Аперытыў п’юць перад ежай для ўзмацнення апетыту, а дыжэстыў — пасля ежы для паляпшэння стрававання. Добры настрой, прыемная ажыўленая гутарка перад смачным абедам або вячэрай таксама паляпшаюць апетыт у чаканні падсілкавання. А ўжо пасля добрага пачастунку адно задавальненне працягнуць гутарку за дыжэстывам. У рэшце рэшт, ежа павінна прыносіць нам не толькі пачуццё насычэння, але і радасць — гэтаму якраз і спрыяюць ... Падрабязней »
Анлайн-дошка padlet у навучанні нямецкай мове
Цяперашняе пакаленне школьнікаў можна назваць па-сапраўднаму лічбавым пакаленнем. Задача настаўніка — захапіць дзіця, зрабіць так, каб яно само хацела атрымліваць новыя веды, не баялася цяжкасцей, упэўнена ішло да пастаўленай мэты. Немагчыма ўявіць сабе сучасны працэс навучання без новых інфармацыйных тэхналогій, якія робяць яго больш простым, цікавым і займальным. Для вырашэння гэтай задачы адным з эфектыўных сродкаў, на мой погляд, з’яўляецца ... Падрабязней »
На аснове краязнаўчага матэрыялу
Якім чынам забяспечыць моўную і маўленчую падрыхтоўку вучняў, якая дазволіць карыстацца словам ва ўсіх сферах жыццядзейнасці? Як павысіць эфектыўнасць урока? Ключом да вырашэння гэтай праблемы можа стаць выкарыстанне на ўроках беларускай мовы мясцовага краязнаўчага матэрыялу, які дапамагае арганічна спалучыць тры важныя мэты: навучальную, развіццёвую і выхаваўчую. Ён абуджае цікавасць, жаданне пазнаваць, даследаваць, эксперыментаваць, бо тая гістарычная і прыродная прастора, якая разглядаецца ... Падрабязней »
Распрацоўка і выкарыстанне інтэрактыўных плакатаў на ўроках беларускай літаратуры
Урок у сучаснай школе. Якім ён павінен быць? Несумненна, мэты, задачы, этапы ўрока — усё гэта абавязковыя яго кампаненты. Аднак сучаснасць уносіць свае карэктывы ў методыку ўрока, таму настаўніку прыходзіцца асвойваць новыя спосабы падачы вучэбнага матэрыялу. Інтэрактыўныя тэхналогіі ўсё больш заваёўваюць сферу адукацыі. І нават вучэбныя плакаты таксама сталі інтэрактыўнымі. У наша жыццё ўжо трывала ўвайшло такое паняцце, як камп’ютарныя тэхналогіі. ... Падрабязней »
Англійская мова на канікулах
Як адбіць у вучняў жаданне займацца англійскай мовай на канікулах? Адказ просты: задаць ім сотню сумных практыкаванняў, правяраць іх наяўнасць, а не якасць — і пасля гэтага сапраўды ніхто і ніколі не будзе прыставаць да вас са сваімі заданнямі. Якія ўсё ж такі даваць заданні, каб не перагружаць навучэнцаў і каб пры гэтым пасля летніх канікул яны не вярталіся ў ... Падрабязней »
Крэда назаўсёды
Увесь мой педагагічны шлях — гэта ўзыходжанне па прыступках. 20 гадоў у пачатковай школе — многа гэта ці мала?Першыя гады работы ў школе былі для мяне нялёгкімі. В.А.Сухамлінскі пісаў: “Няма ў свеце нічога больш складанага, чым чалавечая асоба!” Вось і ў мяне было шмат цяжкасцей і сумненняў. Я старалася знаходзіць радасць у зносінах з дзецьмі, імкнулася пазнаць душу кожнага дзіцяці і пастаянна ... Падрабязней »
Даць прыклад і падарыць натхненне
Маладыя спецыялісты, якія ў сталіцы выкладаюць тэхнічную працу, пераймаюць вопыт у педагога з дваццацігадовым стажам і кваліфікацыйнай катэгорыяй “настаўнік-метадыст” гімназіі № 6 Мінска Дзяніса Валер’евіча Царэні. Сустрэчы адбываюцца ў рамках гарадской школы пачынаючага настаўніка працоўнага навучання. На працягу навучальнага года ладзілася некалькі пасяджэнняў, дзе крок за крокам навічкі разабраліся ў хвалюючых пытаннях і ўзялі на ўзбраенне мноства ідэй. На апошнім ... Падрабязней »
Аргумент як будынак, аргументацыя як шлях
Навучанне — гэта падарожжа ў разуменне, а праваднік на гэтым шляху — візуальная метафара. На думку Э.Артані, “метафары робяць наша жыццё яркім і дапамагаюць выказваць невымоўнае”. Прынцып работы метафары просты: А = В. Пры гэтым узнікае новы вобраз, асацыяцыя, дзякуючы якой абстрактныя ідэі можна ўявіць хутчэй, больш зразумела і цікава. З дапамогай візуальнай метафары навучэнцы могуць лепш зразумець і хутчэй ... Падрабязней »
Рэцэпты “смачнага” ўрока
Адным з крытэрыяў паспяховай самаадукацыі з’яўляецца сфарміраванасць чытацкай культуры навучэнцаў, якая вызначаецца не толькі тэхнікай чытання, валоданнем прыёмамі разумення прачытанага тэксту, але і веданнем кніг, уменнем іх выбіраць самастойна, духоўнай патрэбай у чытанні. Сучасныя гаджэты пазбавілі сённяшніх школьнікаў цікавасці да кнігі, а захапленне камп’ютарам, тэлевізарам і смартфонам адабрала час і жаданне чытаць. Шмат часу дзеці праводзяць з электроннымі прыладамі, якія ... Падрабязней »
Лайфхакі: як зацікавіць школьнікаў вывучэннем біяграфіі Янкі Купалы
Спецыфіка сучаснага свету заключаецца ў тым, што ён мяняецца ўсё больш хуткімі тэмпамі. Зараз навучанне накіравана не на перадачу пэўнага аб’ёму ведаў і навыкаў, а на фарміраванне ўмення самастойна здабываць веды і ўменні, арыентавацца ў свеце інфармацыі, на развіццё асобасных і метапрадметных кампетэнцый, што дазваляе вучням быць паспяховымі і канкурэнтаздольнымі ў розных сферах жыцця. Вялікімі магчымасцямі для асобаснага развіцця вучняў валодаюць ... Падрабязней »