Вуснае лічэнне на ўроках матэматыкі

Павелічэнне разумовай нагрузкі на ўроках матэматыкі прымушае задумвацца пра тое, як падтрымаць у навучэнцаў цікавасць да матэрыялу, што вывучаецца, іх актыўнасць на працягу ўсяго ўрока. У сувязі з гэтым шукаюцца новыя эфектыўныя метады навучання і такія метадычныя прыёмы, якія актывізавалі б мысленне школьнікаў, стымулявалі б іх да самастойнага набыцця ведаў. Вылічальныя навыкі неабходны як у практычным жыцці кожнага чалавека, так ... Падрабязней »

Рыхтуемся да “першакласнага” жыцця

Стаць першакласнікамі дашкаляты рыхтуюцца загадзя: хтосьці пазнае асновы пісьма і ліку ў дзіцячым садку, хтосьці дадаткова наведвае падрыхтоўчую групу ў школе ці ў іншай адукацыйнай установе. Цікавы вопыт работы ў гэтым кірунку мае Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. У ім ужо шмат гадоў працуе школа ранняга развіцця, дзе малышы спасцігаюць не толькі азы граматы, але і развіваюць свае творчыя ... Падрабязней »

Поспех у чытанні нараджае радасць

“Я добра чытаю! Мяне слухаюць аднакласнікі! Я магу!” Ці не гэта хочуць чуць настаўнікі і бацькі ад дзяцей, бачыць у іх зіхатлівых вачах радасць і задавальненне? Поспех неабходны маленькаму чалавеку! Менавіта поспех нараджае радасць і стварае матыў “я хачу чытаць, бо ў мяне атрымліваецца”. Добра, калі вучні пачатковых класаў маюць навыкі правільнага, беглага, выразнага чытання! Дзеці лепш засвойваюць вучэбны матэрыял, ... Падрабязней »

Ад гульні — да сапраўднай навукі

Для кожнага чалавека дзяцінства — гэта шчаслівы і бестурботны час. Узгадайце, чым вы займаліся, калі былі маленькімі? Безумоўна, гулялі — дома ці на дварэ, з сябрамі ці сам-насам —  у сваіх думках і разважаннях. Мне заўсёды было цікава, ці паўплываў той час, які мы праводзілі за гульнёй, на тое, кім мы сталі сёння? Ці мая любоў да гульні ў школу ... Падрабязней »

Ці праўдзівая карцінка перад носам?!

або Праўдай прыцягваюцца сэрцы Дыялог з чытачом Агульначалавечыя каштоўнасці — дабрыня, міласэрнасць, шчырасць, праўдзівасць — заўсёды служылі арыенцірам, былі пуцяводнымі зорачкамі для дарослых, якія выхоўваюць дзяцей. Гэтыя каштоўнасці вызначалі выжывальнасць роду чалавечага, адрознівалі нас ад іншых жывых істот на зямлі. Ці так гэта ў нашым імклівым і прагматычным XXI стагоддзі? Часам мы, дарослыя і дзеці, становімся сведкамі паспяховасці людзей, якія парушаюць, ... Падрабязней »

Складаем казкі з падказкай

Выступленне выхавальніцы ясляў-сада № 84 Мінска Ірыны Аляксандраўны Фунцікавай на Рэспубліканскім конкурсе “Настаўнік года — 2017” запомнілася многім. Надзвычай ярка яна прадставіла сябе на сцэне. Апранула белы халацік з мноствам кішэнь, у якіх знаходзіліся пэўныя прыёмы і метады выхавання: лялька або цікавая развіццёвая гульня, каб адцягнуць увагу дзіцяці, якое плача, чароўная лыжка, якая дапаможа накарміць самага пераборлівага малыша, і г.д. ... Падрабязней »

Майстэрства палемікі

Сучасныя дасягненні навукі і эфектыўны педагагічны вопыт паказваюць, што сёння выкарыстанне тэхналогіі “Дэбаты” як на ўроках, так і ў пазаўрочнай дзейнасці з’яўляецца найбольш мэтазгодным. Працуючы над рэалізацыяй інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання грамадзянскіх кампетэнцый удзельнікаў адукацыйнага працэсу на аснове сістэмнай арганізацыі ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці” мяне цікавілі розныя пытанні: што хочуць вучні ад вучэбнай дзейнасці, чым дзецям цікава займацца, якія ... Падрабязней »

Рашыць хімічную задачу? Лёгка!

Падчас работы над гэтым артыкулам змянілася некалькі загалоўкаў. Першапачатковы варыянт “Як навучыць…” адпаў вельмі хутка. Нельга раз і назаўжды навучыць чаму б там ні было. Тым больш рашаць задачы па хіміі. Ды і само дзеянне “навучыць” прадугледжвае некаторую пасіўнасць вучня. З другога боку, ці можа настаўнік, нават вельмі вопытны, лічыць, што сам ён дасягнуў такога ўзроўню майстэрства, калі далей яму ... Падрабязней »

Упрыгожце прыметнікамі назоўнік “голуб”

Народнае, мудрае, спадчыннае — вось што ў першую чаргу дапаможа маладым душам не проста стаць відушчымі, але і надзеліць неацэнным дарам прадбачання, духоўнасці. З гэтага вынікае неабходнасць перагледзець многія падыходы да выхавання адукаванага, свядомага і маральна актыўнага чалавека. Адказнасць тут кладзецца на ўсё грамадства і ў значнай меры на настаўнікаў. Поспех будзе спадарожнічаць тым, хто не прывык замыкацца толькі ў ... Падрабязней »

Адзінота — праблема, паратунак ці рэсурс?!

Не важна, у якой краіне, але важна, што з’явіўся ў чалавецтва незвычайны чыноўнік — міністр па адзіноце. Значыць, ёсць у людзей такая праблема, такая бяда, такі дыскамфортны стан, ад якога многія хацелі б пазбавіцца, перастаць адчуваць боль раз’яднанасці. Гаворка пойдзе не пра фізічную ці інфармацыйную ізаляцыю і не пра недахоп іншых людзей побач, а пра розныя варыянты раз’яднанасці душ і як ... Падрабязней »