных куткоў Беларусі, 15 экспертных сесій, 18 настаўніцкіх майстар-класаў і прэзентацый, 60 удзельнікаў постарнай сесіі, незлічоная колькасць ідэй, неверагодная атмасфера яднання і ўзаемападтрымкі. Усё гэта ЕdCamp-2020 — нефармальны педагагічны форум, які ладзіцца для беларускіх педагогаў чацвёрты раз у сталічным клубе “Імагуру”. ЕdCamp (Education Camp) — міжнародная ініцыятыва, якая нарадзілася сярод настаўнікаў ЗША і набыла папулярнасць ва ўсім свеце. Беларусь у ... Падрабязней »

Інтэрактыўныя ўрокі гісторыі

Нестандартныя ўрокі дапамагаюць настаўніцы гісторыі і грамадазнаўства гімназіі № 33 Мінска выдатніку адукацыі Жанне Міхайлаўне Бічэўскай захапіць вучняў сваім прадметам. У пачатку ўрока педагог стараецца іх здзівіць. Калі ў 5 класе гэта зрабіць даволі проста, паколькі дзецям цікава літаральна ўсё, то старшакласнікаў, якія разважаюць больш рацыянальна, неабходна зацікавіць прадметам з практычнага пункту гледжання, зыходзячы з карысці вывучаемага матэрыялу для іх будучага прафесійнага ... Падрабязней »

Навучаючы — вучуся

Для навучэнцаў пачатковых класаў першая настаўніца — нібы добрая чараўніца, якая адкрывае ім свет. Для бацькоў — добры дарадчык. І каб сумяшчаць у сабе гэтыя ролі, настаўніку трэба ведаць і ўмець вельмі многае… Настаўнік, калі ён сумленны, заўсёды павінен быць уважлівым вучнем. Максім Горкі Я заўсёды лічыла, што прафесія настаўніка — гэта адказная і нялёгкая работа. Але разважаючы з вышыні ... Падрабязней »