Кампетэнтнасны падыход на інфарматыцы

Развіццё кампетэнтнасці — працэс, які не перапыняецца на працягу ўсяго жыцця чалавека. Немалаважную ролю ў гэтым працэсе займае інфарматыка як навука і вучэбны прадмет, таму што кампетэнтнасці, якія фарміруюцца на ўроках інфарматыкі, могуць быць перанесены на вывучэнне іншых прадметаў з мэтай стварэння цэласнай інфармацыйнай прасторы ведаў навучэнцаў. На першых уроках вывучэння інфарматыкі праграмай не прадугледжана адпрацоўка практычных навыкаў. Аднак навучэнцы, ... Падрабязней »

Як павысіць вучэбную матывацыю

Інтэрактыўныя тэхналогіі актыўна ўваходзяць у наша жыццё. Яны дапамагаюць кожнаму чалавеку максімальна раскрыць свой творчы патэнцыял, стаць больш паспяховым у навучанні і рабоце і проста зрабіць свет вакол сябе ярчэйшым. Урок паспяховы тады, калі настаўніку ўдаецца зацікавіць і ўтрымліваць увагу ўсіх вучняў на працягу ўсяго ўрока. У гэтым плане інтэрактыўная дошка (далей — ІД) — вялікая памочніца. Яна не перастае ... Падрабязней »

Як Бона Сфорца дапамагла чацвёртакласнікам зразумець формулу плошчы прамавугольніка

Кожны год у красавіку ў нашай школе праходзіць конкурс даследчых работ “Я — даследчык”, у якім прымаюць удзел вучні 2— 4 класаў. Знайсці тэму даследчай работы нялёгка. У асноўным гэта прыдумкі настаўнікаў, рэдка — бацькоў. А вось наступную тэму даследчай работы прыдумала сама вучаніца, разам з настаўніцай назвалі яе “Адзінкі плошчы Боны Сфорца”. “Амаль кожная дзяўчынка марыць стаць прынцэсай ці каралевай. ... Падрабязней »

Выбраць адзенне для старажытнага чалавека Уку…

…дапамаглі выхаванцы Алесі Кнігі Трапіць на заняткі да Алесі Мікалаеўны Кнігі, самай юнай удзельніцы і фіналісткі Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года — 2017” у намінацыі “Выхавальнік дашкольнай адукацыі”, аказалася вельмі проста. На прапанову стаць гераіняй рэпартажу педагог пагадзілася адразу: “Я вельмі рада такой магчымасці! Калі вам будзе зручней прыехаць?” Алеся Мікалаеўна — выхавальнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дашкольнага ... Падрабязней »

На старт, увага — экзамен!

Набліжэнне заканчэння навучальнага года, падвядзенне вынікаў навучання, барацьба за новыя адукацыйныя перспектывы радуе і хвалюе старшакласнікаў з бацькамі і педагогаў. Гады навучання ў школе, сумеснае пераадоленне цяжкасцей, перажыванне поспехаў, прасоўванне па лесвіцы дасягненняў згуртоўваюць педагогаў, навучэнцаў, бацькоў, таму нам здаецца правільным аб’яднанне вучняў, бацькоў і педагогаў у такую супольнасць, як сям’я. Старшакласнікі з дарослымі, якія іх падтрымліваюць, зараз стаяць адначасова ... Падрабязней »

Пазнавальная цікавасць — праз візуалізацыю

Настаўніцай Святлана Уладзіміраўна Здаранкова стала найперш дзякуючы сваім бацькам, якія змаглі разгледзець патрэбны патэнцыял. Але ж усвядомленае жаданне быць настаўніцай прыйшло да яе ва ўніверсітэце, калі на першай педагагічнай практыцы ў сярэдняй школе № 30 Мінска пазнаёмілася з яркім і захопленым педагогам кіраўніком практыкі Ганнай Георгіеўнай Ясковіч. Тады Святлана Уладзіміраўна ўсвядоміла, што хоча быць менавіта педагогам, што вучыць дзяцей фізіцы ... Падрабязней »

Універсальны памочнік

Сёння, у эпоху імклівага развіцця тэхналогій і іх паспяховага выкарыстання ў адукацыйным працэсе, настаўніку заўсёды лёгка падабраць унікальныя і аптымальныя варыянты ўкаранення камп’ютара ці мабільнай прылады ў школьны ўрок для дасягнення розных задач. Мноства мабільных дадаткаў і сайтаў прызначана для паспяховага засваення ведаў па рускай мове і літаратуры, аднак гаворка ў артыкуле пойдзе не пра гэта. У інтэрнэце існуюць на першы погляд не ... Падрабязней »

Перавернутая французская

Заканчэнне рэалізацыі праекта “Укараненне мадэлі “Перавернуты ўрок” як механізма павышэння якасці адукацыі навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі” дазваляе сёння рабіць некаторыя высновы. Так, выкарыстанне мадэлі “Перавернуты ўрок” дапамагае настаўніку ствараць аптымальныя ўмовы для рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу (арт. 91 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі): для фарміравання якасцей і ўменняў ХХІ стагоддзя, неабходных чалавеку ў жыцці: творчага падыходу, крытычнага мыслення і здольнасці ... Падрабязней »

Настаўнік — вучань: падзяляем адказнасць за канчатковы прадукт

Работа ў сучаснай школе патрабуе ад настаўніка прымянення эфектыўных метадаў у час урочных заняткаў, якія спрыяюць якасна новай арганізацыі вучэбнага працэсу. У маёй практыцы такім інструментам стала крытэрыяльнае ацэньванне. Крытэрыяльныя шкалы ацэнкі разнастайныя па відах, выконваюць розныя дыдактычныя функцыі, маюць свае асаблівасці і прынцыпы. Вядучая ідэя выкарыстання крытэрыяў ацэнкі ў працэсе кантрольна-ацэначнай дзейнасці настаўніка і навучэнцаў у тым, што самі ... Падрабязней »

Матэматычныя пакеты і дадаткі на занятках па матэматыцы

Сучасны ўзровень ведаў педагога ўключае ў сябе віды рознабаковай дзейнасці з навучэнцамі. Гэта і правядзенне гульняў з мэтай засваення новых ведаў, і стварэнне галаваломак з мэтай замацавання аб’ектаў, якія вывучаюцца, а таксама мноства разнастайных мерапрыемстваў. У дапамогу настаўніку па матэматыцы прапанаваны шэраг дапаможнікаў і розных электронных матэрыялаў, якія могуць дапамагчы яму ў пабудове плана ўрока, выбары матэрыялаў для яго, і ... Падрабязней »